Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Вылучэнне дадзеных дзвюх вялікіх тэм для самастойнага вывучэння студэнтамі

Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг. | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады
  7. Метадычныя парады

Вылучэнне дадзеных дзвюх вялікіх тэм для самастойнага вывучэння студэнтамі абумоўлена, перш за ўсё, тым, што ў ВнУ краіны чытаецца асобны курс “Вялікая Айчынная вайна савец- кага народа у кантэксце Другой сусветнай вайны”, у межах яко- га дадзеныя тэмы разглядаюцца даволі падрабязна. Тэма скла- даецца з двух блокаў.

Блок першы. заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.). У выніку заключэння Рыжскага мірнага дагаво- ра паміж савецкай Расіяй і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога землі Беларусі былі падзелены на дзве часткі, і далейшае развіццё заходняй і Усходняй Беларусі адбывалася ў розных умо- вах і па розных сцэнарыях. заходняя Беларусь была ўключана ў склад Польскай рэспублікі. на яе тэрыторыі (амаль 100 тыс. км2.) пражывала звыш 3 млн. чалавек, большасць з іх – беларусы. заход- няя Беларусь была эканамічна адсталым рэгіёнам, аграрным і сыра- вінным прыдаткам Польшчы. насуперак Рыжскім дамовам, поль- скія ўлады праводзілі палітыку паланізацыі і асіміляцыі, ад якой


пакутавалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыяналь- насцей – яўрэі, украінцы, літоўцы, цыганы і г.д. Усе кіруючыя пасты ў мясцовай адміністрацыі займалі толькі палякі. Толькі ў 1921–1927 гг. былі закрыты 22 беларускамоўныя газеты. на бе- ларускіх землях сяліліся польскія каланісты – асаднікі. харак- тэрызуючы палітыку Польшчы ў заходняй Беларусі, важна зразу- мець, як яна змянялася на працягу двух дзесяцігоддзяў, і разгле- дзець планы польскага ўрада адносна будучыні гэтых тэрыторый.

Пры разглядзе першага пытання трэба асаблівую ўвагу надаць аналізу сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў заходняй Беларусі, а таксама рэформам, якія праводзіў польскі ўрад – камасацыі, пар- цэляцыі і ліквідацыі сервітутаў. чаму яны выклікалі незадаволе- насць сялян? якія наступствы гэтыя рэформы мелі? як адбілася на развіцці эканомікі заходняй Беларусі сусветная эканамічная дэпрэсія 1929–1933 гг.? нацыянальны, палітычны і эканамічны прыгнёт вымушаў насельніцтва заходняй Беларусі весці бараць- бу за свае правы. яна вялася як легальнымі, так і нелегальнымі метадамі. Важную ролю ў ёй адыгрывалі палітычныя партыі і арганізацыі. У навуковай літаратуры і навучальных дапаможні- ках вялікае месца адводзіцца дзейнасці КПзБ. Між тым, у пачат- ку 1920-х гг. галоўную арганізацыйную дзейнасць сярод белару- скага насельніцтва вяла партыя эсэраў (БПсР). У другой палове 1920-х гг. самай масавай палітычнай арганізацыяй стала Бела- руская сялянска-Работніцкая Грамада (БсРГ). яна аб’ядноўвала каля 120 тысяч чальцоў. У польскім сейме дзейнічаў беларускі пасольскі клуб. звярніце ўвагу на тое, якія метады палітычнай і эканамічнай барацьбы пераважалі на розных этапах развіцця на- цыянальна-вызваленчага руху? якія меры прадпрымалі польскія ўлады, каб задушыць беларускі нацыянальны рух?

У межах другога пытання неабходна, перш за ўсё, вызначыць асноўныя прычыны развязвання найбуйнейшага міжнароднага канфлікту, разгледзець асноўныя палажэнні ідэалагічнай дак- трыны фашызму і яго экспансію. Па-другое, трэба ахарактэры- заваць адносіны да фашысцкай Германіі з боку вядучых краін свету – Вялікабрытаніі, Францыі, зшА і, нарэшце, сссР. што сабою ўяўляў пакт Рыбентропа–Молатава аб падзеле сфер


уплыву ў еўропе? як гэта тычылася тэрыторыі Беларусі? звярні- це ўвагу на тое, што савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Поль- шчы без абвяшчэння вайны. Многія жыхары заходняй Беларусі віталі савецкіх салдат як вызваліцеляў. як праходзіў працэс ук- лючэння заходняй Беларусі ў склад БссР? з якімі праблемамі сутыкнулася савецкае кіраўніцтва да пачатку вайны з Германіяй?

Пры асвятленні пытання аб развіцці культуры заходняй Бела- русі трэба спыніцца на праблемах, выкліканых палітыкай палані- зацыі, закрыццём школ, адсутнасцю буйных беларускіх тэатраў і бібліятэк. якую ролю ў развіцці культуры адыграла дзейнасць А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча, М. Танка, я. Драздовіча і інш.?

Блок другі. Беларусь у Другой сусветнай вайне і Вялікай Айчыннай вайне. чацвёртае пытанне патрабуе, перш за ўсё, асвятліць прычыны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стратэгіч- ныя планы Германіі, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Бела- русі летам 1941 г., а таксама дзейнасць савецкага кіраўніцтва па арганізацыі абароны, эвакуацыі людзей і прамысловых аб’ектаў. Вызначце асноўныя прычыны адступлення чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны. спыніцеся на асноўных абарончых ба- ях на тэрыторыі Беларусі.

Пятае пытанне прысвечана аналізу стану мірнага насельніцтва Беларусі падчас нямецкай акупацыі. што сабой уяўляў ваенна- адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі? Раз- гледзьце працэс фарміравання грамадзянскай і ваеннай акупацый- най улады. Вызначце асноўны змест плана “ост”. якую паліты- ку праводзілі акупанты ў дачыненні мірнага насельніцтва у эка- намічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай сферы? Раскрый- це сутнасць палітыкі генацыду, у тым ліку да яўрэяў і цыганоў (халакост). што сабою ўяўляла дзейнасць калабарцыянісцкіх арганізацый на Беларусі? Паспрабуйце даць асабістую ацэнку гэтай з’явы. Далей неабходна прааналізаваць асноўныя праявы супраціўлення мірнага насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях. нягледзячы на жорсткія меры з боку захопнікаў, жыхары Бела- русі стваралі партызанскія атрады. У гарадах дзейнічалі групы падпольшчыкаў. Акрамя савецкіх партызан і падпольшчыкаў ба- рацьбу вялі польскія (Армія Краёва) і украінскія нацыяналісты.


Дайце характарыстыку асноўных момантаў гераічнага супра- ціўлення жыхароў Беларусі. Раскажыце аб знакамітых парты- занах і падпольшчыках. што такое “рэйкавая вайна”? якую ро- лю адыграла супраціўленне мірнага насельніцтва ў справе раз- грому нямецкай арміі?

Апошняе пытанне прысвечана разгляду ваенных аперацый па вызваленню Беларусі. Першы этап прыходзіцца на восень 1943 – вясну 1944 г. Другі – беларуская наступальная аперацыя “Багра- ціон”, якая, у сваю чаргу, прайшла ў два этапы. Вылучце іх хра- налагічныя рамкі і лакалізацыю. Прааналізуйце дзеянні чырво- най Арміі. напрыканцы пакажыце, якія вынікі для Беларусі ме- ла Вялікая Айчынная і Другая сусветная войны.

 

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Патрабаванні да афармлення работы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)