Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі. Навуковы стыль мае тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны і

Читайте также:
  1. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
  3. Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  4. Канфесійны стыль
  5. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
  6. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць

 

Навуковы стыль мае тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны і навукова-вучэбны.

Пры дапамозе ўласна навуковага падстылю спецыяліст звяртаецца да спецыяліста, г. зн да адрасата, які валодае не толькі навуковымі ведамі, але і мовай той або іншай навукі. Пры дапамозе навукова-папулярнага падстылю спецыяліст звяртаецца да неспецыяліста — асобе, які зусім не знаёмы з дадзенай навукай і яе мовай або знаёмаму ў недастатковай ступені. Мэта навукова-папулярнага падстылю заключаецца не толькі ў тым, каб паведаміць нейкія навуковыя звесткі, аднак і ў тым, каб зацікавіць чытача.

Ступень папулярызацыі залежыць ад узроўню навуковай дасведчанасці адрасата. Калі ён не мае элементарных ведаў у дадзенай галіне навукі, то ні строга сістэмны выклад, ні дакладныя доказы яму не толькі не дасяжныя, але і не патрэбныя. У такім выпадку фактар папулярызацыі будзе пераважаць, а ўласна навуковая інфармацыя адыдзе на другі план.

Навукова-папулярныя кнігі, артыкулы, лекцыі не толькі імкнуцца даступна выкласці матэрыял, але і зрабіць выклад жывым, займальным. З гэтай мэтай вузкаспецыяльная тэрміналогія выкарыстоўваецца ў мінімальнай колькасці і абавязкова тлумачыцца. Замест абстрактных формул даецца канкрэтны ілюстрацыйны матэрыял, выкарыстоўваюцца сродкі мастацкага і публіцыстычнага стылю, якія надаюць выкладу вобразнасць і эмацыянальнасць (параўнанні, эпітэты, метафары, словы з эмацыянальнай афарбоўкай).

Навукова-папулярны тэкст звычайна змяшчае адкрытыя аўтарскія ўключэнні, часта звернутыя непасрэдна да чытача і адзначаныя выкарыстаннем розных экспрэсіўных сродкаў мовы. Тут праяўляецца аўтарскае я, а мы носіць не абстрактны, а канкрэтны характар. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца розныя пытальныя канструкцыі, клічныя сказы, звароты. Сінтаксічны лад арыентаваны на «агучванне» (дыялагізацыю) паведамлення.

Такім чынам, навукова-папулярны падстыль у адрозненне ад уласна навуковага шырока выкарыстоўвае сродкі другіх функцыянальных стыляў. Суадносіны строга навуковых сродкаў перадачы інфармацыі і сродкаў папулярызацыі ў кожным канкрэтным тэксце вызначаюцца ўзроўнем навуковай дасведчанасці адрасата і жанрам.

Па сваіх адметных асаблівасцях навукова-вучэбны падстыль знаходзіцца паміж уласна навуковым і навукова-папулярным падстылямі: ён не такі «строгі», як першы, але і не такі «займальны», як другі. Да агульнай і асноўнай функцыі навуковага стылю дадаецца спецыфічная менавіта для гэтай яго разнавіднасці функцыя — актывізацыя лагічнага мыслення чытача (слухача).

У дадзеным выпадку спецыяліст таксама мае зносіны з неспецыялістам. Аднак гэта той неспецыяліст, які ўжо валодае (калі не ўлічваць самых пачатковых ступеняў адукацыі) пэўнымі навуковымі ведамі, дастатковымі для засваення новай навуковай інфармацыі, якая яму паведамляецца. Важным тут з’ўляецца тое, што інфармацыя для яго не займальнасць, якая выбіраецца па сваім гусце, а абавязковы кампанент той сумы ведаў, якая неабходна для атрымання адукацыі і набыцця спецыяльнасці. Калі ж гаварыць пра студэнтаў спецыяльных вучэбных устаноў, асабліва вышэйшых, то хоць яны і не з’яўляюцца спецыялістамі ў дадзенай галіне, аднак рыхтуюцца імі стаць. Вось чаму навукова-вучэбны стыль больш срогі, чым навукова-папулярны.

У той жа час аб’ём інфармацыі строга абмяжоўваецца вучэбнай праграмай, а сістэма доказаў павінна быць спрошчанай. Таму ў межах дадзенага падстылю разам са сродкамі ўласна навуковага выкладу выкарыстоўваюцца і такія, якія павінны зрабіць інфармацыю больш даступнай і палегчыць яе засваенне.

Ступень даступнасці залежыць ад узроўню падрыхтаванасці навучэнца, на якога разлічаны навуковы дапаможнік. Падручнікі для ВНУ па стылі выкладу набліжаюцца да ўласна навуковай літаратуры. Аднак у цэлым навукова-вучэбны падстыль намнога бліжэй да ўласна навуковага, чым навукова-папулярны.

Такім чынам, навуковы стыль, маючы тры падстылі, абслугоўвае адну з важных сфер чалавечай дзейнасці і грамадскай свядомасці — сферу навукі, а таксама звязаную з ёй сферу адукацыі і асветы.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 819 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)