Читайте также:
|
|
[1] Дубна – павятовы горад на Валыні.
[2] Сангушка – пэўна, Павел Караль Сангушка (пам. у 1759 г.), маршалак вялікі літоўскі, астрожскі ардынат.
[3] Алыка – горад на Валыні, з 1589 г. цэнтр алыцкае ардынацыі князёў Радзівілаў.
[4] Радзівіл – Міхал Казімір Рыбанька, ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі (1702 – 1762). (Аўтарка памылкова называе яго польным гетманам.)
[5] Нясвіж – павятовы горад у Наваградскім ваяводстве, з 1586 г. цэнтр нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў.
*[6] Рынкрага (ням. Ringkragen) – металічная пласцінка з выяваю герба, якую насілі на грудзях.
*[7] Масква – Расійскую дзяржаву ў тыя часы вельмі часта называлі Масквою ці Масковіяй.
[8] Інстанцыяльны ліст – рэкамендацыйны, заступніцкі ліст.
[9] Анна Іванаўна (1693–1740) – дачка Івана V, жонка курляндскага князя, пасля ягонае смерці кіравалатым краем з дапамогаю свайго фаварыта Бірона. Пасля смерці Пятра II (1730) партыяй баяраў на чале з Даўгарукімі і Галіцынымі была ўзведзена на расійскі трон. Вяла вайну з Турцыяй і здабыла Азоў.
[10] Лопат – Станіслаў Лопат, стараста бабруйскі ў 1748 г., пісар наваградскі і стражнік польны літоўскі (1758). Памёр каля 1769 г.
[11] Радзівілава – невядома, пра каго ідзе гаворка, бо ў той час наваградскімі ваяводамі былі: Ян Мікалай Радзівіл (1709–1729), Мікалай Фаўстын Радзівіл (1729–1746), Юры Радзівіл (1746–1754). Магчыма, гэта была ўдава ваяводы Юрыя.
[12] Дуніна – князёўна Рэгіна Трубяцкая, жонка Антона Дуніна, спадкаемца Тутава ў Віцебскім ваяводстве.
[13] Царэвіч – спадкаемца трона, пэўна, Іван VI Антонавіч (1740–1741), сын прынца Антона-Ульрыха Бруншвейг-Люнебургскага і княгіні Анны Леапольдаўны, прызначаны Аннай Іванаўнаю спадкаемцам трона, у 1740 г. абвешчаны царом. У 1741 г. пасаджаны разам з маці ў вязніцу, дзе быў больш за дваццаць гадоў. Замардаваны ў 1764 г.
[14] Кароль – Аўгуст III Сас.
[15] Біржы (цяпер Біржай) – горад у Паўночнай Літве, уласнасць Радзівілаў.
[16] Белая Царква – горад ва Украіне.
[17] Бісмарк – Людольф Аўгуст фон Бісмарк (1683–1750), расійскі генерал, швагер Бірона.
[18] У аўтаркі Ніва.
[19] Юзаф Патоцкі (пам. у 1752 г.) – у 1702 г. стаў кіеўскім ваяводаю. У 1704 г. перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, з рук якога атрымаў булаву польнага, а пасля і вялікага гетмана. Пасля Палтаўскае бітвы быў даводцам антырасійскае эміграцыі. Пагадзіўшыся з Аўгустам III, стаў у 1735 г. вялікім каронным гетманам. На сеймах дамагаўся памяншэння колькасці войска.
[20] vice versa – у адказ.
[21] Нарва – крэпасць і горад у Эстоніі.
[22] Пятро I Вялікі (1672–1725) – расійскі імператар.
*[23] Тарас Абрамавіч Шацілаў (нар. у 1686 г.) – зрабіў кар'еру пры Пятру Вялікім. У 30-я гг. быў камендантам у Нарве. У 1841 г. атрымаў адстаўку ў чыне генерал-маёра.
*[24] Каравулаў Сямён Юр'евіч – Каравулавы, дваранскі род, продак якіх – пасол хана Залатое Арды ў Маскве Ямгурэй-Каравул – застаўся на Русі і прыняў хрост. С.Ю. Каравулаў прымаў удзел у захопе Ачакава, за што быў узнагароджаны чынам брыгадзіра. Пазней ён быў членам Ваеннае калегіі.
[25] Інкурсія – наезд. Гаворка пра маскоўскі наезд у сувязі з выбраннем на польскі трон Аўгуста III Саса ў 1735 г.
*[26] Князь Чаркаскі – род князёў Чаркаскіх бярэ пачатак ад кабардзінскага валадара Інала. Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680–1742) спрыяў выбранню Анны Іванаўны на трон, за што быў прызначаны ёю адным з трох кабінет-міністраў, а ў 1840 г. – канцлерам. Гісторыкі адзначаюць, што быў ён паслухмяным выканаўцам волі Бірона.
*[27] Княгіня Чаркаская – Марыя Юр'еўна Чаркаская (1696–1747), другая жонка А. М. Чаркаскага, была статс-дамаю пры двары Анны Іванаўны.
[28] Лізавета Пятроўна (1709–1762) – дачка Пятра I і Кацярыны I. У 1741 г. захапіла расійскі трон, арыштаваўшы рэгентку Анну і маладога цара Івана VI.
[29] Бірон – Эрнест Ян Бірон (1690–1772), усеўладны фаварыт Анны Іванаўны. 3 1737 г. курляндскі герцаг, у 1740 г. арыштаваны і высланы ў Сібір Мініхам, вярнуўся ў 1741 г. У 1763 г. вярнуў сабе Курляндыю.
[30] Анна-спадкаеміца (1718–1746) – Анна-рэгентка, дачка мекленбургска-шверынскага князя Карла Леапольда і Кацярыны Іванаўны. У 1739 г. выйшла замуж за Антона-Ульрыха; маці Івана VI. Пасля смерці царыцы Анны Іванаўны яна была названа рэгенткаю і была ёю да арышту ў лістападзе 1741 г.
[31] Камер-лёкай – камердынер, лёкай.
*[32] Князь Галіцын – Галіцыны, княскі род, што бярэ пачатак ад вялікага князя літоўскага Гедыміна. Міхал Аляксеевіч Галіцын, па мянушцы Кваснік (1697–1775), блазан Анны Іванаўны. Пра ягонае вяселле ў Ледзяным доме з любімаю калмычкаю царыцы Аўдоццяю Іванаўнаю Бужанінаваю ведала ўся Еўропа.
[33] Лізавета фон Вольфенбытэль – Эльжбета Браўншвейг-Вольфенбютэль (1691–1750), дачка князя Людвіка Рудольфа.
[34] У аўтаркі: судадзел – судовы чыноўнік.
[35] Рагоўка – жаночая сукня, пры вырабе якое выкарыстоўваўся кітовы вус.
[36] На старонцы 64 – так у рукапісе.
[37] Кірасійскім – відаць, кірасірскім.
[38] Лейб-кампанія (ням. Leibkompanie) – прыдворныцарскія войскі.
[39] Кізерлінг – Герман Карл Кайзерлінг (1697–1764), расійскі дыпламат, па паходжанні курляндскі шляхціц.
[40] Остэрман – Генрых Ёган Остэрман (1687–1774), граф, расійскі дыпламат, па паходжанні вестфалец. На расійскай службе з 1703 г., з 1734 г. – першы міністр Анны Іванаўны, а ў 1742 г. высланы Лізаветай Пятроўнаю ў Сібір.
Валынскі – Арцём Пятровіч Валынскі (1689–1740), расійскі дыпламат, з 1738 г. – міністр.
[41] Кулянт (фр. coulant) – упрыгожанне, што вешаюць на ланцужку на шыі.
[42] et mobilia (лац.) – і рухомыя рэчы.
[43] Ульрых князь Гальштынскі – Фрыдэрык Кар Гальштэйн-Готарп, бацька цара Пятра III.
[44] Справа Даўгарукіх – Васіль Лукіч Даўгарукі (1670–1739) пасля смерці Пятра II, унука Пятра I, склаў фальшывы тастамант маладога цара. Пазней ён спрыяў абранню на расійскі трон Анны Іванаўны (1730), даючы ёй на подпіс акт, які абмяжоўваў царскую ўладу. Анна Іванаўна арыштавала Даўгарукага, а ў 1739 г. судзіла за фальсіфікацыю тастаманта Пятра II, і па выроку суда Васіль Даўгарукі быў пакараны смерцю. Разам з ім былі асуджаныя на смерць Іван Аляксеевіч Даўгарукі, а таксама Васілёў брат Сяргей Даўгарукі.
[45] Князь курляндскі – відаць, Фердынанд Кетлер, княжыў у 1698–1709 і 1711–1737 гг., апошні з дому Кетлераў.
[46] Эгзентэраваць – ускрываць труп.
*[47] Сіпахі – вайскоўцы з султанскага кавалерыйскага корпуса.
[48] У Нарву – памылка аўтаркі. Трэба: да Рэвеля (Таліна).
[49] Цухны (чухонцы), ці маймісты – так у прастамоўі раней называлі фінскія плямёны эйрэмейсетаў і савакотаў, якія жылі ў былых Пецярбургскім, Шлісельбургскім, Пецяргофскім і Царскасельскім паветах.
[50] dubium (лац.) – сумненні. Тут: пра намеры якога і не падазравалі.
[51] Руіна – тут: напад, наезд.
[52] Дысымулявалі – былі асцярожнымі; не паказвалі, што іх няшмат альбо што яны баяцца.
[53] Вількамір (Укмерге) – літоўскі горад, на паўночны ўсход ад Коўна.
[54] Лахва – мястэчка, а цяпер вёска на Луніншчыне.
[55] Бендэры – горад у Бесарабіі.
[56] Аднаго сына – Аляксея Пятровіча (1690–1718), жанатага з Каралінаю Вольфенбютэль з Браўншвейга, сястрою аўстрыйскае імператрыцы Лізаветы. Выступаў колькі разоў супраць бацькі. Праз надуманую дзяржаўную здраду быў асуджаны на смерць і памёр у час катаванняў ці, як кажуць, быў замучаны ўласным бацькам. Пакінуў сына Пятра, пазнейшага Пятра II.
[57] Марыя-Тэрэза (1717–1780) – рымска-нямецкая імператрыца, каралева Чэхіі і Венгрыі, дачка апошняга з Габсбургаў, імператара Карла VI. У 1736 г. выйшла замуж за латарынгскага герцага Францішка Стэфана. У 1772 г. брала ўдзел у Першым падзеле Рэчы Паспалітае.
[58] Вайна... са шведамі – Пётр I у 1700 г. падпісаў мір з Турцыяй, забяспечыўшы сабе Азоў, і разам з Даніяй і Аўгустам II пачаў вайну супраць Швецыі. Здолеў захапіць шведскія прыбалтыйскія ўладанні, дзе заснаваў у 1703 г. Пецярбург.
[59] Кацярына – Кацярына I Аляксееўна (1684–1727), з беларускага роду Скаўронскіх; у 1702 г. захоплена ў палон, стала каханкаю Меншыкава, пасля Пятра I, які ўзяў з ёю шлюб у 1712 г. Пасля ягонае смерці кіравала дзяржаваю, абмежавала ўладу сената, заснаваўшы найвышэйшы Тайны савет.
[60] Першую (жонку) – Аўдоцця Хведараўна Лапухіна, першая жонка Пятра I (з 1689), маці Аляксея, у 1698 г. была зняволеная ў манастыры. Вызвалена пасля ўступлення на трон Пятра II.
[61] Градэтур (фр. gros de Tours) – від шчыльнае ядвабнае тканіны, якую выраблялі ў французскім горадзе Тур.
[62] Кампанкі – званочкі, бомы.
[63] Аінорас – Святая гара, навагрэчаская назва гары Афон, якую праваслаўныя лічаць за другі Ерусалім. Цяпер гэта манаская праваслаўная рэспубліка, што складаецца з 20 манастыроў, 12 вёсак і шматлікіх пустэльняў. Тут захоўваюцца выратаваныя манахамі мастацкія каштоўнасці і манастырскія бібліятэкі, якія пасля захопу Канстанцінопаля туркамі былі ў небяспецы. У апошні час там адкрыта шмат невядомых дасюль славянскіх рукапісаў.
[64] Ачакаў – мястэчка ва Украіне (зараз у Нікалаеўскай вобласці). Ачакаў з 1492 г. – моцная турэцкая крэпасць. У 1737 г. яго захапілі рускія.
Хоцін – горад у Бесарабіі на правым беразе Днястра. Пад Хоцінам адбылося некалькі бітваў, у час якіх туркі былі разбітыя.
[65] Бахчысарай – горад у паўднёвай частцы Крыма; даўней рэзідэнцыя крымскіх ханаў. Упершыню захоплены Расіяй у 1736 г.
[66] Анна – Анна Пятроўна, маці Пятра III.
[67] Сына – пазнейшага імператара Пятра III (1728–1762), мужа Соф'і фон Ангальт-Цэрбст, пазнейшай імператрыцы Кацярыны II, якая скінула яго з трона. Замардаваны ў 1762 г. Аляксеем Арловым.
[68] Мойка – тут: адзін з раёнаў Пецярбурга.
[69] Кірыла – аўтарка памыляецца. Фаварытам Лізаветы Пятроўны быў Аляксей Разумоўскі (1709–1771), сын рэестравага казака Разума з Украіны. Ён удзельнічаў у палацавым перавароце ў 1741 г., у выніку якога Лізавета стала царыцаю. Ягоны брат, Кірыла (1728–1803), апынуўся ў царскім двары толькі ў 1743 г. і прайшоў шлях ад непісьменнага да прэзідэнта Пецярбургскае Акадэміі навук.
[70] Мазепа – Ян (Іван) Мазепа (1644–1709), казацкі гетман (сапраўднае прозвішча – Каладзінскі). Езуіцкі выхаванец, быў пажам Яна Казіміра. Пакінуўшы з-за інтрыг двор, асеў у 1665 г. у дзедзічнай вёсцы на Валыні. Пасля апісанае тут авантуры ўцёк у Задняпроўскую Украіну і выслужыў сабе тытул гетмана. У 1689 г. зблізіўся з Пятром I, удзельнічаў у ягоных паходах на Азоў і Рэч Паспалітую. Пасля, убачыўшы небяспеку, якая пагражала казацкай вольнасці з боку Масквы, зблізіўся з Карлам XII і Станіславам Ляшчынскім. Пасля няўдалага казацкага паўстання ў 1708 г. і Палтаўскае бітвы ўцёк у Турцыю, дзе і памёр. Праваслаўная царква аддала яго анафеме.
[71] Пячорск – раён Кіева са слыннаю Пячорскаю лаўраю, праваслаўным манастыром, заснаваным у XII ст.
[72] Брагілоў – Браіла, горад у Румыніі.
[73] Бранкаван – Канстанцін Бранкавану быў валашскім гаспадаром у 1688–1714 гг.
[74] Эды Куле (у рукапісе: віндыкула) – Замак Сямі Вежаў у Канстанцінопалі.
[75] Батурын – горад ва Украіне, сядзіба Мазепы.
[76] funditu (правільна: funditus) – дашчэнту.
[77] Пятро Фёдаравіч – Пятро III Фёдаравіч, сын Анны Пятроўны і князя Карла Фрыдэрыка фон Гальштэйн-Готарп.
[78] Навагрод – відаць, Ніжні Ноўгарад. Кітай-горад – раён Масквы вакол Крамля.
[79] Кітай – тут: тонкае баваўнянае палатно кітайскага вырабу; танная тканіна.
[80] Сак, султана – жаночыя строі.
[81] Асамблея (фр. assemblée) – сход.
*[82] Касцюрын – Іван Іванавіч Касцюрын, генерал-аншэф, обер-камендант Пецярбурга, пазней сенатар.
*[83] Глебаў – Іван Фёдаравіч Глебаў (1707–1774), генерал-аншэф, сенатар. 3 1751-га па 1756 г. знаходзіўся ў Новай Сербіі, дзе дапамагаў I.С. Харват-Аткурцічу.
[84] Новая Сербія – назва, якая ўжывалася ў XVIII ст. у дачыненні да паўночнае часткі Херсонскае губерні, дзе былі ваенныя пасяленні сербаў.
*[85] Харват – Іван Самойлавіч Харват-Аткурціч (пам. 1780 г.) – генерал-паручык, ініцыятар перасялення сербаў (пасля іх канфлікту з Марыяй-Тэрэзаю) у Расію. За злоўжыванні высланы ў Волагду.
[86] Каятан Браніцкі – хутчэй за ўсё Ян Клеменс Браніцкі (1689–1771), з 1735 г. гетман польны, з 1751 г. вялікі гетман каронны.
[87] aqua plantaginis (Plantago lanceolata) – трыпутнікавая вада.
[88] Мулефікацыя – памякчэнне, давядзенне да стану мяккасці з дапамогаю невядомых нам спосабаў лячэння.
[89] Гектыка – хвароба, якая характарызуецца моцным павелічэннем тэмпературы ўвечары і рэзкім падзеннем раніцаю.
[90] Паўпер – бедны шкаляр, вучань, які жыве на касцельную дапамогу і міласціну.
[91] Мантыка – буркун, няўклюда; чалавек, які сам не ведае, чаго хоча.
[92] Раскольнікі – праваслаўныя (стараверы), якія адышлі ад афіцыйнае расійскае царквы. Раскол адбыўся ў 1654 г. у выніку рэформаў патрыярха Нікана.
[93] Грэкі – тут: праваслаўныя.
[94] Чарнец – праваслаўны манах.
[95] Авантаж (фр. avantage) – заробак.
[96] Жолква – горад непадалёку ад Львова.
[97 ] Імператарская дзяржава – Аўстрыя.
*[98] Гажа – жалаванне, аклад.
[99] Шчытава – жонка Крыштафа Шчыта, кашталяна смаленскага ў 1713–1720 гг.
[100] Алава – горад у Ніжняй Сілезіі.
Ныса (ням. Neisse) – горад у Ніжняй Сілезіі.
Брын (ням. Brünn) – Брно Мараўскае.
Нікальсбург (ням. Nikolsburg) – Мікулаў, горад у Маравіі.
[101] Ніжняя і Верхняя Карніёлія – Ніжняя і Верхняя Карынцыя.
[102] Леапольд – нямецкі імператар Леапольд I Габсбург (1658–1705).
[103] Леапольдштат – мястэчка, сёння раён Вены.
«bain rotyn resyl» (ням. beim rotten Rössel) – пад чырвоным коннікам.
[104] Auf ale Weise Madam Fahnrichin... – безумоўна, пані харунжыха...
[105] Яе мосць імператрыца – Эльжбета фон Вольфенбютэль.
[106] Inre Gesundheit Engelsche Madam – за тваё здароўе, пекная пані.
[107] Кавалертафель (ням. Kavaliertafel) – стол для шляхты на імператарскім двары.
[108] Маріаш – даўняя венгерская манета з выяваю Панны Марыі, роўная 17 крэйцэрам.
[109] in die Leopoldstadt – у Леапольдштат.
[110] Штоф – расійская мера вадкасці, дзясятая частка вядра, каля 5 квартаў.
[111] Францішак I Стэфан (1708–1763) – у 1729 г. стаў латарынгскім князем, у 1738 г. змяніў Латарынгію на Тасканію. У 1736 г. ажаніўся з Марыяй-Тэрэзаю. У 1745 г., сам каранаваны, усклаў дзяржаўныя справы на жонку, а сам заняўся апекаю навук, мастацтва, гандлю і рамёстваў у Аўстрыі.
[112] Ейная сястра – Марыя-Амалія, дачка імператара Іосіфа I, з 1722 г. жонка баварскага электара Максіміліяна I Эмануэля.
[113] Эрцгерцагіня – аўстрыйская князёўна.
[114] Сапега – Міхал, сын Казіміра Паўла, віленскага ваяводы. Літоўская шляхта, разгневаная гвалтамі ваяводы, учыніла супраць Сапегаў канфедэрацыю. Пасля бітвы пад Алькенікамі (Валькінінкай у Літве) сын ваяводы Міхал быў замардаваны шляхтаю ў вязніцы.
[115] Біскуп – Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644–1722), з 1687 г. віленскі біскуп. 3 прычыны канфліктаў між ім і Сапегамі наклаў у 1694 г. анафему на гетмана Казіміра Паўла Сапегу. Але яна не мела аніякага выніку, бо на баку гетмана была частка духавенства, прынамсі, езуіты.
[116] Іосіф – Іосіф I Габсбург (1678–1711), імператар.
[117] Генюш – князь Яўген Савойскі (1663–1736), палкаводзец, аматар навукі і мастацтва.
[118] Олміц (ням. Оlmütz) – Аламунец, горад у Маравіі.
*[119] Дэпазіт – рэчы, аддадзеныя на захаванне.
[120] Характáры – чарадзейскія знакі.
[121] Прускі кароль – відаць, Фрыдэрык II Вялікі (1712–1786). Аўтарка памыляецца: гэта мог быць не 1739-ы, а 1740 г.
[122] Гіхаймерот (ням. Geheimrat) – таемны радца.
[123] Бранёўскі – Адам Бранёўскі, падчашы брэсцка-куяўскі.
[124] З Баліч – відаць, вёска.
*[125] Аршэнік – белы мыш'як.
[126] Жванец – мястэчка непадалёку ад Камянца-Падольскага.
[127] Вадзіцкі – можа, нехта з сыноў Ваўжынца Вадзіцкага. Міхал (1687–1764) быў у 1746 г. падканцлерам каронным. Пятро, ягоны брат, быў бецкім кашталянам у 1744–1752 гг.
[128] Патоцкая – Канстанцыя з Даніловічаў Патоцкая, парчэўская старасцянка. Удава Яна Патоцкага, кашталяна брацлаўскага ў 1729–1744 гг.
[129] Смотрыч – мястэчка непадалёку ад Камянца-Падольскага.
*[130] Рэгітентатар – намеснік гетмана.
[131] Бякерскі – Дамінік Ігнацы Бякерскі (пам. у 1750 г.), жаўнер і палітык з часоў Аўгуста II і Аўгуста III. Быў некалькі разоў паслом у Турцыі. 3 1739 г. камендант Камянецкай фартэцыі.
[132] Перамітка (укр.) – хустка.
[133] rad. tormentilla (radix альбо rhizome tormentillae) – карэнне кураслепу.
rad. caramphilat – корань невядомай зёлкі.
rad. bisztorta (radix Bistortae) – карэнне рачыкаў.
[134] Ясы – горад у Румыніі, даўняя сталіца малдаўскіх гаспадароў.
*[135] Societatis Iesu – езуіта.
[136] Мультаны – даўняя назва Валахіі.
[137] Сілістра – горад і фартэцыя ў Румыніі.
*[138] Шустак – дробная срэбраная манета. Была роўная 12 медным грошам.
[139] Круціца – караткаствольны пісталет.
[140] Разград – горад непадалёку ад Русе.
[141] Гіяргева (Джурджу) – горад у Румыніі.
[142] Фередза – верхняя сукня, якая не падпяразваецца.
Яшмак – накідка (чадра) заможных турчанак.
[143] Галач – горад у Румыніі.
[144] Маўрыкадайкі – Канстанцін Маўракардато (1711–1769), сын Аляксандра, быў некалькі разоў (на перамену з братам Янам) гаспадаром Малдаўскага і Валашскага княстваў.
[145] Чорнаказінец – мястэчка ў Камянецкім павеце.
[146] Дамбоўскі – Мікалай Дамбоўскі (пам. у 1757 г.), сын Фларыяна, суддзі плоцкай зямлі. Прызначэнне на камянецкае біскупства атрымаў у лістападзе 1741 г.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 65 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Раздзел першы | | | Раздзел трэці |