Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вяршэнства агульнага дабра

РАЗДЗЕЛ 4 | РАЗДЗЕЛ 5 | РАЗДЗЕЛ 6 | Коммунистическая партия Белоруссии (КПБ) | I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля |


Толькі ў межах грамадства праз узаемадзеянне з іншымі людзьмі чалавек можа рэалізаваць свае магчымасці і забяспечыць свае правы. Таму каштоўнасці грамадства для палітычнай ідэалогіі Партыі БНФ роўнавартасныя з правамі і годнасцю чалавека. Асабліва важная ідэя вяршэнства агульнага, ці грамадскага дабра, забеспячэнне чаго ёсць клопатам дзяржавы і кожнага чалавека.

Стымулам для грамадскага прагрэсу з’яўляецца не толькі імкненне чалавека палепшыць матэрыяльныя ўмовы свайго існавання, але і патрэба духоўнага ўдасканалення.

Паняцце агульнага дабрашчыльна знітаванае з ідэямі сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.

2.11. Справядлівасць

Аснова сацыяльнай справядлівасці — гэта прызнанне роўнасці ўсіх людзей, павага іхняе годнасці і свабоды, незалежна ад меры ўлады, якою валодае асоба, а таксама ад яе здольнасцяў ці недахопаў.

Справядлівасць азначае роўныя правы для ўсіх, у тым ліку для тых, каму патрабуецца дапамога. Яна дае кожнаму роўны шанц для свабоднага самараскрыцця, для прыняцця адказнасці за сябе і за іншых.

Справядлівасць патрабуе ад дзяржавы захадаў на выроўніванне магчымасцяў для тых, хто без адпаведнай дапамогі апынуўся б у становішчы безнадзейнасці. Дапамога павінна быць накіраваная найперш тым, хто абмежаваны ў самадапамозе. Да такіх адносяцца пенсіянеры, інваліды і пэўныя катэгорыі грамадзянаў, не занятыя ў вытворчым працэсе. Грамадства не можа адштурхоўваць нямоглых. Важна, каб кожнаму, нават калі ён сам вінаваты ў сваіх бедах, даваўся шанц для самарэалізацыі.

2.12. Салідарнасць

У дачыненнях паміж асобай і грамадствам імкненне падтрымаць блізкага выяўляецца праз салідарнасць, якая звязвае людзей паміж сабою і ўтварае аснову культурнай супольнасці. Грамадзянская супольнасць выступае ў падтрымку асобы, якой неабходная дапамога. У тым праяўляецца права індывідуума на салідарнасць. Але асоба выступае таксама за грамадства ў цэлым, праз што праяўляецца яе салідарная адказнасць.

На прынцыпе салідарнасці павінна грунтавацца ўся сістэма сацыяльнага забеспячэння. Сістэма сацыяльнай падтрымкі — не ананімная каса, з якой можна без канца чэрпацъ. Яна павінна забяспечыць права на сацыяльную абарону, але кожны сваёй працаю спрыяе таму, каб супольнасць магла клапаціцца пра кожнага паасобку.

Партыя БНФ заяўляе пра сваю адданасць ідэі ўзаемнай адказнасці асобы і грамадства.

2.13. Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя — гэта ідэя адраджэння беларускай культуры, беларускай гаспадаркі і стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.

Нацыянальная ідэя ў Беларусі, як і ў іншых народаў Еўропы, узнікла ў XIX ст. ў перыяд крызісу імперыяў. Беларуская ідэя палітычна рэалізавалася 25 сакавіка 1918 г. шляхам аб’яўлення незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак наступствы акупацыі і падзелаў тэрыторыі БНР паміж акупантамі прыпынілі аж да канца XX ст. практычнае ажыццяўленне нацыянальнай ідэі.

Нацыянальная супольнасць ёсць натуральным вынікам сацыяльнай прыроды чалавека. Яна валодае вечнымі правамі, рэалізацыя якіх залежыць не ад наза­пашанага ёю палітычнага, эканамічнага ці ваеннага патэнцыялу, а выключна ад яе ўласнае волі. Правы нацыі і правы асобы на самараскрыццё роўнавялікія. Гэты праўны парытэт не стварае і не можа стварыць невырашальных канфліктаў, калі кіравацца безумоўнай роўнасцю грамадзянскіх правоў асобы любой нацыянальнасці і праз права нацыянальна-культурнай аўтаноміі задавальняць духоўныя патрэбы нацыянальнай меншасці. Разам з тым прынцып нацыянальнага суверэнітэту дыктуе неабходнасць дзяржаўнага кантролю за асноўнымі галінамі эканомікі ды сістэмай адукацыі, што дазволіць пазбегчы аднабаковасці і абмежаванасці, атрыманых у спадчыну ад каланіяльнае мінуўшчыны.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Свобода, межы свободы, годнасць чалавека| III. АСОБА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)