Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэніровачныя заданні. 1. Вызначце з’явы, падзеі і працэсы, якія адносяцца да перыя- ду кіравання наступных

Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Патрабаванні да афармлення работы | Прыкладная тэматыка студэнцкіх навукова-даследчыц- кіх работ | Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі | Трэніровачныя заданні |


Читайте также:
  1. Трэніровачныя заданні
  2. Трэніровачныя заданні
  3. Тэставыя заданні
  4. Тэставыя заданні
  5. Тэставыя заданні
  6. Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі

1. Вызначце з’явы, падзеі і працэсы, якія адносяцца да перыя- ду кіравання наступных манархаў:

1) жыгімонт ІІ Аўгуст; 2) жыгімонт ІІІ Ваза; 3) станіслаў Панятоўскі і выстаўце іх у храналагічнай паслядоўнасці:

а) першая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай; б) акт Люблінскай уніі;

в) дзейнасць чатырохгадовага сойма; г) Брэсцкая царкоўная унія;

д) дзейнасць Адукацыйнай камісіі; е) прыняцце ІІІ статута ВКЛ;

ж) пачатак Лівонскай вайны;

з) польска-шведская інтэрвенцыя ў Расію;

і) паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

2. суаднясіце наступныя тэрміны і “залатыя шляхецкія воль- насці” эпохі Рэчы Паспалітай:

1) канфедэрацыя

а) права ўзброенага паўстання супраць свайго караля

2) рокаш

б) прынцып адзінагалоснага прыняцця рашэнняў на сойме

3) liberum veto

в) часовы ваенна-палітычны саюз шляхты

3. Выстаўце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя шля- хецкія канфедэрацыі, час іх існавання і вызначце іх характар:

 

Таргавіцкая І) 1767 г. а) праваслаўная
Барская ІІ) 1792 г. б) пратэстанцкая
слуцкая ІІІ) 1768 г. в) супраць Канстытуцыі
Торуньская IV) 1767 г. г) антыдысідэнцкая

 

4. Вызначце, якіх грамадска-палітычных дзеячаў першай па- ловы хІх ст. тычацца наступныя характарыстыкі і суаднясіце іх з наступнымі прозвішчамі:


 

1) Выдатны польскі гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. Прафесар Віленскага універсітэта. Узначальваў дэмакратыч- ную плынь у нацыянальна-вызваленчым руху, прытрымліваўся антыфеадальных і антыклерыкальных пазіцый. Актыўны ўдзельнік паўстання 1830–1831 гг. а) Ф. савіч
2) Беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, арганізатар нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства” пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, аўтар яе праграмы. б) М. Рукевіч
3) Прыхільнік рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку ў нацыянальна-вызваленчым руху Польшчы, адзін з арганіза- тараў нелегальнай арганізацыі “садружнасць польскага на- рода”, актыўны ўдзельнік паўстання 1830–1831 гг., пакараны смерцю ў Вільні. в) І. Лялевель
4) Адзін з арганізатараў таварыства “Ваенных сяброў” у Літоўскім асобным корпусе; да палітычнай дзейнасці далучыў- ся як прадстаўнік руху філаматаў. г) ш. Канарскі

 

5. Вызначце храналагічную паслядоўнасць наступных аграр- ных рэформаў хІх – пач. хх ст. і суаднясіце іх з імёнамі асо- баў, якія адыгралі вядучую ролю ў падрыхтоўцы і ажыццяўлен- ні гэтых працэсаў:

 

1) рэформа, якая канчаткова разбурыла сялянскую абшчыну а) Аляксандр ІІ
2) рэформа па ўпарадкаванні землекарыстання ў дзяржаўнай вёсцы б) П. сталыпін
3) адмена прыгоннага права ў памешчыцкай вёсцы в) П. Кісялёў

6. суаднясіце прозвішчы мастакоў хІх – пач. хх ст. з іх ас- ноўнымі жанрамі і назвамі твораў:

 

1) І. хруцкі а) пейзаж І) “Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы”
2) я. Дамель б) нацюрморт ІІ) “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”
3) В. Ваньковіч в) гістарычны ІІІ) “Вясна ідзе”
4) В. Бялыніцкі-Біруля г) партрэт IV) “Кветкі і садавіна”

7. Адзначце пытанні, якія не былі вырашаны падчас Лютаў- скай рэвалюцыі 1917 г.:

а) аб уладзе; б) нацыянальнае; в) аб міры; г) рабочае; д) аг- рарнае.


8. Тэрыторыя Літбел ссР, утворанай напачатку савецка-по- льскай вайны, складалася з тэрыторый наступных губерняў:

а) Мінскай; б) Гомельскай; в) Брэсцкай; г) Віленскай; д) Ма- гілёўскай; е) Гродзенскай; ж) сувалкаўскай; з) Віцебскай; і) сма- ленскай.

9. суаднясіце погляды на беларускую дзяржаўнасць і розныя палітычныя сілы, якія прытрымліваліся іх пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., а таксама лідэраў дадзеных сіл:

 

а) суверэнітэт Беларусі 1) Беларускі нацыянальны камісарыят І) з.жылуновіч
б) аўтаномія Беларусі ў складзе РсФсР 2) Абласны выканаўчы камітэт заходняй вобласці і фронту ІІ) я. Варонка
в) Беларусь – адміністра- цыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РсФсР 3) Урад Беларускай народнай Рэспублікі ІІІ) А. Мяснікоў

 

10. суаднясіце асноўныя дакументы БнР з рашэннямі, пры- нятымі ў кожным з іх:

1) І Устаўная грамата Выканкама савета Усебеларускага з’езда;

2) ІІ Устаўная грамата БнР;

3) ІІІ Устаўная грамата БнР.

а) абвяшчэнне незалежнасці БнР; б) ідэя нацыянальнага са- мавызначэння Беларусі; в) БнР як сацыялістычная дзяржава; г) патрабаванне перагляду ўмоў Брэсцкага міру; д) абвяшчэнне БнР; е) абвяшчэнне Выканкамам Усебеларускага з’езда сябе часовай уладай на Беларусі; ж) вылучэнне народнага сакратарыята Бе- ларусі як выканаўча-распарадчага органа; з) абвяшчэнне дэма- кратычных правоў і вольнасцей (сходаў, друку, сумлення, неда- тыкальнасць асобы, інш.); і) ператварэнне Выканкама Усебела- рускага з’езда ў Раду БнР.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Тэставыя заданні| Тэставыя заданні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)