Читайте также: |
|
НЕАДКЛАДНЫЯ ЭКАНАМІЧНЫЯ РЭФОРМЫ
Усе рэчы, усе даброты, якімі мы карыстаемся, з’явіліся дзякуючы таму, што камусьці прыйшла думка зрабіць нешта новае, таму што нехта праявіў прадпрымальніцкую актыўнасць. Калі чалавек пачынае больш працаваць, больш вырабляць прадукцыі, яму неабходна больш траціць грошай на харчаванне і адпачынак. Усялякае эканамічнае развіццё магчыма толькі тады, калі кожны чалавек матэрыяльна зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Але ў дзяржаўным сектары заробак кіраўніка і заробак рабочага амаль не залежаць ад таго, як чалавек працуе. У гэтым адна з асноўных прычын сучаснага цяжкага эканамічнага становішча.
Рыначныя адносіны даюць магчымасць больш эфектыўна ажыццяўляць на практыцы прынцып аплаты за працу. Але дзікі, неразвіты рынак пагражае безсумленнай эксплуатацыяй людзей, драпежным выкарыстаннем натуральных рэсурсаў. Гэта асабліва небяспечна сёння, калі Беларусь практычна не мае рэсурсаў для экстэнсіўнага развіцця.
Такім чынам, неабходна распрацоўка планаў развіцця рынка, у адпаведнасці з каторымі пры выкарыстанні рынкавых механізмаў дзяржава стымулявала б прыватныя капіталаўкладанні ў тыя сектары эканомікі, у якіх магчымы найбольш хуткі рост вытворчасці пры найменшым уціску на навакольнае асяроддзе. Подобныя планы могуць складацца з наступнымі мэтамі:
· падтрымка натуральнай гаспадаркі; вывучэнне, распрацоўкараспаўсюджванне найбольш эфектыўных прыёмаў вырабу і рамонтупрадуктаўхарчавання і прадметаў шырогага ўжытку;
· стымуляванне малога бізнесу;
· стымуляванне сярэдняга бізнесу;
· мабілізацыя ўласных інтэлектуальных рэсурсаў. Працяглы час адукацыя, навука і вытворчасць у Рэспубліцы Беларусь аддзелены адно ад аднаго,тамузначная частка карысных распрацовак не знаходзіць выкарыстання;
· развіццё транспартнага сэрвісу. Высокая якасць абслугоўвання і бяспека вадзіцеляў зробяць Беларусь найбольш спрыяльным маршрутам для транскантынентальных перавозак. Такая сістэма паспрыяе росту патоку турыстаў;
· замежныя інвестыцыі ў развіццё сучасных тэхналогій. Дзякуючы зручнаму геаграфічнаму становішчу, развітай інфраструктуры і высокай кваліфікацыі інжынераў і рабочых Рэспубліка Беларусь мае магчымасць хутка засвойваць складаныя тэхналогіі,якія дазваляюць вырабляць якасную прадукцыю пры найменшых затратах натуральных рэсурсаў. Галоўным стымулам для замежных прадпрымальнікаў можа стаць высокая актыўнасць уласнага бізнесу.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 88 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
РАЗДЗЕЛ 4 | | | РАЗДЗЕЛ 6 |