Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

V. Сацыяльная рынкавая гаспадарка

Коммунистическая партия Белоруссии (КПБ) | I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля | Свобода, межы свободы, годнасць чалавека | Вяршэнства агульнага дабра | III. АСОБА |


Читайте также:
  1. ельская гаспадарка
  2. ельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
  3. ельская гаспадарка.
  4. ельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
  5. Сацыяльная абарона

5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамічнага парадку

Партыя БНФ лічыць, што Беларусі, прымаючы пад увагу традыцыі працы, гаспадаркі і ментальнасці, найперш адпавядае мадэль сацыяльнае рынкавае эканомікі.

Гэта эканамічная сістэма супрацьстаіць сацыялістычнай эканоміцы. Прынцыпу цэнтралізаванага кіравання гаспадаркай яна проціпастаўляе кіраванне эканамічнымі працэсамі з дапамогаю рынкавых механізмаў. Гэта — рынкавая гаспадарка. Яна не выключае планавання, але планаванне ў ёй падзелена паміж многімі. Калі ў аснове сацыялістычнай эканомікі ляжыць прынцып прымусу, дык рынкавая эканоміка, наадварот, характарызуецца чыннікам свабоды.

Ва ўмовах рынкавай гаспадаркі дзеянні асобных эканамічных суб’ектаў вызначаюцца свабодай доступу да ўсіх відаў матэрыяльных, фінансавых і інфармацыйных рэсурсаў а таксама цэнамі на іх, якія дыктуе рынак.

Аднак механізм эканомікі дзейнічае ў кірунку эфектыўнасці толькі ў тым выпадку, калі дзяржава гарантуе адпаведны праўны парадак. У гэтым сэнсе і рынкавая эканоміка не можа адмовіцца ад прымусу з боку дзяржавы. Але яна абмяжоўвае гэты прымус правілам: «умяшальніцтва адпавядае патрабаванням рынку». Партыя БНФ за дзейны праўны парадак і эфектыўнае права на канкурэнцыю.

Сацыяльная рынкавая гаспадарка супрацьстаіць і канцэпцыі абсалютнага рынкавага лібералізму, які заснаваны на патрабаванні неабмежаванай свабоды канкурэнцыі і неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку.

Але сёння добра вядома, што недахопы механізма неабмежаванай свабоднай канкурэнцыі вядуць перш за ўсё да пагрозы манаполіі. Па Беларусі добра відаць, да чаго вядзе захоп рынку асобаю ці групаю асобаў, што знаходзяцца ў змове. Такі эканамічны механізм не стымулюе вытворчасць, а вядзе да спекуляцыі, дэфіцыту, адкрытага рабавання спажыўца. Таму мы выступаем за збалансаваны падыход у вызначэнні ролі рынку і дзяржавы ў рэгуляванні эканамічных працэсаў.

Першачарговым клопатам дзяржавы з’яўляецца як абарона свабоды канкурэнцыі, так і абмежаванне манаполій, нагляд за тым, каб нагрузкі на навакольнае асяроддзе кантраляваліся законам, каб своечасова адбываліся структурныя змены ў адпаведнасці з прагрэсам навукі і тэхналогіі, каб рынак працоўнай сілы не быў перагружаны беспрацоўнымі.

У гэтай сістэме эканамічная і сацыяльная палітыка шчыльна звязаныя. Памылковыя палітычныя рашэнні выклікаюць беспрацоўе, інфляцыю, стагнацыю, парушаюць сацыяльную згоду. Таму поспех сацыяльнай рынкавай гаспадаркі залежыць ад правільнага выканання прынцыпаў і дасканалага роўнага (заканадаўчага) забеспячэння.

5.2. Эканамічны лад

Галоўная мэта грамадства ў тым, каб дастасаваць прыватны інтарэс да патрабаванняў агульнага дабра, каб індывідуальны працоўны ўклад служыў агульным інтарэсам. Дзеля гэтага дзяржава вызначае мэты канкурэнцыі, гарантуе свабоду эканамічных пагадненняў, формаў уласнасці, вызначае праўныя межы гаспадарчай дзейнасці і праўную сутнасць працоўных дачыненняў.

«Упарадкаваная» канкурэнцыя належыць да значных культурных дасягненняў сучаснай цывілізацыі. Для заахвочвання эфектыўнага функцыянавання механізмаў канкурэнцыі важна ўдасканальваць заканадаўства, памятаючы пра пастаянную небяспеку ўсталявання манаполіі.

Палітыка падтрымкі канкурэнцыі і палітыка ў галіне ўласнасці дапаўняюць адна адну. Прыватная ўласнасць — падваліна сацыяльнай рынкавай эканомікі. У перспектыве яна мусіць стаць вядучай формай уласнасці. Але на бліжэйшы час поруч з прыватнай будзе захоўвацца дзяржаўная форма ўласнасці, прыватызацыя якой павінна даць сродкі для структурнай перабудовы эканомікі Беларусі і пазбаўлення яе ад штучна створанай залежнасці ў пастаўках сыравіны і энергарэсурсаў з адной краіны.

Прыватызацыя дзяржаўнаймаёмасці прывядзе да з’яўлення разнастайных формаў гаспадарання. Усе грамадзянепавінны мець доступ дарозныхформаў уласнасці.

Дачыненні ўласнасці, змена формаў уласнасці павінны рэгулявацца адпаведнымі законамі.

Новая падатковая сістэма, пагрунтаваная на новай бюджэтнай палітыцы, павінна стымуляваць вытворчасць, рэгуляваць спажыванне, забяспечваць інвестыцыі, стварэнне недзяржаўнага сектара эканомікі.

Партыя БНФ за ўвядзенне ўласнай беларускай валюты (талера). Безгэтага кардынальнага кроку немагчыма спыніць інфляцыю, пераадолець спад вытворчасці, парваць каланіяльную эканамічную залежнасць, пазбегнуць разбурэння эканомікі.

5.3. Пабудова эфектыўнай эканомікі

Партыя БНФ вызнае за мэту эканамічнагабудаўніцтва стварэнне сучаснай эфектыўнай эканомікі.

Умовы і прынцыпы сучаснага эканамічнага будаўніцтва:

· наяўнасць абавязковых інстытутаў дзяржаўнасці (мяжа,мытня, уласная валюта, крэдытна-фінансавая палітыка, інстытуты бяспекідзяржавы );

· прызнанне права прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і зямлю;

· усталяванне прынцыпаў недатыкальнасці ўласнасці і забеспячэнне гарантаванага права ўласнасці;

· забеспячэнне эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці, свабоды спажывання, стварэнне ўмоваў для канкурэнцыі і прыцягненне да адказнасці за нядобрасумленную канкурэнцыю;

· падзел функцыяў паміж уласнасцю і ўладаю ў дачыненні да дзяржаўнай уласнасці;

· — увядзенне ўсяго комплексу рынкавых дачыненняў, незалежна ад аб’ёму здзейсненай прыватызацыі;

· структурная перабудова эканомікі на аснове рынкавых падыходаў;

· стварэнне ўмоваў длязамежных інвестыцыяў;

· валютная рэформа ізамацаванне талера як адзінагаплатнага сродку ў краіне;

· крэдытна-фінансавая палітыка, накіраваная на зніжэнне інфляцыі, на ўстойлівасць талера і цэнаў (аснова для стабілізацыі працы прадпрыемстваў);

· новая бюджэтная і падатковая палітыка, заснаваная на падзеле бюджэтаў дзяржавы і мясцовага самакіравання, дзяржавы і прадпрыемстваў, на атрыманні падаткаў з уласнасці, на зніжэнні дзяржаўных выдаткаў, на прыняцці гарантаваных абавязкаў па ўнутранай дзяржаўнай пазыцы; адмова ад фінансавання з дзяржаўнага бюджэту прадпрымальніцка-камерцыйнай дзейнасці;

· сацыяльная палітыка падтрымкі неабароненых слаёў насельніцтва за кошт частковага пераразмеркавання даходаў праз падаткі;

· мытная абарона краёвай вытворчасці.

Першыя крокі рэформы:

1. Раздзяржаўленне прадпрыемстваў, дзеля чаго неабходна:

· удакладніць дачыненні ўласнасці, дыферэнцыраваць прадпрымальніцкі даход, даходы ўласніка і наёмнага працаўніка;

· ацаніць у цвёрдай валюце капітал прадпрыемстваў і стаўкі даходаў;

· заключыць дамовы паміж дзяржавай-уласнікам і групай прадпрымальнікаў, калектывам работнікаў (іхнім прафсаюзам);

· прадпрыемствам, незалежна ад формы ўласнасці, даць поўную самастойнасць у вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

2. Уводзіцца прыватная ўласнасць на зямлю.

3. Рыхтуюцца і праводзяцца валютная і цэнавая структурныя рэформы.

4. З мэтаю дэманапалізацыі і наладжвання канкурэнцыі ствараюцца ўмовы для свабоднага доступу на таварна-сыравінныя, фінансавыя і інфармацыйныя сусветныя рынкі.

5. Рыхтуецца прыватызацыя, пры якой значная частка дзяржаўнай уласнасці перадаецца грамадзянам (на аснове дакладна рэгламентаванага закона) і ствараецца недзяржаўны сектар эканомікі.

Наступныя дзеянні будуць залежаць ад поспеху пачатковых дзеянняў. Крэдытна-фінансавая палітыка Нацыянальнага банка і рэзервовых установаў, а таксама ўрада, павінна скіроўвацца на стабілізацыю эканомікі.

Інтэграцыя Беларусі ў сусветную гаспадарку павінна адбывацца на падставе моцнай і вызначанай дзяржаўнай стратэгіі. Найбольш мэтазгодна ўваходзіць у міжнародныя эканамічныя дачыненні праз прыярытэтнае развіццё некалькіх перспектыўных галінаў вытворчасці.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 140 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Канстытуцыйныя прынцыпы| Зямельнае пытанне

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)