Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канстытуцыйныя прынцыпы

РАЗДЗЕЛ 6 | Коммунистическая партия Белоруссии (КПБ) | I. СОЦИАЛИЗМ — ИСТОРИЧЕСКИЙ ВЫБОР БЕЛОРУССКОГО НАРОДА | II. ХАРАКТЕРИСТИКА НАЧАЛА ХХ СТОЛЕТИЯ | III. СТРАТЕГИЯ И ТАКТИКА КПБ НА СОВРЕМЕННОМ ЭТАПЕ | IV. ЗАДАЧИ ОРГАНИЗАЦИОННОГО И ИДЕЙНОГО УКРЕПЛЕНИЯ КПБ | Консервативно-Христианская Партия БНФ (КХП БНФ) | Беларуская зямля | Свобода, межы свободы, годнасць чалавека | Вяршэнства агульнага дабра |


Дзяржава карыстаецца аўтарытэтам, калі яе свядома стварае народ, калі насельніцтва бачыць імкненне дзяржавы абараняць чалавечую годнасць, нацыянальныя інтарэсы і неад’емныя правы грамадзянаў, якія стварылі гэтую дзяржаву і забяспечваюць яе існаванне.

Мы падтрымліваем асноўныя канстытуцыйныя прынцыпы:

· Беларусь ёсць незалежная унітарная дзяржава;

· адзінай крыніцай улады ў Беларусі з’яўляецца народ, які ажыццяўляе ўладу праз мандат даверу пэўнай палітычнай групе, атрыманы ў выніку своечасовых свабодных выбараў на падставе роўнага простага выбарчага права;

· дэмакратычная сістэма ўлады забяспечвае актыўны ўдзел грамадзянаў у палітычным жыцці праз празрысты механізм размеркавання і кантролю ўлады;

· праўная дзяржава, улада на падставе закону. Закон — найвышэйшая каштоўнасць улады;

· сістэма прадстаўнічай улады, пагрунтаваная на выбарах, што дае пастаянную магчымасць змены ўрада;

· падзел галінаў улады на заканадаўчую, выканаўчую, судовую;

· незалежнасць судоў, легітымнасць структураў кіравання;

· дзяржава — гарант суверэнітэту, абаронца нацыянальных інтарэсаў, дэмакратыі, прыватнай уласнасці, асноўных правоў чалавека.

 

4.2. Структура улады, выбарчае права, адміністрацыйны падзел

Найвышэйшы прадстаўнічы орган улады — прафесійны парламент (Сойм). Колькасць дэпутатаў — 260 асобаў. Выбірацца павінны паводле змешанай мажарытарна-прапарцыянальнай сістэмы.

Мы лічым заўчасным і шкодным увядзенне моцнай прэзідэнцкай улады ў Беларусі, калі прэзідэнт фармуе ўрад і кіруе выканаўчай уладай. Гэта шлях да ўмацавання ўлады былой наменклатуры, шлях да дыктатуры каланіяльнай адміністрацыі, да аўтарытарызму.

Партыя БНФ выступае за парламенцкую рэспубліку. Мы не адмаўляем існаванне ў ёй пасады прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы (але не як кіраўніка выканаўчай улады). Пры такім падыходзе прэзідэнт можа выбірацца парламентам.

Мы выступаем за ўсебаковую праўную абарону эканамічных, палітычных і сацыяльных інтарэсаў людзей. Інструментам для такой абароны з’яўляецца незалежны суд. На чале судовай сістэмы павінен стаяць Вярхоўны Суд, у паўнамоцтвы якога ўваходзіць і права вяршэнства канстытуцыйных спрэчак. Суддзі Вярхоўнага Суда абіраюцца парламентам на тэрмін не меншы, чым 10 гадоў, каб змена палітычнай улады не прыводзіла да адпаведнай змены ўлады судовай.

Мы дапускаем магчымасць увядзення спецыяльнага Суда Прысяжных для пэўнага роду справаў (напрыклад, жорсткія забойствы, пазбаўленне бацькоўскіх правоў ды інш.).

Пракурор і адвакат павінны быць раўназначнымі бакамі ў судовым працэсе. Незалежнасць адваката пацвярджаецца законам.

Поруч са следчымі структурамі Міністэрства ўнутраных справаў і пракуратуры патрэбная дзяржаўная ўстанова незалежных органаў дазнання з выразным падзелам функцыяў і абавязкаў.

Мясцовае самакіраванне аддзелена ад дзяржаўнай улады. Яно кіруе муніцыпальнай уласнасцю, вызначае мясцовыя падаткі, ажыццяўляе ахову парадку, вырашае ўсе пытанні мясцовага значэння, якімі не займаюцца дзяржаўныя органы. Самакіраванне дзейнічае незалежна і самастойна. Партыя БНФ падтрымлівае непасрэднае волевыяўленне людзей у пытаннях мясцовага самакіравання.

Партыя БНФ выступае за спрашчэнне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны, за скасаванне абласцей як лішняга, бюракратычна-апаратнага звяна кіравання, за скарачэнне колькасці раёнаў шляхам іх узбуйнення і ператварэння ў паветы, за ўзбуйненне сельсаветаў і ператварэнне іх у воласці, за ўтварэнне старостваў.

Павінны быць вернутыя былыя беларускія гістарычныя назвы мясцовасцяў, рэчак, вёсак, мястэчак, гарадоў і паселішчаў, якія былі перайменаваныясавецкай каланіяльнай адміністрацыяй.

4.3. Дзяржава і грамадзянская супольнасць

Дэмакратыя прадугледжвае шматпартыйную палітычную сістэму. Палітычныя партыі выконваюць сваё прызначэнне ва ўмовах плюралістычнага грамадства, калі яны маюць магчымасць выказваць свае погляды, змагацца за грамадскую падтрымку і ствараць альтэрнатыву, пакідаючы народу ролю арбітра.

Палітычныя партыі,што стаяць каля ўлады ці знаходзяцца ў апазіцыі, павінныя дзейнічаць у адпаведнасці з аб’яўленымі праграмамі, а гэта азначае — адпаведна з наказам сваіх выбаршчыкаў. Кантроль за дзейнасцю ўрада ажыццяўляе перадусім апазіцыя.

Апазіцыя павінна быць здольная да салідарнасці ў пытаннях абаронынацыянальнага суверэнітэту, нацыянальных інтарэсаў і дэмакратычнага ладу.

Грамадскія аб’яднанні самастойна вызначаюць свае задачы ў межах канстытуцыйнага заканадаўства. Задача дэмакратычнай дзяржавы ў тым,кабзабяспечыць сацыяльную адказнасць усіх грамадскіх сілаў.

Дзейснаю формаю грамадскіх аб’яднанняў з’яўляюцца зарэгістраваныя цэрквы і рэлігійныя супольніцтвы. Дзяржава мусіць падтрымліваць дзейнасць цэркваў, скіраваную на паляпшэнне сістэмы сацыяльнага забеспячэння, міласэрнасці, гуманізацыі ўмоваў утрымання вязняў.

У нас здаўна мірна і плённа ў грамадскай еднасці суіснуюць некалькі традыцыйных хрысціянскіх вызнанняў беларусаў, а таксама іудзейскае і мусульманскае вызнанні нацыянальных меншасцяў; значная частка народа Беларусі не належыць да пэўнай рэлігійнай канфесіі. Даўняя традыцыя суіснавання і верацярпімасці нашага народа дазваляюць Беларусі і надалей унікаць рэлігійных канфліктаў. Таму ўладам краіны недапушчальна аддаваць перавагу якой бы ні было канфесіі, спрыяць стварэнню «дзяржаўнай царквы». Разам з тым натуральна, каб кожная з канфесій выяўляла лаяльнасць да беларускае дзяржавы і паважала закон. Незалежная дэмакратычная дзяржава не пацерпіць антыдзяржаўнай і антыбеларускай дзейнасці, інспіраванай звонку, пад выглядам канфесійнай працы. Кожная з канфесіяў павінна не перашкаджаць, а спрыяць умацаванню беларускай дзяржаўнасці з усімі яе атрыбутамі, у тым ліку дзяржаўнаю моваю. Дзяржава ж павінна падтрымліваць тыя канфесіі, што ўсведамляюць за пастырскі абавязак служэнне беларускаму народу на ягонай беларускай мове.

Партыя БНФ роўна падтрымлівае ўсе традыцыйныя канфесіі Беларусі.

Павінна быць заканадаўча замацаванае пацверджанне вышэйшаю дзяржаўнаю ўладаю намінацыі духоўных асобаў на першыя духоўныя пасады ў краіне. Беларускія канфесіі павінны мець незалежнае кіраванне (аўтакефальнасць).

Партыя БНФ, кіруючыся прынцыпам справядлівасці, падтрымліваевяртанне забраных камуністычным рэжымам святыняў тым канфесіям, якімяныпершапачаткова належалі.

Свабоднаму грамадству адпавядае прынцып плюралізму сродкаў масавай інфармацыі. Заканадаўства аб свабодзе друку павінна гарантаваць журналістам і ўсім грамадзянам бесперашкодны доступ да інфармацыі і магчымасць выказаць свае погляды і перакананні.

Неабходна, каб перыядычныя выданні на пачатку дзейнасці мелі магчымасць скарыстаць з дзяржаўнай датацыі. Інфармацыйная палітыка Партыі БНФ будзе спрыяць узнікненню і развіццю незалежных беларускіх тэле- і радыёкампаніяў, перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў.

Дзяржаўнае беларускае тэлебачанне і радыё будуць забяспечваць свабоду выказвання розных поглядаў. Будзе выпраўлена ненармальнае становішча, калі грамадзянам Беларусі фактычна манапольна навязваецца маскоўская тэлевізійная трактоўка падзеяў у свеце. Наша краіна далучыцца да сусветнай інфармацыйнай прасторы.

Партыя БНФ выступае за няўхільнае выкананне дзяржаўнымі і прыватнымі сродкамі інфармацыі канстытуцыйнага палажэння пра дзяржаўнасць беларускай мовы, дамагаецца заканадаўчай падтрымкі беларускамоўных выданняў. Дзяржаўна-нацыянальны прыярытэт для беларускамоўных сродкаў інфармацыі забяспечваецца падаткавай палітыкай.

Партыя БНФ супраць цэнзуры. Але яна выказваецца за комплекс вызначаных заканадаўствам мераў, якія б засцерагалі грамадзянаў, баранілі дзяцей і падлеткаў ад праяваў маральнай разбэшчанасці ў сродках масавай інфармацыі. Закон таксама павінен стаць заслонай на шляху антыдзяржаўнай, антыканстытуцыйнай прапаганды.

 

4.4. Права і парадак

Партыя БНФ выступае за парадак у грамадстве і разглядае яго як гарантыю магчымасці самарэалізацыі асобы законным шляхам.

Абарона правоў грамадзянаў і правоў уласнасці — найвялікшыабавязакдзяржавы. Калі не будзе спынены рост злачыннасці, пацерпяць няўдачуі эканамічныя пераўтварэнні, і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва незалежнай Беларусі. Партыя БНФ выступае за моцную дзяржаву Беларусь.

Радыкальнай папраўкі сітуацыі са злачыннасцю не будзе, пакуль захоўваецца прамаскоўска-наменклатурны каланіяльны рэжым.

Рост злачыннасці ў значнай ступені выкліканы яе ўвозам з-за межаў краіны. Партыя БНФ выступае за ўвядзенне візавага рэжыму ўезду ў Беларусь.

Перамога права над бяспраўем магчымая тады, калі ўсё грамадства і кожная супольнасць будуць усведамляць як умову пабудовы цывілізаванага грамадства неабходнасць барацьбы са злачыннасцю. Партыя БНФ за моцную, пагрунтаваную на моцным праве беларускую паліцыю.

Партыя БНФ выступае за арганізацыю муніцыпальнае паліцыі поруч з дзяржаўнай паліцыяй, за стварэнне і дзяржаўную падтрымку добраахвотных аддзелаў дапамогі паліцыі па месцы жыхарства.

Мы падтрымліваем стварэнне спецыяльных фондаў для забеспячэння дзейнасці органаў унутраных справаў, пракуратуры і судоў, службы бяспекі.

Мы ўхваляем намаганні сумленных працаўнікоў судоў і пракуратуры, якія адстойваюць права ў бяспраўнай краіне, выступаем за юрыдычную і фактычную незалежнасць судаўніцтва, пракуратуры, адвакатуры.

КДБ нясе цяжкую спадчыну таталітарнага і дыктатарскага рэжымаў. Партыя БНФ выступае за рэарганізацыю КДБ у службу бяспекі,за яе незалежнасць ад урада (падпарадкоўваецца парламенту).


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 76 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
III. АСОБА| V. САЦЫЯЛЬНАЯ РЫНКАВАЯ ГАСПАДАРКА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)