Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці

Читайте также:
  1. Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
  2. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  3. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
  4. Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  5. Канфесійны стыль
  6. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
  7. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі

Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і г. д.

Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.

Жанры публіцыстычнага стылю наступныя:

1) газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж;

2) тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведам-ленне, дыялог у прамым эфіры;

3) аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты;

4) камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты;

5) рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.

Функцыі стылю:

1) інфармацыйная. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што аўтары маюць на мэце інфармаваць шырокае кола чытачоў, гледачоў, слухачоў пра значымыя для грамадства праблемы і погляды аўтара на іх.

Спецыфіка інфармацыйнай функцыі ў публіцыстычным стылі заключаецца ў характары інфармацыі, яе крыніцах і адрасатах. Інфармацыя ў публіцыстычных тэкстах не толькі апісвае факты, але і адлюстроўвае меркаванне настроі, змяшчае каментарыі і разважанні аўтараў. Гэта адрознівае яе ад навуковай інфармацыі.

Перад публіцыстычнымі творамі не ставіцца задача поўнага ўсебаковага апісання той ці іншай з’явы, публіцыст імкнецца пісаць пра тое, што выклікае цікавасць у пэўных грамадскіх груп;

2) функцыя ўздзеяння: мэта публіцыста заключаецца не толькі ў тым, каб расказаць пра стан спраў у грамадстве, але і ў тым, каб пераканаць аўдыторыю ў неабходнасці пэўных адносін да выкладаемых фактаў і ў неабходнасці пэўных паводзін.

Публіцыстычнаму стылю характэрна адкрытая тэндэнцыйнасць, палемічнасць, эмацыянальнасць, што якраз і выклікана імкненнем публіцыста даказаць правільнасць сваёй пазіцыі.

Функцыя ўздзеяння з’яўляецца для публіцыстычнага стылю сістэмаўтвараючай, менавіта яна выдзяляе гэты стыль сярод другіх разнавіднасцей літаратурнай мовы;

3) камунікатыўная: камунікатыўнасць публіцыстычнага стылю заключаецца ў тым, што яго тэксты ствараюцца не для ўнутранага выкрастання, не для адзінага адрасата, а для максімальна шырокай аўдыторыі. Камунікацыя мае на мэце і адваротную сувязь — адказ адрасата;

4) экспрэсіўная, якая дазваляе выразіць свае пачуцці. Публіцыстычны тэкст звычайна ярка адлюстроўвае асобу аўтара, адрозніваецца ярка выражанымі і эмацыянальна афарбаванымі адносінамі аўтара да выкладаемых фактаў;

5) эстэтычная, якая з’яўляецца ўстаноўкай аўтара на тое, каб паведамленне сваёй формай у адзінстве са зместам задавальняла эстэтычным пачуццям адрасата.

Лексічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

1) выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ), якія носяць не індывідуальна-аўтарскі, а сацыяльны характар: гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы і інш.;

2) эмацыянальна-ацэначная лексіка. Гэта ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар: актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі і інш.;

3) лексіка ўрачыстая, грамадзянска-патэтычная, з рытарычнай афар-боўкай: самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне і інш.;

4) ваенная тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца не ў прамым, а ў пераносным значэнні: стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край;

5) выкарыстанне слоў пасіўнага слоўнікавага запасу (архаізмаў і гістарызмаў): Долар і яго лекары.

Да марфалагічных асаблівасцей публіцыстычнага стылю адносяць частотнае выкарыстанне тых ці іншых граматычных форм часцін мовы:

1) адзіночны лік назоўнікаў у значэнні множнага: Выкладчык заўсёды ведае студэнта;

2) родны склон назоўнікаў: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.;

3) цяперашні час дзеясловаў: у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца;

4) вытворныя прыназоўнікі: у галіне, на шляху, з улікам, у імя і інш.

Сінтаксічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю:

1) рытарычныя пытанні: Хто не любіць нашу Беларусь?;

2) клічныя сказы: Усе на выбары!;

3) сказы з адваротным парадкам слоў: Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (параўн.: Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне);

4) загалоўкі артыкулаў, якія выконваюць рэкламную функцыю: Вясна — пара гарачая.

Такім чынам, публіцыстычны стыль — гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача (аўдыторыю).

Гласарый

Моўны стыль — гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць.

Навуковы стыль — стыль, які абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, слоўнікаў, энцыклапедый, дапаможнікаў, дакладаў, рэфератаў, лекцый, рэцэнзій, падручнікаў і інш.

Публіцыстычны стыль — стыль, які ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях і інш.

Стылістыка — раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні).


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 690 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)