Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэсты і трэніровачныя заданні па гісторыі Беларусі

Літаратура | Метадычныя парады | Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Патрабаванні да афармлення работы |


Читайте также:
  1. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  3. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  4. алезны век на тэрыторыі Беларусі.
  5. алітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
  6. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
  7. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст.

Адной з асноўных формаў выніковага кантролю ведаў студэн- таў у Мінскім інстытуце кіравання з’яўляецца тэсціраванне. яно прымяняецца таксама для якаснага кантролю цякучых ведаў (на- прыклад, па выніках аднаго практычнага занятку), тэматычнага кантролю (па адной вялікай тэме альбо па роднасных тэмах), ру- бежнага кантролю (пры правядзенні прамежкавай атэстацыі ве- даў студэнтаў, якія праслухалі значную частку аўдыторнага кур- са прадмета). Пры гэтым неабходна пазбягаць сітуацый, калі пе- дагагічны тэст разглядаецца як адзіна аб’ектыўная мера аб’ёму і структуры ведаў студэнта. Дысцыпліны гістарычнага цыкла прад- стаўлены шырокім спектрам розных формаў тэставых заданняў. Пазнаёмімся з найбольш распаўсюджанымі з іх.

Адной з найбольш папулярных формаў з’яўляюцца тэсты закрытай формы, у якіх студэнты самі павінны выбраць адзін альбо некалькі (гэта фармуліруецца ва ўмовах пытання) варыян- таў правільных адказаў з прапанаванага мноства.

• назавіце прозвішча канцлера Вялікага княства Літоўскага – аднаго з аўтараў статута 1588 г.:

1) я. храптовіч; 2) Л. сапега; 3) А. Гаштольд; 4) К. Пац;

5) М. Вішнявецкі.

Пры гэтым, каб як правільны ўлічваўся адказ, у якім праду- гледжана некалькі варыянтаў, трэба вызначыць іх усе:

• У канцы хV ст. на Беларусі былі пашыраны наступныя хрысціянскія канфесіі:

1) уніяцкая; 2) праваслаўная); 3) кальвінізм; 4) іудаізм; 5) ка- таліцызм.


не менш цікавымі падаюцца па гісторыі заданні адкрытай формы, у якіх студэнт сам павінен сфармуляваць правільны ад- каз. Ён можа быць кароткім і складацца з аднаго слова альбо словазлучэння:

• назавіце прозвішча беларускага гісторыка, публіцыста, літа- ратуразнаўцы, грамадскага і палітычнага дзеяча пач. хх ст., аўта- ра “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910)...

Выкарыстоўваюцца таксама заданні, у якіх патрабуецца раз- горнутая фармуліроўка адказу:

хрысціянізацыя – гэта...

Даволі папулярныя сярод выкладчыкаў-гісторыкаў заданні, у якіх неабходна для элементаў адной групы падабраць адпавед- ныя фармуліроўкі з другой групы:

• суаднясіце элементы двух мностваў (па схеме: тэрмін – варыянт адзначэння):

 

анімізм а) вера ў здольнасць неадушаўлёных прадметаў валодаць звыш- натуральнай сілай і тым самым аказваць уплыў на жыццё чала- века, а таксама рэлігійнае пакланенне гэтым прадметам
татэмізм б) вера ў існаванне духаў, абагаўленне сіл прыроды, раслін, жы- вёл, неадушаўлёных прадметаў, прыпісванне ім звышнатураль- най магутнасці
магія в) вера групы людзей у іх роднасць з пэўным відам расліны/жы- вёлы, неадушаўлёнага прадмета і абрады па ўступленні ў кан- такт з ім
фетышызм г) вера ў існаванне звышнатуральных сродкаў уздзеяння на пры- роду, іншых людзей, духаў і прымяненне іх на практыцы для атры- мання матэрыяльных вынікаў

 

Такія заданні называюцца трэніровачнымі, паколькі яны не ўтрымліваюць няправільнай інфармацыі, а асноўная задача студэнтаў заключаецца ў сістэматызацыі варыянтаў адказаў. Па- добныя заданні накіраваны на развіццё навыкаў аналізу і абагуль- нення сувязей, прызнакаў і прычын розных гістарычных з’яваў, падзей і працэсаў. У адрозненне ад трэніровачных, тэставыя за- данні змяшчаюць як правільную, так і няправільную альбо не- дакладную інфармацыю; асноўнае іх прызначэнне – актывізацыя пазнавальнай дзейнасці студэнтаў, развіццё творчага мыслення, умення аналізаваць інфармацыю і прымаць правільныя рашэнні.


У дысцыплінах гістарычнага цыкла таксама выкарыстоўваю- цца трэніровачныя заданні, што прадстаўляюць сабой непасля- доўны набор элементаў, якія патрабуецца выстраіць у правіль- най паслядоўнасці (храналагічнай, лагічнай, інш.):

Выстрайце ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці наступ- ныя важкія падзеі перыяду першай сусветнай вайны на Беларусі:

1) Абвяшчэнне БнР;

2) Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя;

3) стабілізацыя заходняга фронту па лініі Дзвінск–Паста- вы–Баранавічы–Пінск;

4) Адрачэнне Мікалая ІІ ад прэстолу; двоеўладдзе;

5) Першы Усебеларускі з’езд у Мінску;

6) Перамога бальшавіцкага ўзброенага паўстання ў Петра- градзе.

ніжэй прыкладзены трэніровачныя і тэставыя заданні па асноўных раздзелах курса гісторыі Беларусі, якія дапамогуць студэнту пры паўтарэнні матэрыялу і падрыхтоўцы да выніко- вага іспыту.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 711 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прыкладная тэматыка студэнцкіх навукова-даследчыц- кіх работ| Трэніровачныя заданні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)