Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

РАЗДЗЕЛ 4

ЗА ВЫЖИВАНИЕ И ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБНОВЛЕНИЕ | ОХРАНА ЗДОРОВЬЯ, ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ | СЕМЬЯ. ЖЕНЩИНЫ И МУЖЧИНЫ. СОЛИДАРНОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ | ОБРАЗОВАНИЕ, ВОСПИТАНИЕ, КУЛЬТУРА | БЕЛАРУСЬ В ЕВРОПЕ И МИРЕ | Белорусская социально-спортивная партия (БССП) | В ОБЛАСТИ ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКИ | СТРУКТУРА ПРАГРАМЫ | РАЗДЗЕЛ 1 | РАЗДЗЕЛ 2 |


Читайте также:
  1. ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА
  2. РАЗДЗЕЛ 1
  3. РАЗДЗЕЛ 2
  4. РАЗДЗЕЛ 3
  5. РАЗДЗЕЛ 5
  6. РАЗДЗЕЛ 6

Эканомія дзеля здароўя

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЯ I ВАЛЕАЛАГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА

З праблемай выбару прыярытэта экалагічных і эканамічных падыходаў чалавецтва сутыкнулася на пачатку неалітычнай рэвалюцыі яшчэ некалькі дзесяткаў тысяч год таму. Тагачасным правадырам плямёнаў прыходзілася выбіраць паміж неабмежаваным выкарыстаннем рэсурсаў сёння і голадам заўтра і забяспечанасцю харчаваннем на працяглы час.

У сучасным свеце надзвычай добра бачны вынікі выкарыстання розных стратэгій развіцця. З аднаго боку, Ізраіль, Нарвегія, Данія, Галандыя, Японія абралі стратэгію ашчаднасці, забяспечылі свайму насельніцтву высокую якасць жыцця пры вельмі абмежаваных прыродных багаццях. З другога боку, у Савецкім Саюзе дамінавала стратэгія рэсурснай экспансіі, вынікам чаго стала галеча дзесяткаў мільёнаў чалавек пры багацейшых запасах урадлівых глеб і карысных выкапняў.

Гісторыя Расійскай імперыі, СССР, СНГ паказала, што ні планавая эканоміка, ні рыначная гаспадарка не забяспечвае ашчадных адносін да прыроды, калі на ўзроўні ідэалогіі, культурных нормаў не сфарміравана задача пераходу да стратэгіі самаабмежавання і рэсурсазахавання, калі не створаны эканамічныя механізмы для вырашэння гэтай задачы. Час усё расстаўляе па сваіх месцах — тое, што было абсурдна з экалагічнага пункту гледжання, апынулася неабгрунтаваным па эканамічным меркаванням. Можна нагадаць гісторыі з перакідам вады паўночных рэк на поўдзень, бясплодныя пустыні на месцы асушаных тарфянікаў ці многія мільярды долараў, патрэбныя для знішчэння хімічнай зброі.

У рэальным жыцці наўрад ці магчыма жорстка прытрымлівацца стратэгіі рэсурсазахавання і самаабмежавання. Неабходна выбіраць такі ўзровень выкарыстання прыродных рэсурсаў, пры каторым будзе забяспечаны прыстойны ўзровень жыцця пры захаванні прыродных скарбаў для наступных пакаленняў. Працяглы час сацыяльна-эканамічны прагрэс у нашай краіне вымяраўся рэсурсазатратнымі характарыстыкамі, тонамі здабытага вугалю і выплаўленага чугуну. Вынікам гэтага стала галеча народа ў краіне, найбольш багатай усімі відамі прыродных багаццяў. Але тым не менш нават зараз рост рэсурсаспажывання закладзены ў дзяржаўную праграму ўстойлівага развщця.

Для аптымізацыі развіцця грамадства лепш за ўсё прыняць інтэгральны паказчык стану здароўя насельніцтва, які можна вымяраць з дастаткова высокай дакладнасцю. Там падыход дастаткова зразумелы на бытавым ўзроўні — навошта патрэбна багацце, калі дзеля яго трэба ахвяраваць здароўем і асуджаць сябе на пакуты. З другога боку, неабходна імкнуцца да пэўнага ўзроўню матэрыяльнага дабрабыту, бо вельмі бедныя людзі практычна ніколі не бываюць здаровымі. Такім чынам, гэты параметр аптымізацыі дазваляе знайсці залатую сярэдзіну для асабістага матэрыяльнага дабрабыту.

Наяўнасць у грамадстве вялікай колькасці алкаголікаў, бамжэй і жабракоў стварае ідэальныя ўмовы для распаўсюджвання сухотаў, віруснага гепатыту і іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў. Павышаны інфекцыйны фон павышае небяспеку захворвання практычна для ўсяго насельніцтва краіны. Поўную бяспеку не забяспечаць і асабістыя мерседэсы. Разуменне небяспекі распаўсюджвання інфекцый, увага да медыцынскага фактару аптымізацыі развіцця з боку ўрада і бізнесменаў будзе спрыяць усталяванню сацыяльнага партнёрства, вырашэнню найбольш вострых грамадскіх праблем.

Калі б грамадства прытрымлівалася валеалагічнага крытэрыя, тады колькасць аўтамашын на дарогах была б у некалькі разоў меншая таму што выкарыстанне аўтатранспарту вядзе не толькі да разбурэння жывой прыроды, але і шкодна для здароўя саміх вадзіцеляў. Грамадства ўберагло б сябе і ад празмернага выкарыстання ўгнаенняў і ядахімікатаў у сельскай гаспадарцы, будаўніцтва многіх, нікому зараз непатрэбных заводаў, ваенных аванцюр у Афганістане і іншых частках свету.

Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнай палітыкі

У межах гэтага раздзела распрацоўваюцца і ажыццяўляюцца асобныя комплексныя сацыяльныя праграмы:

І. Дзіцячая.

ІІ. Маладзёжная.

ІІІ. Падтрымкі сям’і.

IV. Аздараўленчых гульняў.

V. Рэформы сацыяльнага забеспячэння.

VI. Рэформы сістэмы аховы здароўя.

VII. Рэформы пенсійнага заканадаўства.

Партыя лічыць мэтазгодным ажыццяўлящь праграму эканомііна наступных узроўнях:

1) дзяржаўным — скарачэнне колькасці чыноўнікаў, штатаў сілавых ведамстваў, адмова ад падтрымкі экалагічна шкодных і эканамічна неабгрунтаваных праектаў;

2) тэхналагічным — інвестыцыі ў перавод рэсурсастратных прадпрыемстваў на рэсурсазберагаючыя тэхналогіі;

3) юрыдычных асоб — Паступовы адыход ад датацый на электрычную энергію і спажыванне іншых рэсурсаў да ўвядзення налогаў за карыстанне рэсурсамі.

4) асабістым — агітацыяза здаровы лад жыцця, увядзенне акцызаў на тавары, шкодныя для здароўя.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 77 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАЗДЗЕЛ 3| РАЗДЗЕЛ 5

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)