Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Патрабаванні да афармлення работы

Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура |


Читайте также:
  1. III. Требования безопасности во время работы
  2. III.Обсуждение работы Студенческого совета транспортной отрасли при Министерстве транспорта Российской Федерации.
  3. IV Структура и организация работы органов студенческого самоуправления
  4. IV. Регламент работы жюри
  5. IX. Расписание работы Форума
  6. S1. ДЛИТЕЛЬНЫЙ (ПРОДОЛЖИТЕЛЬНЫЙ) РЕЖИМ РАБОТЫ
  7. V. Оценочные средства для текущего контроля успеваемости, промежуточной аттестации но итогам освоения дисциплины и учебно-методическое обеспечение самостоятельной работы студентов

нДР па гісторыі Беларусі выконваецца студэнтамі на аснове самастойнага і глыбокага вывучэння крыніц і літаратуры. студэнт павінен усебакова асвятліць пытанні тэмы, прадэманстраваўшы тым самым, глыбокае веданне разглядаемай праблемы.

студэнту неабходна ўважліва пазнаёміцца з тэмай работы і напачатку скласці спіс літаратуры і папярэдні план, які ўзгадня- ецца з выкладчыкам. І толькі пасля ўважлівага знаёмства з наву- ковай і вучэбнай літаратурай па праблеме неабходна прыступіць да пісьмовага асвятлення кожнага пытання плана.

нДР павінна мець пэўную структуру. яна складаецца з ты- тульнага ліста, рэферата, зместу, уступа, асноўнай часткі (ас- ноўныя пытанні плана) і заключэння (агульныя пытанні па тэме), а таксама спіса літаратуры, якую аўтар выкарыстоўваў пры на- пісанні работы.


на тытульным лісце размяшчаюцца звесткі аб назве уста- новы, дзе навучаецца аўтар работы, назва работы, курс, прозві- шча, імя, імя па бацьку аўтара, вучоная ступень, званне, прозві- шча і ініцыялы навуковага кіраўніка работы, а таксама горад і год выканання работы. Рэферат утрымлівае інфармацыю аб аб’ёме ра- боты, колькасці ілюстратыўнага матэрыяла, табліц, прылажэнняў, выкарыстаных крыніц. Таксама тут пералічваюцца вызначаль- ныя паняцці работы, а ў тэксце рэферата фармулюецца аб’ект даследавання, мэта і метады правядзення даследавання, вынікі даследавання і вобласць яго практычнага прымянення. Ва ўсту- пе даецца кароткая ацэнка сучаснага стану вывучэння праблемы, даецца апісанне крыніц і літаратуры, якімі карыстаўся студэнт. Далей вызначаецца кароткае абгрунтаванне актуальнасці і на- візны тэмы, апісанне сувязі тэмы з сучаснасцю, а затым чотка вызначаюцца задачы, пастаўленыя аўтарам работы. У асноўнай частцы раскрываецца сутнасць пытанняў, кожнае з якіх – невя- лікая самастойная частка работы. У канцы кожнага пытання не- абходна зрабіць кароткі вывад. У заключэнні студэнт робіць га- лоўныя вывады па ўсёй рабоце, дае ацэнку паўнаты вырашэння пастаўленых задач. Па аб’ёме заключэнне звычайна менш за ўсе іншыя часткі, адна-дзве старонкі. яно павінна быць канкрэтным, аргументаваным, вагомым і арганічна звязвацца з усёй работай. спіс літаратуры афармляецца ў наступнай паслядоўнасці: пер- шакрыніцы (напр., “Мужыцкая праўда” Кастуся Каліноўскага), а потым навуковая літаратура ў алфавітным парадку і артыкулы ў перыядычным друку. У рабоце студэнт павінен выкарыстоўваць пераважна манаграфічную літаратуру, спецыялізаваныя артыкулы і даследаванні; добра, калі ён карыстаецца першакрыніцамі. Для работы над спісамі літаратуры па тэме выкарыстоўвайце ў яка- сці ўзору: стандарт предприятия: Работы курсовые и дипломные. структура и правила оформления. сТП МИУ 2.0.01-10 / авт.-сост.

н.В. суша [и др.]. – Минск: Изд-во МИУ, 2010. – с. 36–37.

Выкладанне тэкста павінна быць канкрэтным, без скарачэн- ня слоў. Трэба сур’ёзна падысці да афармлення даведачнага апарата, перш за ўсё спасылак на крыніцы і літаратуру. У ра- боце часта выкарыстоўваюцца цытаты (дакладныя вытрымкі


з канкрэтнай крыніцы), а таксама фактычны матэрыял. Пры гэтым цытата павінна поўнасцю адпавядаць арыгіналу. цытата бярэцца ў двухкоссе і афармляецца спасылкай, якая месціцца ў канцы кож- най старонкі альбо ў тэксце работы (у дужках). Практыкуецца і другая форма: спасылкі на крыніцы ў тэксце толькі нумарую- цца (1,2...10... і г.д.), а самі спасылкі пад гэтымі нумарамі выно- сяцца ў канец работы, пасля заключэння. студэнт можа выбра- ць для сябе любую з вышэйуказаных форм. спасылка афармля- ецца ў наступным парадку: прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі, месца і назва выдавецтва, год выдання, старонка, з якой узята цытата. напрыклад:

1. Крук, я. сімволіка беларускай народнай культуры / я. Крук. – Мінск: Ураджай, 2001. – с. 12.

2. Там жа. с. 30.

3. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Минск: Амалфея, 2000. – с. 40.

4. Фядосік, В.А. Антычны трыумф хрысціянства, або хрысціянская рэвалюцыя / В.А. Фядосік // Беларус. гіст. часоп. – 2000 – №2 – с. 44.

Калі дакумент цытуецца не па першакрыніцы, а ўзяты з дру- гаснага выдання, у спасылцы пішацца: цыт. па:... (указваецца аўтар, назва кнігі альбо артыкула і выхадныя дадзеныя). Пры не- аднаразовай спасылцы на адну і тую ж работу спачатку на ста- ронцы ўказваецца поўная назва кнігі і выхадныя дадзеныя, а за- тым пішацца: “Там жа” і ўказваецца толькі старонка. Калі ў ра- боце студэнт выкарыстоўвае лічбы, табліцы, таксама трэба да- ваць спасылкі на літаратуру.

Работа друкуецца на камп’ютэры альбо іншым спосабам. Аб’ём навукова-даследчыцкай работы студэнта павінен склада- ць 20–25 старонак формата А4 (шрыфт не меней за 12 пт., палу- тарны міжрадковы інтэрвал), старонкі нумаруюцца і пакідаюцца стандартныя палі (20 мм).

спіс літаратуры і пункты плана, якія студэнт складае са- мастойна, узгадняюцца з выкладчыкам. Пасля праверкі выклад- чыкам і ўнясення правак студэнт абараняе сваю работу.


Пры вызначэнні тэмы студэнцкай навукова-даследчыцкай ра- боты рэкамендуецца карыстацца наступнымі крытэрыямі: акту- альнасць, малая даследаванасць у навуковым свеце, нагода пэў- най падзеі, дыскусійнасць у навуковых выданнях, тэарэтычная і практычная значнасць даследавання, краязнаўчыя тэмы. Тэма вызначаецца пасля ўзгаднення з выкладчыкам.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 186 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метадычныя парады| Прыкладная тэматыка студэнцкіх навукова-даследчыц- кіх работ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)