|
АБЛВыКАМзАх – абласны выканаўчы камітэт саветаў ра- бочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў заходняй вобласці і фрон- ту. Дзейнічаў 26 лістапада 1917 – 2 студзеня 1919 гг. як вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на заходнім фронце і ў заход- няй вобласці. Фактычна знаходзіўся пад кіраўніцтвам Паўночна- заходняга абласнога камітэта РКП(б). Першы старшыня прэзідыу- ма – М.У. Рагазінскі, з 17 студзеня 1918 г. – А.Ф. Мяснікоў.
АБшчынА – форма аб’яднання людзей з першабытных ча- соў, заснаваная на самакіраванні і агульнай уласнасці на срод- кі вытворчасці (зямлю, інш.). Існавалі сваяцкая (род, родавая), сямейная (дамавая) і суседская (сельская, мір, верв, грамада) абшчыны.
АГАРоДнІКІ – малазямельныя сяляне ў ВКЛ. звычайна атрымоўвалі ад феадала ў карыстанне невялікія надзелы (згод- на валочнай памеры – 3 моргі зямлі), за якія выконвалі агавора- ныя павіннасці (звычайна – паншчыну).
АГІяГРАФІчнАя ЛІТАРАТУРА (“жыцІІ”) – апісанні жыцця і подзвігаў людзей, прылічаных хрысціянскай царквой да ліку святых. Падзялялася на біясы (непасрэдныя апісанні жыцця), марцірыі (пакутніцтвы), у католікаў таксама вылучаліся тран- слатэоны (апісанні пераносу рэшткаў святых).
АДУКАцыйнАя КАМІсІя – скарочаная назва Камісіі на- роднай асветы, заснаваная пасля забароны папам ордэна езуітаў сеймам Рэчы Паспалітай (1773–1775), установа, якая праводзіла агульную рэформу сістэмы адукацыі ў краіне.
АнІМІзМ – уласцівая для язычніцкага перыяду вера ў іс- наванне духаў, абагаўленне сіл прыроды, раслін, жывёл, неаду- шаўлёных прадметаў, прыпісванне ім звышнатуральнай магут- насці.
АнТАнТА – міждзяржаўны ваенна-палітычны блок (ад франц. Entente Cordinale – сардэчнае пагадненне), заснаваны ў 1904–1907 гг. Францыяй, Вялікабрытаніяй і Расіяй супраць Траістага саюза. Падчас Першай сусветнай вайны (1914–1918) Антанта абъядноўвала каля 20 дзяржаў. Пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі Расія выйшла з Антанты, што стала адной з прычын падтрымкі членамі Антанты Польшчы, Літвы, Латвіі і іншых сіл у іх барацьбе супраць савецкай улады. спроба самастойнай ін- тэрвенцыі Антанты ў савецкую Расію прывяла да паражэння і распаду блока.
АнТРАПАГенез – працэс станаўлення чалавека як біяла- гічнага віда ў працэсе фарміравання грамадства.
АПсІДА – у хрысціянскім храме – алтарны выступ.
АРхеАЛАГІчнАя КУЛьТУРА – сукупнасць аднародных па матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў, якія знаходзя- цца на пэўнай тэрыторыі і храналагічна блізкія па часе існаван- ня. Тэрмін прымяняецца ў адносінах да перыяду першабытна- га грамадства.
АсАДнІКІ – польскія ваенныя і цывільныя каланісты, якім польскі ўрад паводле спецыяльнага закона 1920 г. выдзяляў зем- лі на тэрыторыі заходняй Беларусі
АсВеТнІцТВА – буржуазная антыфеадальная ідэалогія ча- соў фарміравання капіталізму; прапаведвала прыярытэт навукі, розуму, асветы ў жыцці чалавека і развіцці грамадства.
АсІМІЛяцыя – від этнічных працэсаў, якія суправаджаюцца засваеннем адным народам ці этнічнай групай этнічных прык- мет другога народа (мовы, культуры, інш.) да поўнага зліцця з ім. “БАГРАцІЁн” – кодавая назва Беларускай наступальнай апе- рацыі (23.06. – 29.08.1944 гг.), у выніку якой уся тэрыторыя Бе-
ларусі была вызвалена ад нямецкіх акупантаў.
БАзІЛІКА – шырока распаўсюджаны тып кампазіцыі хрысціянскіх храмаў.
БАзыЛьяне – з хVІІ ст. – уніяцкі манаскі ордэн на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
БАЛТы – злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляю- ць на балтыйскіх мовах. Пачалі фарміравацца на тэрыторыі Ус- ходняй еўропы ў 3–2-м тысячагоддзі да н. э. з этнічнай групы т.зв. протабалтаў. У I тысячагоддзі да н.э. фарміруецца шэраг балц- кіх этнасаў (прусы, яцвягі, куршы, латгалы, земгалы, жамойты, літва і г.д.), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа Бал- тыйскага мора, а таксама паўночна-заходнюю частку сучаснай
Беларусі. Балты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, у большасці былі асіміляваныя славянскімі перасяленцамі, што паўплывала на адметнасці і характэрныя рысы мясцовага славянскага насе- льніцтва, яго мовы і культуры. Асіміляцыя часткі балтаў продка- мі беларусаў працягвалася да першай паловы XIX ст. сучаснымі нашчадкамі балцкіх народаў з’яўляюцца літоўцы і латышы.
“БАРБАРосА” – кодавая назва плана вайны Германіі супра- ць сссР, прынятага ў снежні 1940 г.
БАРоКА (ад італ. barocco – няправільны, дзіўны) – вядучы накірунак у беларускім мастацтве хVІ–хVІІІ стст.; адзначаецца ўрачыстасцю, кантраснасцю, ускладненасцю форм, параднасцю, пышным дэкорам. стыль эпохі Контррэфармацыі.
БАРысАВы КАМянІ – вялікія валуны, манументальныя помнікі эпіграфікі Беларусі хІІ ст. Мяркуюць, што першапа- чаткова яны былі язычніцкімі фетышамі, але пасля прыняцця хрысціянства па загадзе князя Барыса Усяславіча на іх былі вы- сечаны крыжы і надпісы.
БАТЛейКА – лялечны тэатр, які з’явіўся на Беларусі ў XVI ст. назва паходзіць ад старажытнага горада Бітлема (Віфліе- ма), у якім нарадзіўся Ісус. Да хІх ст. ў рэпертуары батлейкі пе- раважала рэлігійная тэматыка.
БАяРы – ваенна-служылы слой феадальнага грамадства ў IX–XVI стст. У раннефеадальны перыяд (IX–XIII стст.) так звы- чайна называўся вышэйшы слой феадалаў, якія служылі князю, мелі свае вотчыны, слуг і залежных сялян. У ВКЛ баярамі называ- лі як частку феадалаў (пазней гэты тэрмін выціскнуты паняццем “шляхта”), так і сялян-слуг (баяры панцырныя, путныя і г. д.).
БеЛАРУсКАя Рэзь – назва манументальнай аб’ёмна-ажур- най пазалочанай разьбы па дрэве ў форме перапляцення раслін- нага арнамента з выявамі жывёл, птушак, чалавека.
БРАцТВы – рэлігійныя арганізацыі, якія дзейнічалі ў хVІ–хVІІІ стст. пры праваслаўных і уніяцкіх цэрквах. займа- ліся культурна-асветніцкай справай.
БУРжУАзІя – грамадскі клас (ад франц. bourgeosie – гара- джане), які ўдзельнічае ў арганізацыі рынкавай гаспадаркі і жы- ве за кошт інвестыцый капіталу.
ВАЛоКА – асноўная зямельная мера і адзінка абкладання сялян павіннасцямі ў ВКЛ. Прыкладна роўная 21,36 га. склада- лася з 30 моргаў або 9000 прутоў.
ВАЛочнАя ПАМеРА – аграрная рэформа, якая праводзіла- ся ў ВКЛ на працягу другой паловы XVI – пач. XVII ст. Распача- та ў 1557 г. па ініцыятыве каралевы і вялікай княгіні Боны сфор- цы, маці жыгімонта ІІ Аўгуста, з мэтай павелічэння дзяржаўных даходаў. складалася з праверкі правоў на зямлю, стварэння ком- плекснай панскай гаспадаркі – фальварка, увядзення адзінай меры пататкаабкладання залежных сялян – валокі, рэгламентацыі іх па- віннасцяў, разбурэння сялянскай абшчыны і г.д. У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі заходняй і цэнтральнай Бе- ларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасля – прыватных і царкоўных землях. Памера садзейнічала паскарэнню запрыгоньвання сялян і фарміраванню адзінага сялянскага саслоўя.
ВАЛЮнТАРызМ – так называецца палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы з’яўляецца вызначальнай асновай гра- мадскага развіцця.
ВАРАГІ – назва выхадцаў з краін скандынавіі (ад швед. vaerinjar – воін-найміт), якія наведвалі ў VIII–XI стст. Усходнюю еўропу. Варагі актыўна займаліся гандлем, служылі ў дружынах мясцовых князёў. з варагаў паходзілі княскія дынастыі Рурыка- вічаў і Рагвалодавічаў.
ВАяВоДА – у некаторых землях Вялікага княства Літоўскага ў хІV–хV ст. – намеснік вялікага князя з судовымі, адміністра- цыйнымі і вайсковымі функцыямі. Прызначаўся вялікім князем і Радай пажыццёва.
“ВеРТыКАЛь” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання, сфарміраваная ў Рэспубліцы Беларусь пасля першых прэзідэнцкіх выбараў (студзень 1995 г.).
ВечА – народны сход (ад старажытнаслав. вет – рада) у ста- ражытнарускіх гарадах. збіралася па неабходнасці ці па ініцыя- тыве князя. У хІ–хІІ стст. у беларускіх гарадах, асабліва ў По- лацку, веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытан- ні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне,
прымаць ці выганяць князя. Удзел у вечы прымалі толькі да- рослыя мужчыны. Пастановы адабраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах Беларусі веча праіснавала да XIV–XVI стст. і пасля прыняцця магдэбургскага права было за- менена на іншыя органы гарадскога самакіравання.
ВІТРАж (ад лац. vitrum – шкло) – твор дэкаратыўнага мас- тацтва з каляровага шкла, які размяшчаўся ў аконным праёме якога-небудзь архітэктурнага збудавання. Актыўна прымяняў- ся ў гатычных храмах.
ВоДРУБ – назва адасобленага зямельнага надзела, які вы- лучаўся з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сям’і. з’явіліся ў выніку сталыпінскай аграрнай рэ- формы (1906–1917). на гэтых землях нельга было будаваць жыл- лё і гаспадарчыя пабудовы.
ВойТ (БУРГАМІсТР) – кіраўнік гарадской адміністрацыі ў горадзе з самакіраваннем.
ВоТчынА – з хІІ ст. – прыватнае зямельнае ўладанне кня- жацкага ці баярскага роду на Беларусі і ў іншых усходнеславян- скіх землях, якое передавалася па спадчыне.
“ВяЛІКАе ПеРАсяЛенне нАРоДАў” – так умоўна была названа сукупнасць этнічных перамяшчэнняў у еўропе ў IV–VII стст., галоўным чынам, з перыферыі Рымскай імперыі на іншыя тэрыторыі.
ВяРхоўны сАВеТ – вышэйшы пастаяннадзеючы, аднапа- латны, заканадаўчы орган у БссР (1938 – 1991 гг.) і Рэспубліцы Беларусь (1991 – 1996 гг.).
ГАРАДнІчы – у часы Вялікага княства Літоўскага – сачыў за станам умацаванняў замка, пажарнай бяспекай, трымаў ключы.
ГАсПАДАРсКІя ДВАРы – уладанні, даходы з якіх адыход- зілі ў вялікакняскую казну. Кіраваліся дзяржаўцамі і старастамі.
ГАсПАДАРчы РАзЛІК (гасразлік) – метад гаспадарання, пры каторым даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад прода- жу сваёй прадукцыі, перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць дадзенай прадукцыі.
ГАТычны сТыЛь (ад франц. gothique – назвы племені готаў)
– мастацкі, пераважна архітэктурны стыль у еўропе, які прыйшоў
на змену раманскаму (хІІ–хVІ стст.), адметны ўзнёслымі форма- мі, ажурнымі ўпрыгожваннямі, стральчатымі аркамі, вітражамі.
ГенАцыД – знішчэнне асобных груп насельніцтва па ра- савых, нацыянальных, этнічных, палітычных альбо рэлігійных матывах.
ГеТА – адасобленая частка заходнееўрапейскага горада, дзе пражывалі прадстаўнікі нацыянальных ці рэлігійных меншасцяў (звычайна яўрэі). У беларускіх гарадах XV–XVIII стст. таксама існавалі яўрэйскія кварталы, яўрэі складалі самастойную абшчы- ну – кагал. Аднак адасобленых ад горада гета не было. Падчас Другой сусветнай вайны гета ствараліся акупацыйнымі ўладамі для ізаляцыі і далейшага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Мінску, Брэсце, навагрудку, слоніме і іншых беларускіх гарадах. Тэрыторыі гета абносіліся калючым дротам і ахоўваліся войска- мі ці паліцыяй. зняволеныя павінны былі насіць спецыяльныя апазнавальныя знакі, падпарадкоўвацца жорсткаму распарадку. несанкцыянаваны выхад з гета караўся смерцю.
ГРАФІКА – від выяўленчага мастацтва, заснаваны на малюн- ку, выкананым без выкарыстоўвання фарбаў.
ГРыўня – сярэднявечная грашова-вагавая адзінка ў краі- нах Усходняй еўропы. звычайна была распаўсюджана ў выгля- дзе зліткаў са срэбра ці іншых каляровых металаў.
ГУМАнІзМ – культурны рух эпохі Адраджэння, аснову яко- га складалі прынцыпы абсалютнай духоўнай незалежнасці, са- макаштоўнасці чалавечага жыцця, натуралізму.
ДзяКЛА – натуральны аброк сельскагаспадарчымі прадук- тамі, які збіралі феадалы ВКЛ з сялян. Мог быць па жаданні за- менены на адпаведную грашовую выплату.
ДРУжынА – ваенная арганізацыя ў старажытнарускім гра- мадстве. Відавочна, мае дадзяржаўнае паходжанне. У раннефе- адальны перыяд выконвала функцыю княскай ці баярскай гвар- дыі, галоўнай сілы войска. Колькасць служачых у дружыне была невялікай, рэдка перавышала некалькі соцень чалавек. Буйныя дружыны падзяляліся на малодшую і старэйшую. Аснову апош- няй складалі княскія мужы ці баяры. Дружыннікі былі прафесій- нымі ваярамі, звязанымі з князем прысягай ці асабістай дамовай.
яны аб’ядноўваліся ў таварыства ці брацтва, фармальна лічыліся роўнымі, удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, выконвалі розныя даручэнні князя, за што атрымлівалі частку даніны і ваеннай зда- бычы, пазней – зямельную маёмасць.
ДыМ – двор і гаспадарка адной сялянскай сям’і, а таксама адзінка падаткаабкладання.
ДыяРыУш – назва свецкага дзённіка на беларускіх землях у хVІ – хІх стст.
ДРыГАВІчы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён (VIII– XIІ стст.), якое займала тэрыторыю Паўднёвай (на усход ад Дняпра) і цэнтральнай Беларусі. Асноўным заняткамі дрыга- вічоў былі земляробства і жывёлагадоўля. Вялікую ролю (аса- бліва на Палессі) адыгрывалі паляванне і бортніцтва. Першае дзяржаўнае ўтварэнне (Тураўскае княства) на землях дрыгаві- чоў упершыню ўзгадваецца ў х ст.
зАКУПы – катэгорыя залежнага насельніцтва ва ўсходне- славянскіх землях у Іх–хVI стст. закупамі звычайна станавілі- ся збяднелыя ці выгнаныя з абшчыны сяляне, якія бралі ў феа- дала грашовую ці натуральную пазыку (купу) і павінны былі яе адпрацаваць. заканадаўства дазваляла феадалу выкарыстоўва- ць у дачыненні закупаў фізічнае пакаранне ці нават ператвара- ць іх у халопаў.
зАМАК – ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складаў- ся з некалькіх замкнёных абарончых збудаванняў. на Беларусі замкі (Гродзенскі, Крэўскі, Магілёўскі, Ляхавіцкі, Мінскі, Бы- хаўскі, слуцкі, Лідскі і інш.) будаваліся на працягу XII–XVIII стст. з XVI ст. вядомыя палаца-замкавыя комплексы (нясвіжскі, Мір- скі, Гальшанскі і інш.). Галоўную ролю ў архітэктурнай кам- пазіцыі апошніх адыгрываў палац.
зАхоДнеРУсІзМ – накірунак грамадска-палітычнай думкі на Беларусі ў хІх – пач. хх ст.; грунтуецца на адмаўленні прыз- нання беларусаў як асобнага этнасу і лічыць іх адгалінаваннем рускага народа.
зАхоДняя ВоБЛАсць – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расійскай рэспублікі (пазней РсФсР). Утво- рана у чэрвені 1917 г. з мэтай цэнтралізацыі кіраўніцтва саветаў
Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў з цэнтрам у Мінску. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тэрыторыя вобласці была па- шырана за кошт Віцебскай (1917) і смаленскай губерняў (1918). Вышэйшым заканадаўчым органам стаў Аблвыкамзах. У лютым 1918 г. ў сувязі з наступам нямецкай арміі цэнтр вобласці пе- ранесены ў смаленск. У верасні 1918 г. заходняя вобласць ат- рымала назву заходняй Камуны. скасавана пасля абвяшчэння БссР (2 студзеня 1919 г.).
зеМсТВы – так называліся выбарныя органы мясцовага са- макіравання, якія былі створаны ў цэнтральных губернях Расій- скай імперыі паводле рэформы 1864 г. Ва усходнебеларускіх гу- бернях з’явіліся толькі ў 1911 г. займаліся пытаннямі аховы зда- роўя, асветы, будаўніцтва дарог, інш. Ліквідаваны ў 1918 г.
ІзГоІ – у Кіеўскай Русі – катэгорыя насельніцтва (абшчын- нік, купец, князь), прадстаўнікі якой па пэўных абставінах стра- цілі свой грамадскі статус.
ІнДУсТРыяЛІзАцыя – стварэнне буйной машыннай вытворчасці і пабудова высокапрадукцыйнай эканомікі на ас- нове тэхнічных рэсурсаў. Да 1920-х гг. на Беларусі працэс ін- дустрыялізацыі меў надзвычай запаволеныя тэмпы. У БссР, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, паскарэнне індустрыялізацыі ў канцы 1920-х гг. было выклікана пераходам да планавай эка- номікі. Каб знайсці сродкі на будаўніцтва вялікай колькасці но- вых прадпрыемстваў, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу, павялічвалі прамыя і ўскосныя падаткі. Прыбытак таксама давалі манаполія на вытворчасць і продаж гарэлкі, абавязковыя доўгатэрміновыя пазыкі ў насельніцтва, а таксама дапамога з боку цэнтральнага кіраўніцтва. Вынікамі індустрыялізацыі канца 1920–1930-х гг. сталі адкрыццё новых буйных прадпрыестваў, з’яўленне новых галін вытворчасці (паліўнай, энергетычнай і г. д.), павелічэнне колькасці рабочых і ліквідацыя беспрацоўя. Адмоўнымі з’явамі паскоранай індустрыялізацыі былі зніжэнне жыццёвага ўзроў- ню насельніцтва ў першай палове 1930-х гг., заняпад сацыяль- най сферы і недахоп кваліфікаваных спецыялістаў.
КАзАКІ – вольныя людзі з беглых сялян і пасадскія людзі, якія ў хІV–хVІІ стст. сяліліся на межах ВКЛ і Рэчы Паспалітай, са спецыфічнай ваеннай арганізацыяй. Працавалі па найме, пе- раважна як ваенная сіла, неслі службу ў памежных рэгіёнах. У хVІІІ – пач. хх ст. – ваеннае саслоўе.
КАЛАБАРАцыянІсТы (ад франц. collaboration – супра- цоўніцтва) – прыватныя асобы, грамадскія рухі і палітычныя пар- тыі на акупіраванай фашысцкімі войскамі тэрыторыі, якія ў гады другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі.
КАЛеКТыВІзАцыя – працэс кааперацыі сялянскіх гаспа- дарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасці. Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, ар- целі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) узніклі з уста- ляваннем савецкай улады (1917–1920) У 1922–1928 гг. улады БссР падтрымлівалі добраахвотную калектывізацыю з мэтай аб’яднання дробных сялянскіх гаспадарак. У 1929 г. былі абвеш- чаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастано- вы цК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэнне стварэння калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90 % сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТс. У заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949–1952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывіза- цыі сталі рэпрэсіі ў дачыненні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачванне заможных сялян- скіх гаспадарак.
КАМАсАцыя – састаўная частка аграрнай рэформы, абве- шчанай польскім сеймам у 1919 г. Праводзілася ў заходняй Бела- русі на падставе законаў 1923 і 1925 гг. Прадугледжвала ліквіда- цыю цераспалосіцы і стварэнне суцэльных індывідуальных ся- лянскіх гаспадарак.
КАнФеДэРАцыя – часовы ваенна-палітычны саюз у Рэчы Паспалітай. звычайна ствараўся прадстаўнікамі аднаго саслоўя (часцей – шляхтай) для дасягнення пэўных палітычных мэт. Мелі свае соймы (рады), пастановы, на якіх прымаліся большасцю га-
ласоў, і суды. Буйныя шляхецкія канфедэрацыі мелі назву гене- ральных. Іх пастановы мелі заканадаўчы характар.
КАнФесІя – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распрацаваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
КАПА – грашова-лікавая адзінка ў XIV–XIX стст., роўная 60 літоўскім срэбраным грошам. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі адпаведнасць літоўскай капы вызначалася ў дачыненні да рубля.
КАПІшчА (сТАДоЛ) – частка паганскага свяцілішча, звы- чайна – пляцоўка круглай формы, абнесеная ровам ці камення- мі. У цэнтры капішча месцілася выява баства.
КАРАнІзАцыя – так называўся адзін з асноўных накірункаў палітыкі беларусізацыі (1924–1928), які заключаўся ў вылучэн- ні на партыйную, савецкую, гаспадарчую работу карэнных жы- хароў асобных рэгіёнаў Беларусі.
КАРДынАЛьныя ПРАВы – сістэма прававых нормаў дзяр- жаўнага ладу Рэчы Паспалітай, зацвярджаўшая пануючую ролю шляхецкага саслоўя.
КАсІнеРы – узброеныя косамі сяляне; у часы паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай атрады касінераў сталі часткай войска паўстанцаў. Таксама так называлі сялян – удзельнікаў паўстан- няў 1830–1831 гг., і 1863–1864 гг.
КАсТэЛь (ад лац. castellum – невялікі ваенны лагер) – за- мак правільнай формы ў выглядзе замкнёнага комплексу з амаль правільным па форме ўнутраным дваром, абнесеным масіўнымі мурамі з абарончымі вежамі, сцены якога завяршаліся баявой галерэяй; выконваў ролю шматфункцыянальнага рэгіянальна- га цэнтра.
КАФЛя – керамічны твор для аздаблення печаў. КАшТАЛян – у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Па-
спалітай – кіраўнік замка і прылеглых да яго тэрыторый. Падчас ваеннага пахода ўзначальваў шляхту свайго ваяводства альбо павета.
КЛАсІцызМ (ад нямецк. klassizismus) – плынь у еўрапейскай мастацкай культуры хVІІ–хІх стст., якая адзначалася рацыяна- лістычным падыходам да з’яваў грамадска-палітычнага жыцця.
як архітэктурны стыль характэрызуецца геаметрызмам і даклад- насцю формаў, лагічнасцю планіроўкі, стрыманым дэкорам.
КЛЮчнІК – у старажытнарускай дзяржаве так называўся чалавек, які кіраваў гаспадаркай землеўладальніка. Кантраляваў харчовыя запасы, меў ключы ад месцаў захоўвання.
КнІжнАя МІнІяцЮРА – малюнак невялікага памеру і тон- кай тэхнікі выканання, размешчаны на старонках рукапісу.
КонТРРэФАРМАцыя – рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі, арганізаваны каталіцкай царквой; на Беларусі пе- раважна праводзіўся пад кіраўніцтвам ордэна езуітаў.
КРыВІчы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён, якія на- сялялі верхняе Падзвінне і Падняпроўе, а таксама землі на поў- дзень ад чудскага возера. Пазней на гэтых тэрыторыях узніклі Полацкае, смаленскае і Пскоўскае княствы. Полацкія крывічы складалі самастойную групу плямён – палачан. У больш пазней- шую эпоху (XI–хIII стст.) крывічы-каланісты прасунуліся далей на захад. напрыклад, у ніжнім Падзвінні імі былі заснаваны княс- твы Герцыке і Кукенойс. Для культуры крывічоў характэрныя многія балцкія і часткова – фінскія рысы, што тлумачыцца аднос- на працяглым працэсам асіміляцыі даславянскага насельніцтва і пастаяннай каланізацыяй тэрыторый балтаў і фінамоўных пля- мён. У пісьмовых крыніцах назва “крывіцкія землі” праіснава- ла да пачатку XIV ст.
КРыжАКІ – заходнееўрапейскія рыцары, якія ў сярэднявеччы па закліку каталіцкіх пантыфікаў вялі “святыя” войны супраць іншаверцаў (паганцаў, мусульман, праваслаўных). частка крыжа- коў аб’ядноўвалася ў ваенна-манаскія ордэны, накшталт Лівон- скага ці Тэўтонскага. чальцы ордэну (“браты-рыцары”) не мелі прыватнай маёмасці, прытрымліваліся жорсткай дысцыпліны і захоўвалі цэлібат. Галоўнай мэтай іх жыцця лічылася абарона і пашырэнне каталіцтва “жалезам і малітвай”.
КУЛАКІ – пашыраная назва заможнага сялянства ў другой палове хІх – першай палове хх ст.
КУРГАн – у старажытнасці – земляны насып над старажыт- ным пахаваннем.
ЛАнКАсТАРсКІя шКоЛы – урадавыя бясплатныя школы, якія працавалі паводле прынцыпу ўзаемнага навучання; дзейні- чалі непрацяглы тэрмін з 1821 г.
ЛІнІя КеРзАнА – умоўная лінія, прапанаваная Парыж- скай мірнай канферэнцыяй (1919–1920) і вызначаная міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі лордам Дж. Керзанам у 1920 г. для ўсталявання ўсходняй дзяржаўнай мяжы Польшчы. Прахо- дзіла праз Гродна, няміраў і Брэст. Адпавядала прыкладнай эт- награфічнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
ЛІТБеЛ – скарочаная назва сацыялістычнай савецкай Рэс- публікі Літвы і Беларусі (1919–1920).
МАГДэБУРГсКАе ПРАВА – феадальнае гарадское права. Узнікла ў Магдэбургу (Германія) у хІІІ ст. Разам с Аўсбургскім і Любекскім правам было шырока пашырана ў краінах еўропы. У канцы XIV–XVIII стст. вядома на Беларусі. Гарады і мястэч- кі, якія карысталіся магдэбургскім правам, мелі самакіраванне, судовы імунітэт, права мець герб і валодаць зямлёй, падатковыя і іншыя льготы. Магдэбургскім правам маглі карыстацца толькі гарадскія грамадзяне. Грамадзянства перадавалася па спадчыне ці ў выніку прыняцця гарадской прысягі.
МАГІсТРАТ – выбарны адміністрацыйны і судовы орган кіравання ў гарадах і мястэчках, якія карысталіся магдэбургскім правам. звычайна складаўся з рады і лавы. Рада займалася ад- міністрацыйнай дзейнасцю, лава – судовай. на чале рады стая- лі бурмістры. на чале лавы войт. Войту падпарадкоўваўся ўве- сь магістрат.
МАГІя – язычніцкая форма рэлігійнага культу, заснаваная на веры ў існаванне звышнатуральных сродкаў уздзеяння на прыро- ду, іншых людзей, духаў і прымяненне іх на практыцы для атры- мання матэрыяльных вынікаў.
МАГнАТы – буйныя землеўласнікі, заможная арыстакра- тыя ў краінах Усходняй еўропы ў XIV–XIX стст. (ад лацінскага magnus – вялікі, буйны, значны). У ВКЛ магнаты як група феа- дальнай арыстакратыі з’явіліся прыкладна ў канцы XIV ст. з уз- нікненнем буйных феадальных маёнткаў. Большасць магнатаў паходзіла з літоўскай служылай знаці (Радзівілы, Гальшанскія,
Гаштольды, Кезгайлы і г. д.), удзельных князёў (Алелькавічы, Ма- сальскія, Глінскія, Астрожскія і г. д.), а таксама баярства і служы- лага люду (сапегі, Тышкевічы, Іллінічы, Кішкі і г. д.).
МАДэРн (ад франц. moderne – найноўшы) – стылявы накіру- нак у архітэктуры канца хІх – пач. хх ст., звязаны з выкарыстан- нем новых тэхніка-канструктыўных сродкаў. характарызуецца імкненнем да арыгінальнасці, якая вяла да дэфармацыі звыклых абрысаў (крывалінейнасць, асіметрыя), выкарыстаннем экзатыч- нага арнаменту.
МАзАІКА – адзін з асноўных відаў манументальнага мас- тацтва, выява альбо ўзор, выкананы з рознакаляровых камен- няў, смальты, каляровых керамічных плітак і г.д.
„МАЛАнКАВАя ВАйнА“ („БЛІцКРыГ“) – тэорыя вядзен- ня наступальнай вайны, паводле якой перамога над ворагам па- вінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін.
МАнУФАКТУРА – прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і ручной вытворчасці. Упершыню з’явілася на Беларусі ў XVIII ст. Канчаткова выціскнута фабрычнай вытвор- часцю толькі на пачатку хх ст. Да 1861 г. пераважалі вотчын- ныя мануфактуры, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных рабочых. Пасля адмены прыгоннага права існавалі выключна ка- піталістычныя мануфактуры. Працоўная сіла на іх была наёмнай.
МАРКсІзМ – вучэнне філасофскага, эканамічнага, сацыя- льна-палітычнага кірункаў, заснавальнікамі якога з’яўляюцца К. Маркс і Ф. энгельс (1840-я гг.). Вызначае, абгрунтоўвае і аба- раняе карэнныя інтарэсы рабочага класа. Прапануе шляхі рэва- люцыйнага пераўтварэння капіталістычнага ў сацыялістычнае грамадства.
МАРшАЛАК – у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – адна з дзяржаўных пасад. Маршалак земскі нагля- даў за этыкетам пры двары вялікага князя, вёў паседжанні рады і сойма; маршалак дворны быў намеснікам земскага маршалка пры вялікакняскім двары; павятовы маршалак узначальваў па- вятовае войска. Маршалкам таксама называлі старшыню Галоў- нага Трыбунала ВКЛ.
МезАЛІТ – сярэдні каменны век. на Беларусі пачаўся пасля адступлення ледавіка ў 9 – 5 тысячагоддзі да н. э. Працягваўся да 5 тысячагоддзя да н. э. Падчас мезаліту людзі засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі. Іх асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбная лоўля і збіральніцтва. Выкарыстоўваліся такія прылады працы, як сякера, лук, стрэлы, скрэблы, гарпуны, нажы і г. д. з’явілася першая свойская жывёла – сабака.
МезЛеВА – натуральны падатак ў ВКЛ, які збіраўся ў выгля- дзе мясных прадуктаў (птушка, свініна, ялавічына) на карысць вялікага князя. на пачатку XVI ст. заменены на грашовы падатак.
МеМУАРнАя ЛІТАРАТУРА – успаміны пра мінулае, напі- саныя сведкамі альбо ўдзельнікамі пэўных падзей; у беларускай літаратуры хVІІ–хVІІІ стст. прадстаўлены дзённікамі-дыярыу- шамі і творамі аўтабіяграфічнага жанру.
МТс – машынна-трактарная станцыя. Пачалі стварацца ў 1928 г. для падтрымкі калектывізацыі, звычайна адзін на раён (у БссР першая МТс была створана ў 1930 г. ў Койданаўскім раёне). за карыстанне тэхнічнымі сродкамі МТс дзяржава ат- рымоўвала ад калгасаў і саўгасаў натуральную плату збожжам і прадуктамі жывёлагадоўлі. У 1958 г. дзяржава адмовілася ад утрымання МТс, а іх тэхнічная база была перададзена за плату калгасам і саўгасам.
МяшчАне – падатковае гарадское саслоўе ў XIV – пачатку хх ст. складалася з купцоў, рамеснікаў, дробных гандляроў, ча- сам – гараджан, якія займаліся сельскай гаспадаркай, выконвалі вайсковы абавязак і г.д. Былі асабіста свабоднымі і карысталіся рознымі прывілегіямі, у тым ліку магдэбургскім правам. Пасля далучэння да Расійскай імперыі (канец XVIII ст.) чыноўнікі, ін- тэлігенцыя, а таксама купцы і рамеснікі, аб’яднаныя ў цэхі і гі- льдыі, пачалі паступова адасабляацца ад мяшчанскага саслоўя. У 1785 г. ўведзена катэгорыя славутых грамадзян, у 1832 г. – га- наровых грамадзян.
нАМеснІК – у часы Вялікага княства Літоўскага – кіраўнік буйной тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі.
нАРоДнАсць – гістарычна сфарміраваная этнічная супо- льнасць людзей, для якой характэрны сумеснае пражыванне на
адпаведнай тэрыторыі, адноснае адзінства гаспадаркі, мовы і куль- туры, а таксама этнічная самасвядомасць.
нАРоДнІКІ – прыхільнікі грамадска-палітычных ідэй, за- снаваных на думцы, быццам бы грамадства можа перайсці да сацыялістычнага развіцця, мінуючы капіталізм. Вучэнне народ- нікаў узнікла ў другой палове хІх ст. ў Расіі. Умоўна яго па- дзяляюць на рэвалюцыйную (М. Бакунін, М. Ішуцін, Г. нячаеў і інш.) і ліберальную плыні (П. Лаўроў). У 1880-я гг. частка на- роднікаў на чале з Г. Пляханавым перайшла на сацыял-дэмакра- тычныя пазіцыі. сярод беларускай інтэлігенцыі народніцкія ідэі пачалі распаўсюджвацца з 1860-х гг. У 1880-я гг. з’явіліся народ- ніцкія гурткі, падпарадкаваныя расійскім арганізацыям “чорны перадзел” і “народная воля”. У 1882 г. ў Вільні была створана “Арганізацыя “народнай волі” ў Паўночна-заходнім краі”. У па- чатку 1880-х гг. у Пецярбургу І. Грынявіцкі заснаваў “беларускую плынь” народніцкага руху. яго ідэі паўплывалі на студэнцкую групу “Гоман”, якая мела сувязі ў беларускіх гарадах і выдавала на беларускай мове часопіс “Гоман”. Многія прадстаўнікі народ- ніцтва на Беларусі шчыра цікавіліся жыццём народа, удзельніча- лі ў палітычнай і асветніцкай рабоце. У асноўным яны арыента- валіся на сялянскія масы і бачылі ў сялянскіх абшчынах і арце- лях правобраз будучага сацыялістычнага грамадства. У далей- шым ідэі народніцтва моцна паўплывалі на развіццё сацыял-дэ- макратычнага руху, у тым ліку на погляды значнай часткі чле- наў Беларускай сацыялістычнай Грамады, партыі эсэраў і інш. нАТУРАЛьнАя ГАсПАДАРКА – тып гаспадаркі, пры якім прадукты вырошчваюцца не для продажу, а для ўласнага
карыстання.
нАцДэМы – прыхільнікі нацыянал-дэмакратызму – гра- мадска-палітычнага вучэння, якое спалучае ідэі дэмакратыі і на- цыянальнага вызвалення. на нацыянальна-дэмакратычных па- зіцыях стаяла большасць удзельнікаў беларускага нацыянальна- вызваленчага руху пачатку хх ст. (В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. і І. Луцкевічы, я. Лёсік і інш.). У 1920-я гг. ў сссР нацыя- нал-дэмакратызм быў абвешчаны контррэвалюцыйнай плын- ню. з канца 1920-х гг. у БссР назіраецца ўзмацненне барацьбы
з праявамі “нацдэмаўшчыны”, што дазволіла пачаць масавыя арышты і рэпрэсіі вядомых культурных і палітычных дзеячаў, у тым ліку Дз. Прышчэпава, В. Ластоўскага, А. смоліча, М. Гарэц- кага і інш.
нАцыя (ад лац. natio – племя, народ) – устойлівая этнаса- цыяльная супольнасць людзей, аб’яднаных агульнасцю мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, этнічнай самасвядомасці, якія займаюць адну тэрыторыю і звязаны агульным сацыяльна- эканамічным і палітычным жыццём. У гісторыі прыходзіць на змену народнасці.
неАЛІТ – новы каменны век (V – пачатак II тысячагоддзя да н. э.). Адзначаўся пашырэннем выкарыстання прыладаў працы з шліфаванага камня, з’яўленнем керамічнага посуду і г. д. У кан- цы неаліту з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля.
неПАхожыя ЛЮДзІ – феадальна-залежныя сяляне ВКЛ, якія страцілі права пераходу ад аднаго феадала да другога. У не- каторых выпадках лічыліся разам з сем’ямі прыватнай маёмасцю феадала. звычайна з’яўляліся патомкамі сялян, якія па той ці ін- шай прычыне траплялі ў поўную залежнасць ад феадала. Аба- вязкі непахожых людзей перадаваліся па спадчыне. частка непа- хожымі людзьмі станавіліся і пахожыя, калі жылі на зямлі феа- дала болей тэрміну земскай даўніны (10 гадоў).
нэФ – прадольная частка базілікі альбо хрысціянскага хра- ма, якая аддзяляецца ад суседніх аб’ёмаў каланадай альбо аркамі. осТ – фашысцкі план каланізацыі і германізацыі Усходняй еўропы, паводле якога толькі на тэрыторыі Беларусі падлягала
знішчэнню 75% насельніцтва.
осТАРБАйТАРы – (ням. оstarbeiter – работнікі з Усходу) – мiрныя жыхары, вывезеныя ў Трэці Рэйх з акупіраваных раёнаў сссР падчас Вялiкай Айчыннай вайны з мэтай выкарыстання ў якасці бясплатнай альбо нізкааплатнай рабочай сілы.
ПАГАнсТВА (язычнІцТВА) – рэлігіі мнагабожжа (політэіз- му). Тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэлігійных абрадаў, святаў і вераванняў, што існавалі да з’яўлення монатэіз- му (адзінабожжа).
ПАЛАнІзАцыя – сістэма мер па пашырэнні польскага і каталіцкага ўплыву ў рэгіёне. на беларускіх землях пачала пра- водзіцца пасля Крэўскай уніі 1385 г., але асабліва ўзмацнілася пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай (1569). Пасля прыняцця кан- федэрацыяй саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 г. пастановы аб замене ў справаводстве на землях ВКЛ беларускай мовы на по- льскую працэс культурна-моўнай асіміляцыі беларускага народа значна паскорыўся. Працэс прыпынены ў хІх ст., пасля ўключэн- ня беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Пасля заключэн- ня Рыжскага міру паміж савецкай Расіяй і Польшчай (1921) і ўключэння заходнебеларускіх зямель у склад польскай дзяржа- вы працэс паланізацыі тут быў адноўлены.
ПАЛеАЛІТ – старажытнакаменны век. Падзяляецца на ран- ні (ніжні), сярэдні і позні (верхні). Пачатак палеаліту звязаны з фактам з’яўлення першабытных людзей – архантрапаў (каля 2,2 мільёнаў гадоў таму). на тэрыторыі Беларусі перыяд пале- аліту працягваўся да адступлення ледавіка ў 9 тысячагоддзі да н. э. Першыя людзі архаічнага тыпу, відавочна, праніклі на бела- рускія землі ў сярэднім палеаліце (100–40 тысячагодззі да н. э.) У познім палеаліце (40–9 тысячагоддзі да н. э.) на поўдні Бела- русі з’явіліся стаянкі чалавека сучаснага фізічнага тыпу (Юра- вічы і Бердыж). Асноўнымі відамі дзейнасці старажытных люд- зей былі паляванне, збіральніцтва і рыбная лоўля. з’явіліся такія прылады працы, як праколка, нож, скрэбла, дзіда, болас і г. д.
ПАЛеМІчнАя ЛІТАРАТУРА – род твораў, у якіх узнімаліся вострыя праблемы сацыяльна-палітычнага, культурнага і рэлігій- нага жыцця грамадства (пераважае ў хVІ–хVІІ стст.); пісаліся ў форме памфлетаў, разваг, апалогій, адозваў, дыскусій.
ПАЛЮДДзе – штогадовы збор даніны (у асноўным у выгля- дзе прадуктаў лясной гаспадаркі), які практыкаваўся ва ўсходне- славянскім раннефеадальным грамадстве. Упершыню было рэгла- ментавана кіеўскай княгіняй Вольгай у 945–947 гг. і з’яўлялася ас- ноўнай формай дзяржаўна-феадальнай эксплуатацыі ў х–хІІ ст- ст. як правіла, памер даніны вызначаўся князем. Пагосты, месцы збору, служылі таксама гандлёвымі цэнтрамі. У хІІ–хІІІ стст. на ўсходзе Беларусі (смаленскае княства) палюддзе ператвараецца
ў збор даніны срэбрам. У ВКЛ так называлася асобная форма падарункаў, якія даваліся чыноўнікам падчас аб’езду валасцей.
ПАМесце – умоўнае феадальнае ўладанне, якое давалася дзяржавай за нясенне ваеннай альбо адміністрацыйнай службы.
ПАнеГІРыКІ – вершаваныя творы, складзеныя ў гонар той ці іншай асобы.
ПАншчынА – эксплуатацыя феадальна-залежнага сялян- ства ў форме прымусовых адпрацовак з уласнымі прыладамі пра- цы ў гаспадарцы феадала. Першыя пісьмовыя сведчанні пра існа- ванне паншчыны на землях усходніх славян адносяцца да хІ ст. на Беларусі асабліва імкліва распаўсюджваецца ў XV–XVI стст. і ператвараецца ў асноўную форму эксплуатацыі сялян. Канчат- кова адменена ў 1864 г.
ПАны-РАДА – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ВКЛ, які ўзнік у XV ст. і складаўся з вышэйшых дзяржаўных асоб (канц- лера, біскупаў, маршалкаў і г.д.).
ПАРсУнА (скажонае ад лац. persona – асоба, твар) – так на- зываліся творы ўсходнеславянскага партрэтнага жывапісу кан- ца хVІ – хVІІ ст., для якіх характэрны пераходныя рысы ад іка- напісу да свецкага партрэта.
ПАРТРэТ ПАхАВАЛьны – скульптурная альбо жывапісная выява нябожчыка. У беларускім мастацтве хV–хVІІІ стст. прад- стаўлены трунным – намаляваным на металічнай блясе алейнымі фарбамі для першапачатковага размяшчэння на тарцовай частцы труны; эпітафийным – размяшчаўся на надмагіллі нябожчыка.
ПАРТРэТ сАРМАцКІ – форма параднага шляхецкага пар- трэта, характэрная для выяўленчага мастацтва хVІ–хVІІІ стст.; у ім моцны інфармацыйны пачатак, які павінен быў адлюстроўва- ць ролю феадала-заказчыка ў грамадстве, гісторыі і дзяржаве праз набор атрыбутаў (свецкага ці царкоўнага стану), дэвіз ро- ду, надпіс.
ПАРТызАнсКІя зоны – тэрыторыі, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны кантраляваліся партызанамі (у канцы 1943 г. гэта амаль 60% даваеннай плошчы рэспублікі).
ПАРцэЛяцыя – састаўная частка аграрнай рэформы, аб- вешчанай польскім сеймам у 1919 г. Уяўляла сабой продаж часткі
памешчыцкіх і “пакінутых” зямель праз банкі у выглядзе дроб- ных участкаў (парцэл) сялянам і асаднікам. У заходняй Белару- сі пачала ажыццяўляцца ў 1921 г. Да 1934 г. было парцэлявана каля 20 % буйных памешчыцкіх гаспадарак.
ПАсАДнІК – з х ст. – кіраўнік горада і воласці, намеснік, прызначаны князем (пазней стаў выбірацца вечам) на тэрыторыі, якія знаходзіліся пад княжацкім кіраўніцтвам.
ПАсоЛьсКАя ІзБА – у Рэчы Паспалітай – ніжэйшая палата сойма. складалася з паслоў, выбраных шляхтай (па 2 дэпутаты ад павета). Вылучаліся асобныя пасольскія ізбы ВКЛ і Польшчы.
ПАсПАЛІТАе РУшэнне – у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай – мабілізацыя ваеннаабавязанных для ўдзелу ў ваенным паходзе (апалчэнне).
ПАхожыя ЛЮДзІ – буйная група феадальна-залежных ся- лян, якая лічылася асабіста свабоднай і карысталася правам во- льнага пераходу ад аднаго феадала да другога. У XV – першай палове XVI ст. складалі большасць насельніцтва ВКЛ. У XVI ст. у выніку прыняцця новых заканадаўчых актаў становішча па- хожых людзей наблізілася да непахожых.
ПАцыФІКАцыя – комплекс карных мерапрыемстваў, якія праводзіліся польскімі ўладамі супраць удзельнікаў вызваленча- га руху на землях заходняй Беларусі ў 20–30-я гг. хх ст.
ПеРАБУДоВА – комплексныя рэформы савецкай дзяржавы і грамадства 1985–1991 гг. Уключала ў сябе паскарэнне (пашырэн- не тэмпаў развіцця эканомікі шляхам інтэнсіфікацыі вытворча- сці), гасразлік (пераход прадпрыемстваў да самастойнага разліку затрат, прыбытку і аб’ёмаў прадукцыі) і галоснасць (адмаўлен- не ад татальнага кантролю КПсс за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве). Перабудова была скіравана на рэфармаванне сацыя- лізму, а не на поўны адыход ад яго. У 1987 г., калі стала зразу- мела, што паскарэнне, нягледязчы на вялікія капіталаўкладан- ні, праходзіць няўдала, урад ініцыіраваў пераход ад адміністра- цыйных метадаў кіраўніцтва да эканамічнага заахвочвання. У 1988 г. ўводзіўся рэспубліканскі гаспадарчы разлік, што павы- шала эканамічную самастойнасць рэспублік. Дазвалялася абме- жаваная прадпрымальніцкая ініцыятыва ў форме кааператываў.
У ліпені 1990 г. ўрад сссР фактычна абвясціў курс на пабудо- ву рынкавай эканомікі. Аднак прадпрымаемыя ім меры прывялі да павышэння спажывецкіх коштаў і інфляцыі. У 1989–1991 гг. нацыянальны даход знізіўся на 33 працэнты.
ПеРГАМенТ – спецыяльна вырабленая скура маладых жывёл, на якой пісаліся дакументы і кнігі.
ПЛеМя – тып этнічнай і сацыяльнай арганізацыі людзей эпохі першабытнага грамадства, звязаных родавымі адносіна- мі, агульнай мовай і тэрыторыяй.
ПЛІнФА – плоская і шырокая абпаленая цэгла, найбольш ха- рактэрная для мураваных пабудоў хІ–хІІ стст.
ПРААБшчынА – умоўная назва, якая выкарыстоўваецца для абазначэння першаснага чалавечага калектыву (першабыт- нага чалавечага статка).
ПРыГонны ТэАТР – від прыватнага тэатра хVІІІ–хІх стст., акцёрамі якога пераважна з’яўляліся прыгонныя сяляне.
“ПРышчэПАўшчынА” – так умоўна называлася палітыка, якую праводзіў у 1920-я гг. народны камісар па зямельных справах Дз. Прышчэпаў у БссР. Пазней яго абвінавачвалі ў супраціўлен- ні калектывізацыі, насаджэнні хутароў і кулацкіх гаспадарак.
ПяцІГоДКА – пяцігадовы план развіцця народнай гаспа- даркі. Першы пяцігадовы план БссР быў зацверджаны ў 1928 г. Усяго адбылося 12 пяцігодак. У 1991 г. пяцігадовыя планы былі адменены.
РАДзІМІчы – аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён, якія на- сялялі землі ўздоўж р. сож, паміж р. Дняпро і Дзясна. Паводле летапіснай традыцыі назва аб’яднання пайшла ад Радзіма, які прывёў плямёны з тэрыторыі Польшчы. Праз землі радзімічаў праходзіў гандлёвы шлях з Каспійскага мора і Паволжа ў заход- нюю еўропу. У Іх ст. знаходзіліся ў залежнасці ад прыкаспій- скага народа – хазараў, якім плацілі даніну. У 885 г. былі падпа- радкаваны кіеўскім князем Алегам. У 984 г. канчаткова разбіты кіеўскімі войскамі ля Прапойска (слаўгарада) на р. Пяшчані. на землях радзімічаў былі заснаваны гарады Крычаў, Прапойск, Гомель, Рагачоў, чачэрск. Апошні раз у пісьмовых крыніцах уз- гадваюцца ў 1169 г.
РАДоВІчы – катэгорыя залежнага насельніцтва ва ўсходне- славянскіх землях у Іх – хІІІ стст. заключалі з феадалам дамову (рад), паводле якой выконвалі пэўныя павіннасці.
РАМАнсКІ сТыЛь (ад лац. romanus – рымскі) – накірунак у заходнееўрапейскім мастацтве х–хІІІ стст.; характэрызуецца цяжкімі масіўнымі формамі, статычнасцю, плоскасным харак- тарам і схематызмам кампазіцыі, умоўнасцю трактоўкі выяваў.
РАМАнТызМ – ідэйны і мастацкі рух, які ўзнік у краінах еўропы на рубяжы хVІІІ–хІх стст.; адзначаецца арыентацыяй на голас пачуццяў.
РоКАш – ўзброеная шляхецкая апазіцыя ў Рэчы Паспалітай (ад назвы поля Рокаш, на якім сеймавала венгерская шляхта).
“РУДАБеЛьсКАя РэсПУБЛІКА” – так называлася Рудабе- льская воласць Бабруйскага павета, дзе падчас нямецкай і поль- скай акупацыі (1918–1920) захоўвалася савецкая ўлада. Вёска Рудабелка была спалена польскімі войскамі у студзені 1920 г.
РУсІФІКАцыя – палітыка Расійскай дзяржавы ў нацыя- нальных рэгіёнах. Прадугледжвала пашырэнне рускай мовы як дзяржаўнай. садзейнічала пашырэнню рускага ўплыву на куль- туру і асвету. на беларускіх землях актывізавалася з другой чвэр- ці хІх ст., на фоне росту апазіцыйных настрояў і выступленняў.
РэнесАнс (АДРАДжэнне) – эпоха ў культурным і ідэалагіч- ным развіцці краін заходняй і цэнтральнай еўропы (хІV–хVІ стст.), асноўным зместам якой з’яўляецца гуманізм. У выяўленчым ма- стацтве – стыль, які змяніў гатычны, успрыняўшы элементы ан- тычнага мастацтва.
РэФАРМАцыя (ад лац. reformatio – пераўтварэнне) – шыро- кі рэлігійны, грамадска-палітычны і сацыяльна-культурны рух у заходняй еўропе хVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы. сАнАцыя – дзяржаўна-палітычны рэжым у Польшчы (ад лацінскага sanatio – аздараўленне), усталяваны ў выніку майска- га дзяржаўнага перавароту 1926 г., на чале якога стаяў Ю. Піл- судскі. санацыя прадугледжвала стабілізацыю ўнутранай экана- мічнай і палітычнай сітуацыі, а таксама карэнныя змены ў знеш- ней палітыцы Польшчы, якая знаходзілася ў варожых адносі- нах як з сссР, так і з Германіяй. Дзякуючы папулярнасці асобы
Ю. Пілсудскага, яго крытычным адносінам да палітыкі папярэдніх урадаў, усталяваны рэжым спачатку атрымаў падтрымку шыро- кіх мас насельніцтва, у тым ліку ў заходняй Беларусі. Аднак пра- цяг палітыкі паланізацыі і ўзмацненне рэакцыі вымусіла боль- шасць заходнебеларускіх палітычных дзеячаў выступіць супра- ць новага курсу.
сАРМАТызМ – у Рэчы Паспалітай – шляхецкая ідэалогія, у аснове якой ляжала тэорыя аб сарматах-продках шэрагу наро- даў цэнтральнай і Усходняй еўропы, у тым ліку палякаў і ліцві- наў. з гэтага сыходзіў тэзіс аб ідэальным палітычным ладзе ў Рэчы Паспалітай. Канчаткова ліквідуецца ў выніку падаўлення паўстання 1863–1864 гг.
сАсЛоўе – у феадальным грамадстве буйная група на- сельніцтва, якая паводле законаў або традыцыі мае пэўныя прывілегіі і абавязкі.
сАўнАРГАс (савет народнай гаспадаркі) – створаны ў 1957 г. орган для кіраўніцтва прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва ў межах Беларускага эканамічнага раёна. Прад- стаўляў тэрытарыяльны прынцып кіравання эканомікай. скаса- ваны па эканамічнай рэформе 1965 г., калі быў ажыццёўлены пе- раход да галіновага прынцыпу кіравання (уведзены міністэрствы). сАцыяГенез – працэс узнікнення і фармавання чалавеча-
га грамадства.
сеКУЛяРызАцыя (ад лац. sekularis – свецкі) – першапачат- кова – ператварэнне царкоўнай і манастырскай маёмасці ў свец- кую (дзяржаўную ці прыватную); зараз – пазбаўленне палітыч- нага, эканамічнага, культурнага, духоўнага жыцця грамадства ад рэлігійнага ўплыву.
сенАТ (ад лац. senex. – стары) – у Рэчы Паспалітай – вышэй- шая палата сойма і дзяржаўная рада манарха.
сеРВІТУТ – права абмежаванага карыстання зямельным над- зелам, які знаходзіцца ў чужой уласнасці. на землях былога ВКЛ так называліся былыя абшчынныя землі (пашні, сенажаці, лес, інш.), якія былі захоплены землеўласнікамі падчас усталявання прыгоннага права.
сІянІзМ – яўрэйскі нацыянальны ідэалагічны рух. Узнік у 1880-х гг. у заходняй еўропе. заснавальнік сіянізму аўстрыйскі журналіст Т. Герцль заклікаў лічыць усіх яўрэяў свету адзінай на- цыяй, адмовіцца ад сацыяльна-палітычнай барацьбы на карысць стварэння асобнай яўрэйскай дзяржавы. У 1897 г. ў Базэлі (швей- царыя) адбыўся першы сіянісцкі кангрэс, на якім прысутніча- лі і прадстаўнікі беларускіх яўрэйскіх абшчын. У 1902 г. ў Мін- ску праводзілася другая Усерасійская сіянісцкая канферэнцыя. на Беларусі дзейнічалі шматлікія гурткі, таварыствы і партыі, спавядаўшыя асноўныя прынцыпы сіянізму, у тым ліку сіянісц- ка-сацыялістычная партыя і “Паалей цыон” (“Рабочыя сіона”). сЛАВяне – злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія раз- маўляюць на славянскіх мовах. Падзяляюцца на ўсходніх (бела- русы, рускія, украінцы), заходніх (палякі, чэхі, славакі, лужыцкія сербы) і паўднёвых (балгары, сербы, харваты, македонцы, сла- венцы, баснійцы, чарнагорцы). Першасныя славянскія плямёны сфарміраваліся, відавочна, на тэрыторыі Паўднёвай Польшчы не пазней за другое тысячагоддзе да н.э. Упершыню ўзгадваюц- ца у пісьмовых крыніцах у І–ІІ стст. н.э. У VI–VII стст. пачалі за-
сяляць тэрыторыю Беларусі.
сМАЛьТА – рознакаляровыя кавалачкі шкляных сплаваў. сМеРДы – асабіста вольныя сяляне-абшчыннікі. Асноўная
група насельніцтва на беларускіх землях у XI–XII стст.
сойМ – саслоўна-прадстаўнічы заканадаўчы сход ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Узнік у XV ст. як сход шляхты.
сТАРАжыТнАя РУсь (КІеўсКАя РУсь, сТАРАжыТ- нАРУсКАя ДзяРжАВА) – зборная назва усходнеславянскіх княстваў у Іх–хІІ стст.
сТАРАсТА – у Рэчы Паспалітай – узначальваў павет і з’яўляўся кіраўніком яго самакіравання.
сяМІГоДКА – перыяд у планаванні (1959–1965), які ўзнік падчас перагляду шостага пяцігадовага плана. яго апошні перыяд (1959–1960) далучылі да наступнай пяцігодкі. Практыка выявіла неэфектыўнасць падобнага доўгатэрміновага планавання.
ТАТэМІзМ – вера групы людзей у іх роднасць з пэўным ві- дам расліны/жывёлы, неадушаўлёнага прадмета і абрады па ўсту- пленні ў кантакт з ім. Уласціва для язычніцтва.
ТРАІсТы сАЮз – ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра- Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879–1882 гг. з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 г. ў Вене. Уд- зельнікі абавязваліся прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 г., пакуль Іта- лія падчас першай сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты.
ТысяцКІ – у сярэднявечную эпоху так называлася выбарная пасада ва ўсходнеславянскіх гарадах, прадстаўнік якой кіраваў га- радскім апалчэннем, назіраў за іншымі сферамі гарадскога жыцця.
УнІяцТВА (ад лац. unio – саюз, аб’яднанне) – хрысціянская плынь, якая ўзнікла ў Рэчы Паспалітай пасля заключэння Берас- цейскай царкоўнай уніі (1596) паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі; прызнае вяршэнства папы рымскага і прымае каталіц- кія дагматы пры захаванні традыцыйнага праваслаўнага культу.
ФеАДАЛІзМ – грамадска-эканамічны і палітычны лад, які характэрызуецца наступнымі рысамі: панаваннем натуральнай гаспадаркі, саслоўным падзелам грамадства, надзяленнем непа- срэдных вытворцаў (сялян) сродкамі вытворчасці і зямлёй, аса- бістай залежнасцю сялян ад памешчыкаў ці дзяржавы і надзвы- чай марудным развіццём вытворчых тэхналогій.
ФеАДАЛьнАя РАзДРоБЛенАсць – заканамерны працэс эканамічнага ўмацавання і палітычнай дэцэнтралізацыі феада- льных уладанняў. на беларускіх землях праходзіў у хІІ – пач. хІІІ ст.
ФеТышызМ – вера ў здольнасць неадушаўлёных прадме- таў валодаць звышнатуральнай сілай і тым самым аказваць уп- лыў на жыццё чалавека, а таксама рэлігійнае пакланенне гэтым прадметам. Уласціва для язычніцтва.
ФРэсКА – адзін з асноўных відаў манументальнага мас- тацтва, размалёўка па свежай сырой тынкоўцы.
хАЛоПы – феадальна залежнае насельніцтва, якое з х ст. было пазбаўлена асабістай свабоды. халопамі станавіліся вае- ннапалонныя, свабодныя абшчыннікі, якія не выконвалі сваіх абавязкаў, а таксама тыя, хто ўзяў шлюб з халопам (халопкай).
хАРУжы – у войску Вялікага княства Літоўскага – ніжэй- шы афіцэрскі ранг. з канца хV ст. трывала існуе пасада вышэй- шага харужага, які павінен быў насіць вялікакняскую харугву падчас вайсковых дзеянняў і цырымоній. Павятовы харужы кіра- ваў шляхтай павета.
хАРчПАДАТАК (харчовы падатак) – збіраўся з сялянскіх гаспадарак у 1921–1923 гг., замяніў харчразвёрстку. Быў стро- га фіксаваны і складаў у розныя часы ад 20 да 10 % ад чыста- га прадукту сялянскай працы. Устанаўліваўся да пачатку пасяў- ной кампаніі. Бяднейшыя сяляне, а таксама калектыўныя гаспа- даркі мелі пэўныя льготы па падаткаабкладанню. Быў замене- ны адзіным сельскагаспадарчым падаткам па рашэнні хІІ з’езда РКП (б) у маі 1923 г.
хАРчРАзВЁРсТКА (харчовая развёрстка) – сістэма нарыхто- вак сельскагаспадарчай прадукцыі ў савецкай дзяржаве ў 1919– 1921 гг., элемент палітыкі “ваеннага камунізму”. Паводле дадзе- най палітыкі, сяляне павінны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі сабранага ўраджаю, асабліва хлеба, па строга фіксаваных цэнах. Фактычна ж улады забіралі ў сялян таксама і частку неабходнай прадукцыі. яна ішла на ўтрыманне войска і рабочых.
хРысцІянІзАцыя – працэс распаўсюджвання хрысціян- скага светапогляду, умацавання хрысціянскага веравызнання і культу сярод насельніцтва пэўнай тэрыторыі.
цІВУн – кіраўнік феадальнай гаспадаркі ў князя, баярына ў хІ–хVІ стст.
цэх (сТАРАсТВА) – у феадальным горадзе – карпаратыў- нае аб’яднанне рамеснікаў, звычайна адной спецыяльнасці, для сумеснай абароны сваіх эканамічных, палітычных і культурных інтарэсаў.
чынш – грашовы аброк у XVI–XIX стст.
чэЛяДзь няВоЛьнАя – асабіста залежныя людзі, якія выконвалі ролю слуг ва ўсходнеславянскім грамадстве падчас фарміравання феадальных адносін.
шКоЛьны ТэАТР – тэатр пры духоўных (акадэміі, брацкія школы) навучальных установах.
шЛяхТА – ваенна-служылае саслоўе ў ВКЛ і Рэчы Паспа- літай.
эКЛеКТыКА (ад грэч. eklйgo – выбіраю) – мастацкі накіру- нак у архітэктуры, які арыентуецца на выкарыстанне ў адным будынку розных форм мінулых стыляў; распаўсюджаны ў бела- рускай архітэктуры другой паловы хІх – пач. хх ст. у форме розных неастыляў (раманскага, готыкі, рускага, класіцызму, інш.). эсэРы – сацыялісты-рэвалюцыянеры. Прыхільнікі ідэі на- родніцкага сацыялізму і часткова марксізму ў канцы хІх – па- чатку хх ст. У сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці арыентаваліся пераважна на сялянства і частку рабочых. Карысталіся такты- кай тэрору. У 1899–1900 гг. на Беларусі дзейнічала эсэраўская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, заснаваная мін- скім урачом Г. Гершуні. У 1902 г. ўзнікла адзіная Расійская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у якой Г. Гершуні ўзна- чальваў баявую арганізацыю. з 1904 г. на Беларусі дзейнічала Паўночна-заходняя абласная арганізацыя партыі. У 1918 г. была сфарміравана Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПсР), якая падтрымала ідэю стварэння Беларускай народнай рэспублікі. У 1921 г. ў выніку рэпрэсіўных мер савецкага ўра- да БПсР фактычна спыніла сваю дзейнасць на ўсходзе Бела- русі. У заходняй Беларусі падпольныя і партызанскія атрады БПсР актыўна дзейнічалі да 1922 г. У 1924 г. частка заходнебе- ларускіх эсэраў (БРА) далучылася да КПзБ. з’езд былых дзеячаў партыі, скліканы ў чэрвені 1924 г. ў Мінску, канстатаваў поўны распад БПсР. Па справе эсэраў (1937) былое кіраўніцтва БПсР
было прыцягнута да суда і прыгаворана да растрэлу.
эТнАс – гістарычна склаўшаяся, устойлівая супольнасць людзей, для якой характэрныя агульная тэрыторыя пражывання, мова і самасвядомасць. звычайна вылучаюць наступныя стадыі развіцця этнічнай супольнасці – племя, народнасць, нацыя.
эТнІчнАя сАМАсВяДоМАсць – усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа; адной з форм выражэн- ня з’яўляецца саманазва (этнонім) народа.
ЮРыДыКА – частка феадальнага горада, якая кіруецца тым ці іншым правам. Так, яна магла знаходзіцца пад юрысдыкцыяй феадала альбо царкоўнай установы. на жыхароў юрыдыкі не распаўсюджвалася ўлада гарадскога самакіравання.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 169 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Тэставыя заданні | | | V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ |