Читайте также:
|
|
* Каментарыі, пазначаныя зорачкай, зроблены Міколам Хаўстовічам.
*[1] Літвою аўтарка па тагачаснай традыцыі называе беларускія землі, што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларусы мелі сваю дзяржаўнасць.
[2] Стамбул (даўней Канстанцінопаль) – у 1453–1920 гг. сталіца Турцыі.
[3] Чаўш – пасланец альбо лёкай (камердынер) турэцкага султана.
[4] Леў – балгарская грашовая адзінка.
[5] Махмед – дакладней: Махмуд I (1730–1754), у 1737–1739 гг. вёў з Аўстрыяй і Расіяй вайну, у якой здабыў Малую Валахію і Паўночную Сербію.
*[6] Дэкокт – адвар з лекавых зёлак.
[7] Супліка – прашэнне.
[8] Візір (тур. Veizer) — тытул міністраў і найвышэйшых саноўнікаў у колішняй Турцыі. Тут гаворка пра вялікага візіра, які быў намеснікам султана, старшынстваваў у Дыване і кіраваў усёй адміністрацыяю дзяржавы.
*[9] Паўлокаць – даўняя мерка даўжыні. Локаць роўны 576 мм.
[10] Сакет – насілкі.
[11] Дыван – найвышэйшы суд у Турцыі, а таксама сход, аўдыенцыя.
[12] Кінды – вячэрняя малітва ў мусульман.
[13] Рэспонс – адказ.
[14] Дахвадзыямі – Da’wā азначае скаргу ў цывільным альбо крымінальным працэсе; адсюль дахваджы (?), відаць, гэта абвінаваўца, той, хто скардзіцца.
[15] Турэцкая кеса – грошы. Паводле слоўніка Ліндэ, мела вартасць 333 і адну траціну франка.
[16] Тынф – даўняя манета Рэчы Паспалітае вартасцю 18 срэбраных грошаў. Назва паходзіць ад прозвішча манетчыка Тымпфа з часоў Яна Казіміра (каля 1662 г.).
*[17 ] Фансека Даніэль – лейб-медык султана Ахмеда III. Лячыў у Бендэрах шведскага караля Карла XII, які пацярпеў паражэнне ў Палтаўскай бітве. Пасля стамбульскіх падзей, якія апісвае С. Пільштынова (Русецкая), пераехаў у Парыж, дзе сустракаўся з Вальтэрам.
[18] Нападнікі — фальшывыя абвінаваўцы.
[19] Паша-капысы (kapuči) – вартаўнік, брамнік. Даводцамі kapučich былі так званыя Kapuči Bashi, нешта накшталт прыдворных шамбелянаў ці падкаморых.
[20] Бруса (тур. Bursa) – сталіца турэцкай правінцыі ў Малой Азіі.
*[21] Радкі, змешчаныя ніжэй (да раздзела «Мая другая авантура ў Стамбуле»), у рукапісе былі напрыканцы раздзела «Падарожжа і прыгоды ў Рушчуку».
[22] Кавяр – прадавец кавы.
[23] Соп – кій, палка.
[24] Янычар-ага – начальнік, палкоўнік янычараў, вайсковы камендант горада.
[25] Вывіндыкаваць – забраць назад, вярнуць.
[26] ad instar (лац.) – падобна на; на ўзор.
[27] Гадвахта (ням. Hauptwache) – гаўптвахта.
[28] У рукапісе: нянавісць.
[29] salvo honore – не кранаючы гонар. Тут: даруйце, перапрашаю.
[30] Тарпас – вязніца.
[31] siropus violarum – братковы сіроп.
[32] de novo – тут: зноў.
[33] balsam kopaiba – balsam copaivae, капайскі бальзам.
*[34] Шатны – лёкай, што клапоціцца пра гардэроб султана.
[35] lignum aloes – альяс. Апрача медыцыны альяс ужываўся пры кадзенні, бо меў моцны пах.
[36] Цыбук (тур. tschubuk) – трубка да люлькі.
[37] У рукапісе: пад сваю сальвацыю (лячэнне).
[38] Батачы (Балат?) – можа, у ваколіцы Балат Капу, гэта значыць стралецкае вежы (брамы).
[39] Фенер (Фанар) – раён Стамбула.
[40] Манеле – бранзалеты; бранзалет, які надзяваюць на плячо альбо прадплечча.
[41] Кульцы – завушніцы.
[42] Янычары – жаўнеры турэцкае пяхоты, якія ў мірны час станавіліся турэцкай міліцыяй. У асноўным гэты былі дзеці хрысціян, якіх прымусілі прыняць мусуль-манскую веру.
[43] Эгіп (Эюб) – паўночны раён Стамбула.
[44] Кадыні – тут, відавочна, у значэнні: гаспадыні, пані.
[45] Апрахандавала – гэта значыць адчувала, што нешта кепскае хаваецца ў тых словах, прадчувала абман.
[46] Ферман (ці фірман) – ардынанс, пісьмовы загад султана.
[47] Патынак – чаравік, боцік.
[48] Апрахензія – неспакой.
[49] Эстыма – гонар, павага.
[50] Вышальбераваў – выдурыў, украў.
[51] Інкаўст – атрамант, чарніла.
[52] Адрыянопаль (Одрын, Эдзірнэ) – горад у еўрапейскай частцы Турцыі над ракой Марыцаю.
[53] valoris...5 – вартасцю 5 чырвоных злотых.
[54] a parte (лац.) – асобна.
[55] Гэтая кніга не захавалася.
[56] Хаджы – так называюць магаметаніна, які наведаў Ерусалім альбо Мекку.
[57] Біліград – Бялград, сённяшняя сталіца Сербіі, альбо Бялаград (Акерман).
[58] Відынь – невядома, пра які горад гаворка: пра Вену ці пра Відзін. Аўтарка тут, як у іншых месцах, не разрозніла іх, напрыклад, у Відыню імператарскім (г. зн. Вене) і ў Відыню турэцкім (Відзіне).
[59] Апрахензія – тут: роспач, адчай.
*[60] Словы напісаны па-беларуску.
[61] Ямбул (Ямбол) – горад у Балгарыі.
[62] Татар-Пазарджык – горад у Балгарыі над ракою Марыцаю (зараз Пазарджын).
[63] Эфендзі – пан, высокі турэцкі чыноўнік.
[64] У аўтаркі: ryzu.
[65] Урумель – Усходняя Румынія, урадлівая раўніна між Балканамі і гарамі Радопі, Бештэпе-Даг і Істранджа-Даг у Балгарыі са сталіцаю Філіпопалем.
[66] Філіпбей – Філіпопаль (Плоўдзіў), горад у Балгарыі над ракою Марыцаю.
[67] Мерыч – Марыца, рака на Балканах.
[68] Назыр (араб. nâssir) – наглядчык, тут: намеснік.
[69] Паша – валадар, турэцкі намеснік альбо палкаводзец.
[70] Хасекі – намеснік бастанджы-пашы.
[71] Бастанджы-паша (літаральна: садоўнік) – высокі палацавы чыноўнік турэцкіх султанаў. Валадар Адрыянопаля меў тытул бастанджы-пашы як кіраўнік корпуса 1500 бастанджаў.
[72] Муселім – губернатар.
[73] Супаша – бурмістр, гарадскі войт.
[74] alias (лац.) – ці; альбо.
[75] Пятага сына аўтарка прапусціла.
[76] elixir proprietatis (elixir proprietatis Paracelski) – квасны эліксір альясу (альяс, міра, шафран, сярністая кіслата, вінны спірт).
[77] Карлава – горад у Балгарыі.
[78] Кампасія – спачуванне, літасць.
[79] Вышэй аўтарка пісала пра 30 вершнікаў.
[80] Суфіцыенцыя (літаральна: дастатак) – утрыманне, забеспячэнне.
[81] Кюпру-улу – хутчэй за ўсё з роду Кёпролю, магчыма, сын Ахметшах-задэ Гусейна, які памёр у 1702 г.
[82] Вайна з маскалямі – вайна, якую вяла Расія з 1735 г., прынесла ёй Азоў, Перакоп, Бахчысарай. У 1739 г. пасля перамогі пад Славучанамі рускія захапілі Хоцін, перайшлі Прут, асадзілі Ясы, заглыбіліся аж да Дуная.
Бабадагіо – у Дабруджы (правінцыя Румыніі).
[83] Карл VI (1658–1740) – апошні спадкаемца Габсбургаў па мячы, з 1711 г. на імператарскім троне. У 1718 г. атрымаў па пасаровіцкім (пажаравацкім) мірным дагаворы Банат, частку Сербіі, Босніі і Валахіі. У 1739 г. у выніку няўдалай вайны з Турцыяй страціў пераважную частку здабытага.
[84] Ныса (Ныс) – горад у Югаславіі (Сербія).
[85] Зекендорф Фрыдрых Генрых (1673–1763) – аўстрыйскі фельдмаршал і дыпламат. Пасля няўдалай вайны з Турцыяй ён, як даводца арміі, у 1739 г. быў пасаджаны ў астрог.
[86] Таін – плата прадуктамі.
[87] Мінеральныя воды – у Сафіі шмат сярністых крыніц.
[88] Кантрактпуры – скрыўленне часткі цела ў выніку хваравітых курчаў, хранічных боляў суставаў і інш.
*[89] Фраўцымер – прыдворныя дамы, фрэйліны.
[90] Merkuriusz solwacja – Mercurius solvatio, ртутная вадкасць.
[91] Раковым лекарам – тэрміновым, па кантракце.
[92] Concordancia – відаць, гэта слова з лексікона народнай медыцыны.
Mulerisztal – невядомае слова.
Minsycht – гаворка пра кнігу: Адрыян Мінзіхт... Thesaurus et armamentarium medico-chymicum in quo selectissimorum contra quosvis morbos pharmacorum conficiendorum secretissimaratio aperitur, una cum corundum… usi et dosi... Ратгамагі, 1651. (Было некалькі выданняў, між іншым, і нямецкі пераклад: Штутгарт, 1682).
Гербарый – кніжка пра лекавыя зёлкі.
[93] Смірна (тур. Ізмір) – сталіца правінцыі на захадзе Малой Азіі.
[94] Легорна – Ліворна (?).
[96] Фрыкасэ – далікатэсы (?).
[96] Відынь (Відзін) – горад у Балгарыі над Дунаем.
[97] Хан – карчма, аўстэрыя.
*[98] Дамніц – нічога пэўнага пра гэтага генерала невядома. Польскія даследчыкі лічаць, што аўтарка пераблытала Дамніца з Леапольдам Даўнам (1705–1766), выдатным палкаводцам з часоў Марыі-Тэрэзы.
*[99] Рэгімент – вайсковае падраздзяленне, полк.
[100] Краёва – сталіца акругі на Валахіі. У 1737 г. аўстрыйцы пацярпелі тут паражэнне.
[101] Гэмайн (ням. gemeiner Soldat) – просты жаўнер.
*[102] Будым – назва нерасшыфраваная.
[103] Легуміна – тут: прадукты.
[104] Грац (Граз, Градзец) – сталіца Штырыі (Аўстрыя).
Штаермарк – княства Штырыі ў Паўднёвай Аўстрыі.
Карніёлія – Карынція, край у Паўднёвай Аўстрыі. Паўднёвая частка яе цяпер належыць Славеніі.
Лапбах – напісанне гэтага слова ў аўтаркі рознае, што абцяжарвае знаходжанне намі гэтага горада. Апісаная пазней дарога паказвае, што Лайбах – гэта Любляна, сталіца Славеніі.
[105] Юзаф Ракацы (1700–1738) – сын Францішка II Ракацы. Выхоўваўся ў Аўстрыі, уцёк у Францыю (1734). У час усходняе вайны (1737–1738) туркі вылучалі яго як кандыдата на венгерскі трон. Ягоны бацька (1676–1735), народны венгерскі герой, у барацьбе супраць Габсбургаў прасіў у 1717 г. дапамогі ў Турцыі. Памёр у Радосце.
[106] Тэкірдаг – горад на беразе Мармуровага мора ў еўрапейскай частцы Турцыі, сёння Радоста.
[107] Чакі – можа, Імрэ Чакі, граф, святар і пісьменнік (1672—1732).
[108] Мустафа III (1757–1773) – турэцкі султан, нарадзіўся ў 1717 г. У 1768 г. пачаў вайну з Расіяй у абарону вольнасці Рэчы Паспалітай.
*[109] Кармазынавы – ярка-чырвоны.
*[110] Амарантавы – малінавы ці цёмна-чырвоны.
[111] Рушчук (балг. Русе) — горад на поўначы Балгарыі, з XVII ст. моцная турэцкая крэпасць.
[112] Вечны мір з туркамі – на аснове Карлавецкага міру ў 1699 г.
*[113] Катаплазмы – прыпаркі.
[114] Азоў – горад ля Азоўскага мора. У 1696 г. захоплены Пятром I. У 1711 г. адваяваны туркамі, але ў 1739 г. зноў захоплены рускімі.
[115] Магілёў (Магілёў-Падольскі) – горад ва Украіне.
[116] Бар – горад на Падоллі на захад ад Вінніцы.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 53 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ПЕСНЯ МАЕ КАМПАЗІЦЫІ | | | Раздзел другі |