Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сацыяльная абарона

II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля | Свобода, межы свободы, годнасць чалавека | Вяршэнства агульнага дабра | III. АСОБА | Канстытуцыйныя прынцыпы | V. САЦЫЯЛЬНАЯ РЫНКАВАЯ ГАСПАДАРКА |


Читайте также:
  1. V. САЦЫЯЛЬНАЯ РЫНКАВАЯ ГАСПАДАРКА

Сацыяльная палітыка — гэта сістэма абароны чалавека перад стратамі. Галоўныя задачы сацыяльнай палітыкі мы бачым у наступным:

· абарона ад стратаў і галечы;

· сацыяльная дапамога найперш шматдзетным і няпоўным сем’ям;

· індывідуальная падрыхтоўка да магчымых жыццёвых цяжкасцяў;

· стварэнне падставаў для паляпшэння жыццёвых умоваў усягонасельніцтва.

Перад будучай легітымнай уладай і беларускім адраджэннем паўстае важная і актуальная задача аднаўлення веры ў сацыяльную справядлівасць, у магчымасць салідарнага існавання, калі годныя ўмовы чалавечага існавання будуць забяспечаныя не толькі энергічным і прадпрымальным людзям, але і хворым, і пенсіянерам, і інвалідам, і шматдзетным сем’ям. Гэта неабходна будзе зрабіць яшчэ ва ўмовах гаспадарчага крызісу.

Захаванне здароўя — клопат не толькі самой асобы, але і ўсяго грамадства. Лекар павінен мець свабоду рэалізацыі прафесійных здольнасцяў. Побач з дзяржаўным, бясплатным лячэннем і медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва павінны з’явіцца платныя, прыватныя ці калектыўныя лякарні. Павінна развівацца страхавая медыцына, а агульныя выдаткі дзяржавы на сістэму аховы здароўя, медыцынскую навуку і адукацыю павінны складаць пастаянны працэнт ад валавага нацыянальнага прыбытку на ўзроўні агульнапрынятай нормы.

Медыцынская прафілактыка і санітарная адукацыя павінны стаць найважнейшым клопатам дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя. Установы сацыяльнага страхавання (як дзяржаўныя, так і прыватныя) — неад’емны элемент сацыяльнай рынкавай гаспадаркі. Меркаванні эканамічнай і сацыяльнай мэтазгоднасці патрабуюць, каб:

· сацыяльныя льготы распаўсюджваліся на тых, каму яны сапраўды патрэбныя;

· прэтэнзіі на сацыяльную дапамогу падмацоўваліся асабістым удзелам альбо самаабмежаваннем на карысць грамадства;

· сацыяльныя льготы рэалізоўваліся гуманным і рэнтоўным спосабам. Прасцей засцерагчыся ад сацыяльнага зла, чым змагацца з ім у будучыні. Таму зразумела, што лепш:

· дапамагчы сям’і ў выхаванні дзяцей, чым фінансаваць мерапрыемствы на ліквідацыю стратаў, якія могуць быць выкліканыя асацыяльнымі паводзінамі асобы;

· папярэдзіць няшчасныя выпадкі, чым змагаццаз іх вынікамі;

· захаваць здароўе, чым лячыць хваробы;

· запабягаць росту колькасці бедных, чым падтрымліваць людзей, якія страцілі веру ў сябе і сацыяльную справядлівасць.

Адроджаная вольная Беларусь павінна быць краінаю духоўна здаровых, актыўных людзей — грамадствам сацыяльнага аптымізму.

VI. БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНЫМ УЗРОЎНІ

У другой палове 90-х гг. рэпутацыя нашай краіны ў свеце была моцна сапсавана антыпраўнымі недэмакратычнымі дзеяннямі нелігітымнай улады і антыканстытуцыйным дзяржаўным пераваротам у лістападзе 1996 года, пасля якога ў Беларусі была ўстаноўлена аўтарытарная дыктатура адной асобы. Міжнародная супольнасць не прызнала антыпраўны рэжым на Беларусі. Замежныя дачыненні нелегальнага рэжыму звяліся да палітычных гульняў у барацьбе за ўладу з расійскай кіруючай наменклатурай і да імкнення адкрыта прадаць незалежнасць Беларусі за найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Маскве.

Пасля змены становішча ў Беларусі — усталявання легальнай улады і вяртання праўных нормаў у дзяржаўнае жыццё — будзе праводзіцца і адпаведная суверэннай дзяржаве міжнародная палітыка.

6.1. Прынцыпы знешняй палітыкі

Мы выступаем за паўсюднае ажыццяўленне правоў асобы, за міжнароднае прызнанне права нацыянальных меншасцяў на родную мову і культуру. Воля да міру ва ўмовах свабоды і да ўзаемаразумення паміж народамі — аснова знешняй палітыкі Беларусі. Мы адмаўляем сілу ці пагрозу сілай як сродак палітыкі. Мы падтрымліваем працэс раззбраення і развіцця супрацоўніцтва ў Еўропе. Мы салідарызуемся з намаганнямі міжнародных арганізацыяў дзеля лакалізацыі і мірнага вырашэння спрэчных пытанняў.

Аднак і праблемы, пакінутыя нам гісторыяй, нельга ігнараваць. Беларускі народ, які яшчэ ў 1918 г. вярнуў сабе дзяржаўную незалежнасць і заявіў пра сваё права на самастойнае незалежнае існаванне, больш за 70 гадоў сілаю быў пазбаўлены гатага права. Ягоная тэрыторыя ў 1921 г. была падзеленая паміж Польшчаю і Расіяй. Прадстаўнікі БССР не бралі ўдзелу ў падпісанні Рыжскае дамовы. У выніку проціпраўнага падзелу велізарныя этнічныя тэрыторыі Усходняе Беларусі былі ўключаныя ў склад РСФСР, а заходнія — у склад Польшчы. У 1939 г. дыктатарскі сталінскі рэжым сілай забраў назад ад Польшчы заходнія беларускія землі, якія самаўладна аддзяліў ёй у 1921 г. Але неўзабаве Сталін дзеля рэалізацыі пакта Рыбентропа-Молатава (асуджанага і затым міжнароднай супольнасцю) аддаў Літоўскай Рэспубліцы Вільню і Віленскі край, заселены беларусамі.

Беларусь — адзіная краіна-пераможца, якая ў выніку другой Сусветнай вайны страціла сваю этнічную тэрыторыю з-за перадачы горада Беластока і Беласточчыны у склад Польскай Рэспублікі. Беларуская этнічная Смаленшчына, Браншчына, Паўночная Віцебшчына з гарадамі Невелем і Себежам засталіся ў складзе РСФСР.

Аднак сёння, будуючы вольную, незалежную Беларусь, мы выконваем падпісаныя БССР Хельсінскія пагадненні пра нязменнасць пасляваенных межаў у Еўропе. Мы прызнаём, што шлях невырашальных спрэчак, шлях узаемных тэрытарыяльных прэтэнзіяў не ёсць шлях найлепшы. Міжнародны клімат у Еўропе мяняецца, і вырашэнне спрэчных пытанняў ляжыць хутчэй за ўсё на шляху двухбаковых пагадненняў, узмацнення эканамічных, палітычных і культурных сувязяў з суседзямі. Мы — за двухбаковыя пагадненні з суседнімі краінамі, дзе ёсць беларуская нацыянальная меншасць, за ўсталяванне максімальна спрыяльных умоваў для гуманітарных кантактаў, за ўзаемную падтрымку імкнення захаваць этнічна культурную тоеснасць нацыянальных меншасцяў, за іх нацыянальна-культурную аўтаномію.

Мы прызнаём недатыкальнасць суверэнітэту краінаў і прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, але прытрымліваемся адначасна прынцыпу салідарнасці ў адстойванні асноўных правоў чалавека, прызнаных у Міжнароднай Дэкларацыі аб правах чалавека.

6.2. Вектары знешнепалітычных дачыненняў

Антыбеларускі рэжым дыктатуры другой паловы 90-х гг., непасрэдная пагроза незалежнасці і самому дзяржаўнаму існаванню Беларусі выразна паказалі неабходнасць дыстанцыявання ад расійскай імперскай палітыкі, ад навязвання супольных з Расіяй саюзаў і інтарэсаў. Гісторыя і падзеі яшчэраз пацвердзілі неабходнасць развіцця заходняга вектара беларускай палітыкі і супрацоўніцтва з еўрапейскімі палітычнымі і эканамічнымі структурамі.

На працягу стагоддзяў зямля нашых продкаў была непераадольнай сцяною для агрэсіі, скіраванай з Усходу на Захад ці з Захаду на Усход. Гэтая роля абарончага вала была абумоўленая яе геапалітычным размяшчэннем у раёне, дзе сутыкаюцца розныя этнакультурныя арэалы, розныя цывілізацыі, розныя погляды на чалавека і свет.

У такім становішчы правільнаю выглядала пазіцыя нейтралітэту Беларусі. Аднак гэта часовае становішча і часовая палітыка, якая скончылася ў другой палове 90-х гг., калі з боку Расіі былі засведчаныя грубыя прэтэнзіі на адкрытую інкарпарацыю Беларусі ў Расію (пад выглядам «аб’яднання»), а з боку Захаду (пасля дэмакратызацыі Польшчы) стварыўся прыязны клімат для беларускай незалежнасці. Выбар падказвае сама сітуацыя. І мы не мусім страціць гэтага шансу.

Расія засведчыла, што не збіраецца лічыцца з нашым нейтралітэтам і нашым незалежным існаваннем. Найважнейшай задачай беларускай дзяржаўнай бяспекі і нашай палітыкі павінна стаць уступленне Беларусі ў НАТО. Гэта перспектыва, да якой мы мусім імкнуцца ўжо сёння, ствараючы бяспечную будучыню вольнай Беларусі.

Наша міжнародная палітыка павінна зыходзіць з інтарэсаў Беларусі і абумоўлівацца карысцю для яе народу. Таму Партыя БНФ выступае за ўзаемавыгадныя дачыненні з Расеяй праз усталяваную дзяржаўную мяжу. Беларусь гістарычна сфармавалася як краіна заходняй культуры. Узаемадачыненні з Захадам ёсць для нас жыццёвая неабходнасць.

Беларусь павінна мець найперш добрыя стасункі са сваімі суседзямі. Мы лічым, што дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным марамі, маюць аднолькавыя інтарэсы на Захадзе і аднолькавьм праблемы з Усходам. Гэта краіны блізкай, а такія, як Беларусь, Літва, Украіна, — і сумеснай гісторыі. Яны знаходзяцца ў адным поясе еўрапейскай культуры, маюць блізкія эканамічныя інтарэсы. Мы бачым увасабленне гэтай салідарнасці ў Балтыйска-Чарнаморскім супрацоўніцтве дзяржаваў (БЧС), што дазволіла б умацаваць каардынацыю эканамічных, гандлёвых, мытных сувязяў паміж сабой, а таксама дачыненні з Усходам і Захадам.

Еўрапейская палітыка — бясспрэчны прыярытэт для беларускай дзяржавы, паколькі асноўныя каштоўнасці, якія натхняюць наш народ на правядзенне гістарычных пераўтварэнняў — свабода, справядлівасць, салідарнасць, нацыянальная дзяржава, — сфарміраваліся на духоўнай і палітычнай глебе еўрапейскага кантэксту, еўрапейскай гісторыі і еўрапейскай культуры.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 129 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Зямельнае пытанне| Бяспека дзяржавы, войска

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)