Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Матэматыка

Канашевич Т. Н. Математика. Контрольные работы. 1-3 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012

Канашевич Т. Н. Математика. Тестовые задания. 1-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

7. У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем:

на кожным вучэбным занятку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення;

вучыць працаваць з кнiгай, кары­стацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў.

8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў

Пры ажыццяўленні ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове.

Для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;

па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў;

па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў.

Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу.

Тетрадь Тетрадь

для контрольных работ для контрольных работ

по русскому языку по русскому языку

ученика 4 «Г» класса ученика IV «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия Петрова Виталия

  Тетрадь для работ по русскому языку ученика 3 «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия   Сшытак для кантрольных работ па беларускай мове вучанiцы 2 класа Выгалавіцкай базавай школы Данiльчык Вольгi   Сшытак для работ па матэматыцы вучня 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 г.Наваполацка Фёдарава Аляксандра   Тетрадь для работ по русскому языку ученика III «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия   Сшытак для кантрольных работ па беларускай мове вучанiцы II класа Выгалавіцкай базавай школы Данiльчык Вольгi   Сшытак для работ па матэматыцы вучня II «А» класа сярэдняй школы № 2 г.Наваполацка Фёдарава Аляксандра  

 

У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка.

Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі. Падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна.

У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 мая. На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі.

У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца.

У сшытках для навучальных і кантрольных работ па рускай і беларускай мовах, разлічаных на цэлы вучэбны занятак, на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, дыктант) і запісваецца загаловак работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка.

 

Напрыклад:


Дата добавления: 2015-07-26; просмотров: 353 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Арганізацыя факультатыўных заняткаў | Напрамкі метадычнай работы | Павышэнне кваліфікацыі | Вучэбна-метадычныя дапаможнікі | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Вучэбна-метадычныя дапаможнікі | Дадатковыя кампаненты вучэбна-метадычнага комплексу | Асаблівасці выкладання вучэбных прадметаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах| Дыктант Пераказ Сачыненне

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)