Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

Читайте также:
  1. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
  2. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
  3. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
  4. Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
  5. Прынцыпы вылучэння стыляў

 

Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова — гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы, якая валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.

Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.

Моўны стыль — гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю — дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага — уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны — у вуснай.

Па дадзенай табліцы можна заўважыць, што кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1, с.27]:

 

Стыліь Сфера выкарыстання Мэта зносін Стылявая рыса Моўны сродак Падстыль
Размоўны Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны
Навуковы Навука і тэхніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш. Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны
Афіцыйна-справавы Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі
Публіцыстычны Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)
Мастацкі Духоўная сфера жыцця Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі Проза, паэзія, драматургія

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 915 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)