Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

III. Асоба

РАЗДЗЕЛ 5 | РАЗДЗЕЛ 6 | Коммунистическая партия Белоруссии (КПБ) | I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля | Свобода, межы свободы, годнасць чалавека |


Читайте также:
  1. абезпечення засобами пересування
  2. Взаємовідносинах із засобами масової інформації
  3. Розвиток фізичних якостей засобами легкої атлетики

3.1. Сям’я

Абарона і падтрымка сям’і — найважнейшая мэта праўнай дзейнасці дзяржавы.

Аснова нашай палітыкі ў гэтайгаліне — падтрымка трываласці шлюбу, які прызнае роўнасць і ўзаемную адказнасць мужа і жонкі. Галоўная мэта шлюбу — выхаванне дзяцей, за якіх абодва бацькі нясуць роўную адказнасць.

Кожнае дзіця мае права на сваю сям’ю, на ўвагу, клопат і любоў сваіх бацькоў, бо найперш у сямейных умовах адбываецца фарміраванне моўнага дару, разумовых здольнасцяў, індывідуальнай непадобнасці, закладваецца сістэма сацыяльна-псіхалагічных каштоўнасцяў, пачуццё адказнасці ды інш. Таму ў першыя гады жыцця свайго дзіцяці кожная маці павінна мець магчымасць устрымання ад працы па прафесіі. Яна мае таксама права цалкам прысвяціць сябе выхаванню дзяцей і павінна атрымліваць у сувязі з гэтым эканамічную, праўную і сацыяльную дапамогу. Выплата сродкаў на выхавание дзяцей і вызначэнне памеру пенсіі з улікам гадоў, затрачаных на выхаванне, носіць абавязковы характар. Дзеля ўмацавання сям’і патрабуецца забарона дзейнасці, скіраванай на распальванне варожасці паміж дзецьмі і бацькамі. Нельга падважваць крыніцы даверу і парываць сувязь дзяцей з бацькоўскім домам.

Асаблівай дзяржаўнай падтрымкі заслугоўваюць шматдзетныя сем’і, а таксама тыя, што бяруць на сябе адказнасць за догляд старых і нямоглых родзічаў.

Партыя БНФ за стварэнне ўмоваў для пераадолення дэмаграфічнага крызісу, у тым ліку за адпаведную горадабудаўнічую палітыку, за стварэнне неабходнай колькасці дзіцячых садкоў, школаў, шпіталяў, за рэгламентацыю працягласці працоўнага тыдня.

3.2. Мова, выхаванне і адукацыя, культура, навука

Партыя БНФ зыходзіць з таго, што суладнае жыццё чалавецтва магчымае толькі ў шматстайнасці народаў; таму перспектыва Беларусі залежыць ад кансалідацыі беларускага народа на ягоных спрадвечных нацыянальных, маральных, дэмакратычных каштоўнасцях. Партыя БНФ выступае за:

· дзяржаўную палітыку развіцця і аховы беларускае культуры і мовы праз адпаведныя законы ды эфектыўны кантроль за іх выкананнем, за прыярытэт беларускай мовы ў дзяржаўным і грамадскім жыцці;

· адхіленне спробаў асіміляцыі беларускага этнасу праз палітыку змяншэння адноснай колькасці карэннага этнасу Беларусі ды ўвядзенне «двухмоўя», скіраванага на нядопуск беларускае мовы ў асноўныя сферы дзяржаўнага і грамадскага жыцця;

· дзяржаўную і грамадскую падтрымку захавання нацыянальнай тоеснасці беларусаў за межамі нашай краіны, асабліва тых, хто жыве на этнічных беларускіх землях;

· права кожнае нацыянальнае меншасці Беларусі на нацыянальна-культурную аўтаномію, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-асветнай дзейнасці.

Як дзяржаўная, так і прыватная сістэма адукацыі павінны знаходзіцца пад пільным і добразычлівым грамадскім кантролем, асабліва цяпер, калі патрабуецца тэрміновая ды ўсебаковая рэформа ад садкоў да ВНУ. Мэта рэформы — стварэнне сучаснай нацыянальнай сістэмы адукацыі; дэідэалагізацыя, гуманізацыя, «гістарызацыя» выхавання.

У сучасным грамадстве адукаваны інтэлект ёсць галоўны рэсурс і галоўны сродак вытворчасці. Дзяржаўная адукацыя ў Беларусі павінна быць бясплатная. Грамадства не мусіць эканоміць на адукацыі. Адукацыя і навука павінны мець прыярытэт. У нашай шматканфесійнай краіне школа не можа прымушаць моладзь вызнаваць тую ці іншую рэлігію альбо атэізм.

Народ не можа адрадзіцца, а незалежная дзяржава не можа захавацца і ўмацавацца без адраджэння гістарычнай памяці. Адной з найважнейшых мэтаў выхавання і адукацыі з’яўляецца фарміраванне гістарычнай свядомасці.

Не можа быць поўнавартаснай адукацыі без пільнай увагі да эстэтычнага выхавання. Важнаю задачаю дзяржавы з’яўляецца вяртанне гістарычных і культурных каштоўнасцяў беларускага народа, якія насуперак яго волі вывозіліся з Беларусі цягам не аднаго стагоддзя.

Ва ўмовах стварэння прыватных (поруч з дзяржаўнымі) навучальных установаў мы падтрымліваем упарадкаваны навучальны працэс. Бацькі і дзеці маюць права на тое, каб змест адукацыйных праграмаў вызначаўся сістэмаю каштоўнасцяў і нормаў Асноўнага Закону, а якасны ўзровень навучання адпавядаў агульнадзяржаўным патрабаванням.

Кожны вучань, незалежна ад здольнасцяў, павінен мець права бясплатнага агульнаадукацыйнага навучання (атрымаць сярэднюю адукацыю).

У дзяржаўнай сістэме адукацыі павінна быць забяспечана права бясплатнага атрымання вышэйшай адукацыі кожным здольным маладым хлопцам і дзяўчынаю, кожным чалавекам.

Дзяржава не можа дапусціць, каб народ страчваў інтэлектуальны патэнцыял. Таму павінна быць забяспечана дастатковая дзяржаўная падтрымка навуцы і вышэйшай школе. Неабходна прыняць адпаведныя заканадаўчыя акты дзеля стварэння спрыяльных умоваў працы таленавітым вучоным і абароны інтэлектуальнай маёмасці Беларусі.

3.3. Праца і адпачынак

Праца — гэта не толькі сродак забеспячэння жыццёвых патрэбаў, але і форма самасцвярджэння, выяўленне годнасці чалавека. Неабходна падтрымліваць высокі этычны статус добрасумленнай працы, характэрны для традыцыйнай беларускай культуры. Справядлівасць і гуманнасць патрабуюць, каб кожны меў магчымасць працаваць. Але пераход да сацыяльнай рынкавай гаспадаркі, заснаванай на свабоднай канкурэнцыі вытворцаў розных формаў уласнасці, не можа адбыцца без стварэння рынку працы, а значыць — без непазбежнага беспрацоўя. Важны абавязак дзяржавы — стварэнне шырокіх магчымасцяў перакваліфікацыі, адладжванне механізму перацякання працоўных рэсурсаў у новыя галіны вытворчасці, у тым ліку ў сельскую гаспадарку.

Мы будзем падтрымліваць рацыянальнае размеркаванне працоўнага часу, скарачэнне долі начных зменаў, зніжэнне недапушчальных працоўных нагрузак, што паспрыяе якаснаму росту прафесійнай кваліфікацыі, актывізацыі грамадскага жыцця, наладжванню сямейнага дабрабыту.

Партыя БНФ выступае за развіццё прафсаюзнага руху на дэмакратычнай і раўнапраўнай аснове, падтрымлівае ўтварэнне па ініцыятыве рабочых новых прафесійных саюзаў, а таксама барацьбу за абарону правоў работнікаў,заперсаніфікацыю сацыяльнага страхавання і ажыццяўленне яго дзяржаўнымі органамі.

Мы выступаем за свабоду выбару прафесіі і месца працы. Мы будзем імкнуцца да таго, каб людзі былі забяспечаныя працаю на сваёй Бацькаўшчыне.

Праца можа быць вельмі цяжкая, калі чалавек не мае паўнавартаснага адпачынку. Адпачынак дапамагае чалавеку здзейсніць творчыя здольнасці, калі яны не могуць быць раскрытыя ў працоўнай сферы. Адпачынак неабходны чалавеку і для кантакта з прыродаю, і для выхавання дзяцей. Мы лічым, што павінна развівацца сістэма дамоў адпачынку і санаторыяў, спартыўных установаў, асяродкаў мастацтва і культуры.

3.4. Жыллё і горадабудаўніцтва

У будаўнічую індустрыю павінна быць накіраваная значная доля сродкаў, атрыманых ад прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, і ў першую чаргу — ад жылога фонду. Продаж жылля можа зрабіць будаўнічую індустрыю прыбытковаю. Таксама павінен быць захаваны і мадэрнізаваны дзяржаўны жыллёвы фонд, які неабходна скарыстоўваць для задавальнення патрэбаў тых, хто ўжо значны час стаіць у чэргах на жыллё, а таксама шматдзетных сем’яў і сем’яў з хворымі ды інвалідамі.

На тэрміновую мадэрнізацыю гарадской інфраструктуры, транспарту, энергацеплазабеспячэння павінны быць скіраваныя сродкі мясцовых (муніцыпальных) органаў улады.

Галоўны акцэнт палітыкі ў галіне жыллёвага будаўніцтва ў сельскай мясцовасці будзе звязаны з адраджэннем вёскі. Разам з тым дзяржава павінна падтрымліваць стварэнне і будаўніцтва прыватных сялянскіх гаспадарак.

3.5. Медыцынскае абслугоўванне

Сусветны цывілізаваны вопыт паказвае, што права на медыцынскую дапамогу ёсць гуманістычным правам чалавека. Кожны чалавек у Беларусі мусіць мець гарантаваную магчымасць атрымаць бясплатную медыцынскую дапамогу і бясплатнае лячэнне. Павінна быць наладжаная пад строгім кантролем дзяржаўных навукова абгрунтаваных медыцынскіх стандартаў дыферэнцыраваная сістэма аховы здароўя: прафілактычная, бясплатная дзяржаўная, страхавая, прыватная практыка ды інш.

IV. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД

Сапраўдная адбудова незалежнай беларускай дзяржавы з беларускай уладай і беларускай культурай магчыма толькі тады, калі будзе зменена старая наменклатурная і прарасійская каланіяльная адміністрацыя на новую беларускую. Гэта можа адбыцца шляхам перамены пазіцыяў адміністратараў і шляхам замены «кадраў». Калі такія перамены адбудуцца (за што і выступае партыя БНФ), то галоўныя задачы, якія паўстануць перад любой беларускай уладай, — гэта адраджэнне беларускай культуры, дзяржаўнасці, беларускай мовы і ўладкаванне эканомікі. Праблемы ўзаемазвязаныя. Яны дасталіся нам у спадчыну ад каланіялізму і савецкага камунізму. Мы павінны будзем іх вырашаць.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 95 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Вяршэнства агульнага дабра| Канстытуцыйныя прынцыпы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)