Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пра суботні пост

ГІСТОРЫЯ КІРАВАННЯ АННЫ ІВАНАЎНЫ | АВАНТУРА Ў ДАРОЗЕ НА НАЧЛЕЗЕ | АВАНТУРА МАЗЕПЫ | АВАНТУРА КІРЫЛА РАЗУМОЎСКАГА | АВАНТУРА АДНАГО ГАБРАЯ | СЕКТА РАСКОЛЬНІКАЎ | ГІСТОРЫЯ ПРА АДНАГО НІБЫТА ЧАРНАКНІЖНІКА, МАЛАДОГА I ВЕЛЬМІ ВУЧОНАГА ЧАЛАВЕКА Ў ГОРАДЗЕ ОЛМІЦ | АВАНТУРА З ЯГО МОСЦЮ ПАНАМ БЯКЕРСКІМ | ПРА МАЙГО КАВАЛЕРА | ДРУГІ ПРЫЕЗД У СТАМБУЛ |


Читайте также:
  1. Ідолопоклонство Юди та кара за нього 1-11; молитва Єремії 12-18; суботній спочинок 19-27
  2. Суботній відпочинок 1-3; Едем 4-9; джерела та ріки 10-14; доручення людині 15-17; людина й тварини 18-20; жінка 21-25

Чытаў мне адзін католік, армянін-мараніт [1], чаму мы, католікі, у суботу посцім, а праваслаўныя ў сераду: гэты суботні пост маем мы ад святога Пятра, а гісторыя была такая. У час панавання імператара Нерона (а папам быў святы Пятро), пачаліся ганенні на хрысціян, каб яны ад веры хрысціянскае адракаліся, а старое паганскае трымаліся, на што святы Пятро адказаў: «Як я магу ад веры адрачыся, калі я вачыма сваімі Пана Езуса бачыў, і вучыўся ў Яго, і бачыў святое жыццё Ягонае і нараджэнне Ягонае ад чыстае Бязгрэшнае Панны Марыі, як і абяцаў нам раней праз прарокаў Пан Бог. I даўся Ён добраахвотна замучыць сябе, хоць лёгка мог у свае маладыя гады пазбегнуць тае лютае смерці, бо мы бачылі, што габраі ерусалімскія дамагаліся смерці Ягонае. Ён мог бы ў іншы край пайсці і там вольна жыць, але ж выратаванне нашае патрабавала, каб Пан Езус Хрыстус адкупіў нас сваёю святою Кры-вёю, і бачыў я Яго, як Ён на трэці дзень уваскрэс і жыў з намі на свеце сорак дзён. I бачыў я Яго, як Ён сваёй моцаю Божай узышоў на неба».

Гэтая гаворка і прысяга святога апостала Пятра Пану Езусу адбывалася ў прысутнасці імператара і аднаго волхва-язычніка, якога звалі Сымон. Быў ён вялікі чарнакніжнік. I адказаў Сымон святому Пятру: «Калі вы, хрысціяне, таму Пана Езуса Богам лічыце, што ён сваёй сілаю на неба ўзышоў, дык і я вам такое дзіва пакажу і ўзыду сваёй сілаю на неба». I адклалі гэтае чароўнае відовішча на суботу, а ў гэты дзень шмат тысяч людзей сышлося паглядзець на тое дзіва, як чарнакніжнік Сымон будзе ўзыходзіць на неба. А святы Пятро загадаў сваёй абшчыне, прававерным католікам, каб яны ў той дзень суботні пасцілі і Пана Бога прасілі, каб Пан Бог пакараў чарнакніжніка, абы прававерным спакусы не было, бо меў ён іх у той час у Рыме толькі семдзесят двух мужчын і белага­ловых.

Паслухалася абшчына загаду святога Пятра і шчыра, з плачам прасіла Пана Бога, і пасцілі, і выйшлі на прызначанае месца, дзе чарнакніжнік Сымон будзе дзівы чыніць. А той Сымон быў убраны ў такі дзіўны і надзвычай багаты строй, у якіх тады ідалаў малявалі. I вось у прысутнасці імператара і вялікага натоўпу людзей пачаў ён узнімацца з зямлі і ўжо быў падняўся аж пад самыя воблакі, як Пан Бог (як таго Люцыфера анёл) штурхнуў у лоб чарнакніжніка Сымона і ўкінуў яго ў вельмі глыбокі прэвэт [2], поўны нечыстотаў, ды яшчэ рукі і ногі паламаў. I закрычаў чарнакніжнік Сымон: «Хрысціянскі Бог праўдзівы! Яму верце і давярайце і на выратаванне ад таго Бога спадзявайцеся, у якога святы Пятро і хрысціяне ягоныя вераць!» I крычаў Сымон: «Я – хрысціянін, я – хрысціянін і вам зычу, людзі, каб усе хрысціянамі былі і гэтаму Богу верылі!» I тут закрычалі ў адзін голас колькі тысяч людзей абодвух полаў: «Праўдзівы хрысціянскі Бог, у таго Бога мы верым, што і святы Пятро і чарнакніжнік Сымон!»

I вось загадаў імператар тых людзей, што хрысціянамі быць захацелі, у вязніцы пасадзіць, а пасля ў вялікі посуд наліваць растоплены воск, у асобны – лой, аліву, серу, смалу – і ў гэты поўны посуд людзей клалі, і галовы ім тлушчам палівалі, і з галавы запальвалі. I гарэў так чалавек, як кнот у лямпе, але аніводзін не хацеў з тае свечкі выбрацца і адрачыся ад Пана Бога. I вось палац рымскага імператара быў напоўнены тымі лямпамі, і ўвесь Рым, і вуліцы рымскія, а імператар ночы навылёт ездзіў па Рыме і цешыўся са свайго глупства і агіднага тыранства, але ніяк не мог вынішчыць хрысціян, Богам натхнёных, бо штодзень болей і болей прыходзіла хрысціян добраахвотна ў Рым да святога Пятра, каб прыняць святы крыж і святое Евангелле. Дык святы Пятро загадаў тым новым хрысціянам, каб дзень суботні пасцілі навекі, бо нас Пан Бог у суботу праз дзіва ўмацаваў, і мы, прававерныя хрысціяне, маем за галаву святога папу, які спадкаемца святога Пятра. Таму павінны мы ў суботу пасціць, бо гэта самога Пятра загад.

Я чула, што гэта дзень Прачыстае Маці. Я гэтаму не пярэчу, але праўды не ведаю. Што да серады, дык яна ўстаноўлена на саборы, калі праваслаўныя разам з намі былі. А ганенні рымскіх імператараў гадоў трыста доўжыліся, і аніводзін папа сваёй смерцю не памёр, пакутаваў, але аніводзін з папства не ўцёк, аніводзін ад папства не адрокся, толькі адзін за адным, як нявінныя авечкі, пад нож ішлі. Дык вось вера хрысціянская крывёю святых пакутнікаў заснаваная. Аднак калі б на ўзнагароду ў небе не спадзяваліся, дык не вельмі б пакутніцкая карона іх вабіла, бо і яны, як і мы, з душы, і з цела, і з крыві былі складзеныя. Ужо добра ведалі, якая ўзнагарода ім ад Пана Бога прыгатаваная была ў раі.

Не так як Марцін Лютар сваю секту заснаваў, скасаваўшы шлюб са сваёю Кацярынаю, і парушыў пасты, і адмовіўся прасіць у святых дапамогі, і напісаў у сваіх кнігах: калі дрэва ўпадзе, няхай ляжыць. Не трэба маліцца за душы ў чыстцы. Павінен прэдыкант мець яшчэ пекную жонку, што яму лютаране і кальвіністы даюць, каб на сваю жонку і дзяцей выдаткоўваў. Не трэба споведзі; таксама як турэцкі прарок Магамет дазваляе шмат жонак браць і сам дзевяць жонак на свеце меў і яшчэ ў раі спадзяецца семдзесят жонак мець, таксама як усе грахі спадзяецца халоднаю вадою змыць і ўсіх грахоў пазбыцца адным словам «tobe Estafurta». I з такой вераю, з такімі ўчынкамі хочуць тыя рэлігіі ўратавацца! Ах, якія надзвычай шчаслівыя мы, прававерныя хрысціяне, што такую добрую і справядлівую веру маем, што нашыя малітвы, пасты, міласціна, пабожнае жыццё недарэмныя. Маем без сумненняў вялікую надзею, што будзем цешыцца ў раі, бо адчыніць нам браму Езус Хрыстус, і што маем так шмат святых пакутнікаў, якія цяпер у раі і будуць спрыяць нам перад Богам; ад святога Пятра аж да святога папы Сільвестра ўсе былі пакутнікі. Толькі святы Сільвестар сваёю смерцю памёр, і ён таксама за нас будзе маліцца.

Споведзь наша каталіцкая святая, пабожная і патрэбная, не такая, як у няверных габраяў, у якіх калі ў грахах хоча хто прызнацца, дык ідзе ў школу і ў прысутнасці ўсіх габраяў кажа рабіну ўголас, які грэх мае і з якою асобаю, дык адразу пра яе кепская слава разносіцца. Калі яна раней таемна з ім адным сустракалася, дык пасля гэтае паскуднае споведзі публічнаю блудніцаю становіцца. Габраі нашу споведзь ганяць, а ў саміх у Старым Запавеце ёсць, што калі яшчэ ў школе Саламонавай прыносілі ахвяры габраі, то на шыі валоў, кароў, авечак, коз руку клалі і ў вуха жывёле свае грахі распавядалі, і так, лічылася, адпускаюцца ім грахі. Калі такое было ў Старым Запавеце, што перад жывёлаю спавядаліся ў грахах сваіх і адпускаліся ім грахі, дык яшчэ лепей, калі мы спавядаліся мудраму і пабожнаму ксяндзу, намесніку Хрыстоваму, які пабожнае пакаянне ўскладзе, прымусіць задумацца і параіць, як нам спакусы сустракаць і не грашыць, і яшчэ за нас Пана Бога просіць, і даруе нам грахі, паводле абяцання Пана Езуса, які святому Пятру абяцаў: «Пятро, што звяжаш на зямлі, тое і я ў небе, а што ты развяжаш на зямлі, тое і я ў небе».

Што кажуць пра крывасмокаў, я таму не пярэчу і не сцвярджаю, бо я ў многіх краях бывала і ўсюды інакш баюць. Пра тых вампіраў у Польшчы ка-жуць, што гэта бабы, якія забіраюць дзяцей і кожнае дзясятае д'яблу аддаюць.

 

[Тут на старонцы 311 рукапісу тэкст абрываецца. Старонкі 312–366 пранумараваныя, але без тэксту. На старонцы 367:]

 

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 71 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Раздзел шосты| ПЕСНЯ МАЕ КАМПАЗІЦЫІ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)