Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэставыя заданні. 11. Рэч Паспалітая ўзору 1569 г

Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Патрабаванні да афармлення работы | Прыкладная тэматыка студэнцкіх навукова-даследчыц- кіх работ | Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі | Трэніровачныя заданні | Тэставыя заданні |


Читайте также:
  1. Трэніровачныя заданні
  2. Трэніровачныя заданні
  3. Трэніровачныя заданні
  4. Тэставыя заданні
  5. Тэставыя заданні
  6. Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі

11. Рэч Паспалітая ўзору 1569 г. ўяўляла сабой:

а) канфедэрацыю; б) часовы ваенна-палітычны саюз; в) унітарную дзяржаву; г) федэрацыю; д) садружнасць незалеж- ных дзяржаў.


12. Вызначце саслоўе ВКЛ, найменей зацікаўленае ў за- ключэнні Люблінскай уніі:

а) мяшчане; б) казакі; в) шляхта; г) магнаты; д) сяляне.

13. Пасля смаленскай вайны 30-х гг. XVII ст. смаленская зямля:

а) увайшла ў склад Расійскай дзяржавы; б) была далучана да Беларусі; в) засталася ў складзе Рэчы Паспалітай; г) адышла да швецыі.

14. Казацка-сялянская вайна 1648 –1653 гг. на беларускіх зе- млях насіла характар:

а) антыпольскі; б) антыфеадальны; в) вайны за незалежна- сць; г) антыбуржуазны; д) вайны за пашырэнне зямель.

15. Руска-шведская вайна за выхад да Балтыйскага мора ад- бывалася ў:

а) 1721–1730 гг.; б) 1654–1667 гг.; в) 1657–1660 гг.; г) 1605–

1612 гг.; д) 1648–1653 гг.

16. Прарасійскую арыентацыю мела наступная канфедэра- цыя Аўгуста ІІ:

а) сандамірская; б) Торуньская; в) слуцкая; г) Таргавіцкая; д) Барская.

якая была створана ў:

1) 1768 г.; 2) 1767 г.; 3) 1704 г.; 4) 1792 г.; 5) 1732 г.

17. Інфлянцкае, частка Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, а таксама Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі ў:

а) 1807 г; б) 1795 г.; в) 1793 г; г) 1772 г.

18. ордэн езуітаў перапыніў сваю дзейнасць на землях ВКЛ у: а) 1773 г.; б) 1795 г.; в) 1812 г.; г) 1831 г.; д) 1864 г.

19. назавіце уніяцкі манаскі ордэн, які апекаваўся справамі адукацыі на беларускіх землях у эпоху Рэчы Паспалітай:

а) піяры; б) брыгіткі; в) францысканцы; г) базыльяне; д) езуіты.

20. Першай культавай пабудовай стылю барока на белару- скіх землях з’яўляецца:

а) фарны касцёл у Гродне; б) сафійскі сабор у Полацку; в) Мікалаеўская царква ў Магілёве; г) фарны касцёл у нясвіжы; д) Петрапаўлаўскі сабор у Мінску.


21. старабеларуская мова была выключана з дзяржаўнага справаводства на землях ВКЛ у:

а) 1569 г.; б) 1596 г.; в) 1696 г.; г) 1669 г.; д) 1795 г.

22. Вызначце прадстаўнікоў грамадска-палітычнай думкі на беларускіх землях у XVII–XVIII стст.:

а) Ф. скарына, А. Рымша, М. Гусоўскі, с. Будны;

б) К. Лышчынскі, я. храптовіч, М. Карповіч, К. нарбут; в) К. семяновіч, ж. жылібер, с. Юндзіл, с. Русецкая.

23. Вызначце мастацкі стыль, які быў распаўсюджаны на бе- ларускіх землях у эпоху Асветніцтва:

а) класіцызм; б) барока; в) рэнесанс; г) ракако; д) рамантызм.

24. Асабістая іконапісная школа канчаткова сфарміравалася на беларускіх землях у:

а) XIX ст.; б) XVIII ст.; в) XVII ст.; г) XVI ст.; д) XX ст.

25. Партрэт Крыштофа Весялоўскага адносіцца да тыпу:

а) труннага; б) параднага; в) сармацкага; г) эпітафійнага; д) парсуны.

26. Першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мо- ве, ставіліся ў тэатры:

а) прыгонным; б) школьным; в) оперным; г) драматычным; д) нацыянальным.

27. Тэрмін “Паўночна-заходні край” у дачыненні да белару- скіх зямель з’явіўся пасля:

а) 1795 г.; б) 1812 г.; в) 1831 г.; г) 1863 г.; д) 1905 г.

28. якія рашэнні па сялянскім пытанні адносяцца да перыя- ду кіравання Аляксандра ІІ:

а) выданне закона аб вольных хлебапашцах, які тлумачыў за- конны спосаб масавага перапынення прыгоннага права па ініцыя- тыве памешчыка;

б) прыняцце закона, паводле якога сяляне аказаліся прыма- цаванымі да зямлі і асабіста залежнымі ад землеўласніка;

в) прыняцце дакументаў аб адмене асабістай залежнасці ся- лян ад землеўласнікаў і парадку выкупу імі часткі памешчыц- кіх зямель.


29. Вызначце асноўныя вынікі буржуазнай рэформы 1861 г.: а) разбурэнне абшчыны і абшчыннага землеўладання, стварэн-

не ўмоваў для паскоранага развіцця капіталістычных адносін у вёсцы;

б) забеспячэнне прынцыпу справядлівага перадзелу зямлі па- між памешчыкамі і сялянамі;

в) асабістая свабода памешчыцкіх сялян і магчымасць выку- пу часткі памешчыцкіх зямель;

г) асабістая свабода і права на зямлю для ўсіх катэгорый сялян; д) наданне сялянству роўнага статусу з іншымі саслоўямі

расійскага грамадства.

30. У беларускай архітэктуры напрыканцы хІх ст. адбыло- ся фарміраванне і развіццё новага стылю:

а) барока; б) красіцызму; в) рэнесансу; г) мадэрну; д) раман- скага.

31. як было вырашана пытанне аб уладзе падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.:

а) улада перайшла да часовага урада; б) уладу ўзяў у рукі Петраградскі савет; в) у краіне ўсталявалася сістэма двоеўлад- дзя; г) да ўлады прыйшла Дзяржаўная дума; д) улада замацава- лася за Устаноўчым сходам.

32. Пасля якой падзеі бальшавікі абвясцілі лозунг падрыхтоўкі да ўзброенага паўстання з мэтай прыходу да ўлады:

а) крызіс часовага ўрада (красавік 1917 г.);

б) няўдалае наступленне рускай арміі на Паўднёвым фрон- це (чэрвень 1917 г.);

в) растрэл антываеннай дэманстрацыі ў Петраградзе (ліпе- нь 1917 г.);

г) адрачэнне Мікалая ІІ ад прэстола (сакавік 1917 г.).

33. стаўка Вярхоўнага галоўнакамандвання напрыканцы Пер- шай сусветнай вайны знаходзілася ў:

а) Мінску; б) смаленску; в) Магілёве; г) Маскве; д) Петра- градзе.


34. Вызначце галоўную задачу беларускага нацыянальнага руху пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.:

а) абвяшчэнне незалежнасці беларускай сацыялістычнай рэс- публікі;

б) адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.;

в) стварэнне на Беларусі буржуазнай дэмакратычнай рэс- публікі;

г) скліканне Усебеларускага з’езда для канчатковага рашэн- ня пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

35. Першым мерапрыемствам савецкай улады на тэрыторыі Беларусі было:

а) увядзенне свабоды веравызнання;

б) стварэнне хутарскіх і водрубных гаспадарак; в) заснаванне калгасаў;

г) канфіскацыя маёнткаў і зямель памешчыкаў;

д) абяцанне ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 112 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Трэніровачныя заданні| Трэніровачныя заданні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)