Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зямельнае пытанне

I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля | Свобода, межы свободы, годнасць чалавека | Вяршэнства агульнага дабра | III. АСОБА | Канстытуцыйныя прынцыпы |


Эканамічны стан нашага народа, нашай дзяржавы ў першую чаргу будзе залежаць ад поспехаў у разбудове сельскай гаспадаркі. Мы стаім перад непазбежнасцю адмаўлення ад існуючай аграпрамысловай структуры. Важна карэнным чынам памяняць адносіны паміж працаўніком і зямлёю — нашым галоўным нацыянальным багаццем. Зямля не можа і надалей выкарыстоўвацца так неэфектыўна. Любоў да зямлі можна вярнуць, толькі ўвёўшы на яе прыватную ўласнасць, дазволіўшы селяніну самастойна распараджацца сваёю прадукцыяй. Калгасы нерэнтабельныя. Яны існуюць як вытворчыя адзінкі і як спецыфічныя інстытуты сацыяльнага забеспячэння і выконваюць гэтую функцыю за кошт дзяржаўных датацыяў. Прыватызацыя сельскай гаспадаркі мусіць адбывацца толькі на прынцыпах дабраахвотнасці. Дзяржава павінна садзейнічаць сацыяльнаму развіццю вёскі, праводзіць падатковую і фінансава-крэдытную палітыку падтрымкі сельскагаспадарчых вытворцаў, незалежна ад формаў уласнасці.

Павінен дзейнічаць закон пра зямлю, дзе прадугледжана як дзяржаўная, так і прыватная форма ўласнасці на зямлю. Такі закон адкрывае шлях да пераўтварэння калгасаў у кааператывы, дзе кожны ўдзельнік будзе мець свой пай, будзе мець права выхаду з кааператыва і стварэння прыватнай гаспадаркі.

Землі сельскагаспадарчага прызначэння належыць разглядаць як сродак вытворчасці і жорстка рэгламентаваць іх выкарыстанне. Пры гэтай умове магчыма дапусціць бязвыплатную прыватызацыю часткі такіх земляў (да некалькіх гектараў на сям’ю, чаго дастаткова, каб распачаць уласную справу). Права і рэальную магчымасць атрымаць зямлю павінен мець кожны, хто хоча і будзе на ёй працаваць. Кожны грамадзянін краіны, кожная сям’я павінны мець права на зямельны надзел для будаўніцтва жылога дома. І разам з тым неабходна мець дастатковы рэзервовы дзяржаўны зямельны фонд. Трэба стварыць Зямельны банк, дзе кожны гаспадар мог бы атрымаць зручны крэдыт.

Трэба дакладна рэгламентаваць правы дзяржаўнай уласнасці ў землекарыстанні. Арэнда зямлі ў дзяржаве ўсімі землекарыстальнікамі, у тым ліку калгасамі, — важная ўмова пераходу да прыватызацыі. Частка зямельнай уласнасці застаецца ў руках дзяржавы.

Для павелічэння эфектыўнасці сельскай і лясной гаспадаркі неабходна, каб не толькі кааператывы, але і асобныя гаспадаркі (фермы) ствараліся разам з комплексам прадпрыемстваў перапрацоўкі і збыту прадукцыі, якія былі б арганізацыйна залежныя ад вытворцаў.

5.5. Экалогія

Шматгадовае камуністычнае гаспадаранне ператварыла беларускую экалагічную сістэму прыроды ў зону бяды. Тры экалагічныя разбурэнні абрынуліся на Беларусь. Першае — гэта Чарнобыль, радыяцыйнае забруджванне значнай часткі тэрыторыі краіны. Другое — «хімічны Чарнобыль» — забруджванне асяроддзя нітратамі, пестыцыдамі, нафтапрадуктамі, цяжкімі металамі і г. д. Трэцяе — татальная, бяздумная меліярацыя, у прыватнасці — асушэнне Палескай раўніны.

Камуністычнае гаспадаранне стварыла гэтыя праблемы і таму ў адказе за іх наступствы. Разам з тым сучасны рэжым сваёй палітыкай спрыяе таму, што ў радыяцыйна забруджаных раёнах і надалей працягваецца вытворчасць прадуктаў харчавання.

Актуальнай для краіныстала праблема забруджваннявады і глебы. Істотныя змены, аднак, могуць адбыццатолькі з прыходамна зямлю сапраўднага селяніна-гаспадара.

Паветра Беларусі атручваюць у першую чаргу выкіды прадпрыемстваў. Выйсце трэба шукаць у замене цяперашніх тэхналогіяў на бязвыкідныя.

Дзеля паляпшэння экалагічнага стану ў Беларусі трэба зрабіцьнаступныязахады:

· выкарыстаць датацыі, падаткавыя і заканадаўчыя рычагі прымусу для стымулявання распрацовак і выкарыстання экалагічна чыстых тэхналогіяў, вытворчасці чыстых прадуктаў харчавання і забеспячэння насельніцтва чыстаю пітною вадою;

· увесці плату за выкарыстанне прыродных рэсурсаў — вады, зямлі, карысных выкапняў і інш.;

· стварыць незалежныя ад вытворцаў сістэмы экалагічнага кантролю і маніторынгу, падпарадкаваныя органам заканадаўчай улады;

· узаконіць міжнародныя экалагічныя стандарты;

· забяспечыць аператыўнае і шырокае інфармаванне насельніцтва;

· стварыць экалагічныя структуры хуткага рэагавання,якія б маглі скарыстоўвацца для адбывання альтэрнатыўнай (невайсковай) службы;

· стварыць скразную сістэму экалагічнай адукацыі.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 92 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
V. САЦЫЯЛЬНАЯ РЫНКАВАЯ ГАСПАДАРКА| Сацыяльная абарона

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)