Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Структура праграмы

ДЕМОКРАТИЧЕСКОЕ ПРАВОВОЕ ГОСУДАРСТВО | СОЦИАЛЬНАЯ РЫНОЧНАЯ ЭКОНОМИКА | НАУКА, НАУЧНО-ТЕХНИЧЕСКИЙ ПРОГРЕСС И ОБЩЕСТВО | СОЦИАЛЬНОЕ ГОСУДАРСТВО | ЗА ВЫЖИВАНИЕ И ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБНОВЛЕНИЕ | ОХРАНА ЗДОРОВЬЯ, ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ | СЕМЬЯ. ЖЕНЩИНЫ И МУЖЧИНЫ. СОЛИДАРНОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ | ОБРАЗОВАНИЕ, ВОСПИТАНИЕ, КУЛЬТУРА | БЕЛАРУСЬ В ЕВРОПЕ И МИРЕ | Белорусская социально-спортивная партия (БССП) |


Читайте также:
  1. II. Похоронный обряд – его структура
  2. IV Структура и организация работы органов студенческого самоуправления
  3. Oslash;Олигополия – это рыночная структура, где оперируют:небольшое количество конкурирующих фирм
  4. аблиця 2.1. Структура тренінгу «Конструктивне вирішення конфліктів у сімейних взаємостосунках».
  5. Адаптация 2.Бурдье 3.общество 4.система 5.познание 6.структура 7.экономика 8. Парсонс 9.свойства 10 политика 11.закон 12.сознание 13.схема 14.функция 15.право 16.коллектив
  6. Административно-территориальная структура Тюменской области
  7. аздел 1. Структура бизнес-единиц ОАО Транс №21 и задолженность по долгам в бюджеты. Список кредиторов и дебиторов. Бухгалтерский баланс ОАО Транс №21 и отчет о прибылях и убытках.

Базавая праграма складаецца з уводзін і дзвюх частак: доўгатэрміновыя мэты і мэты бліжэйшага часу. Кожная з частак падзяляецца на раздзелы па прынцыпу зручнасці для непасрэдных выканаўцаў і асаблівасцях тэхналогіі рэалізацыі.

 

УВОД3ІНЫ

АСНОЎНЫЯ ПРЫЧЫНЫ КРЫ3ІСУ I ШЛЯХІ ВЫЙСЦЯ З ЯГО

ЧАСТКА І

Раздзел 1.ФАРМІРАВАННЕ ЭКАЛАГІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ. Паспяховая дзейнасць у гэтым накірунку можа ажыццяўляцца як асобнымі людзьмі, незалежна ад іх сяброўства ў партыі, так і грамадскімі суполкамі, неабмежаванымі па колькасці.

Раздзел 2. РАЗВІЦЦЁ ТЭХНАЛОГІЙ АШЧАДНАГА ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ I КІРАВАННЯ РЭСУРСАМІ. У гэтым накірунку поспех дасягаецца ў выніку сталай дзейнасці творчых навукова-тэхнічных калектываў, якія пры неабходнасці звяртаюцца за падтрымкай да грамадскіх арганізацый.

Раздзел 3. ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЭКАЛАГІЧНАЙ БЯСПЕКІ. Большасць праблем з гэтага накірунку для свайго вырашэння патрабуюць сумесных намаганняў усей партыі.

Раздзел 4. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ I ВАЛЕАЛАГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА. Вырашэнне праблем гэтага блоку патрабуе сумесных намаганняў некалькіх партый і грамадскіх арганізацый.

ЧАСТКА ІІ

Раздзел 5. НЕАДКЛАДНЫЯ ЭКАНАМІЧНЫЯ РЭФОРМЫ. Выкананне гэтага блоку патрабуе сумесных намаганняў усіх партый дэмакратычнай арыентацыі. Часцей за ўсе ў гэты раздзел будзе выносіцца адзін ці некалькі пунктаў з раздзела 4.

Раздзел 6. КОМПЛЕКСНЫЯ ПРЫРОДААХОЎНЫЯ АКЦЫІ. У гэтым раздзеле месцяцца некалькі акцый, патрабуючых звычайна намаганняў усёй партыі, дзеля якіх наспелі ўмовы.

 

УВОД3ІНЫ

ВЫТОКІ КРЫ3ІСУ Ў ПРЫРОДЗЕ I ГРАМАДСТВЕ

Практычна любая грамадская супольнасць на працягу многіх тысяч год развіцця чалавецтва раней ці пазней станавілася перад выбарам: ці то забяспечыць на кароткі час уласны дабрабыт за кошт неабмежаванага спажывання рэсурсаў, ці то выкарыстоўваць іх вельмі ашчадна, забяспечыўшы будучыню ўласным дзецям. Праз дзесяцігоддзі плямёны і народы, што пайшлі па шляху марнатраўства, знікалі з твару зямлі, а ашчадныя этнасы давалі жыццё наступным пакаленням.

Ужо каторы год запар мы назіраем за грандыёзным тэатрам палітычнага абсурду на фоне няўхільнага эканамічнага спаду. Як сацыялістычныя, так і капіталістычныя рэцэпты на постсавецкай прасторы чамусьці няўхільна вядуць да адмоўных вынікаў.

Магчыма, галоўная прычына гэтага ў тым, што ўсе антыкрызісныя праграмы грунтуюцца на няўдалых падмурках, бо ў былыхжа савецкіх рэспубліках, з заблытанай сістэмай кіравання, макраэканамічныя паказчыкі ў лепшым выпадку вельмі прыблізна адпавядаюць таму, што адбываецца ў рэальным сектары эканомікі.

 

У такім разе эканамічны аналіз мэтазгодна пачынаць не з разгляду фінансавых патокаў, а з таго, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца натуральныя рэсурсы на забеспячэнне здаровага ладу жыцця насельніцтва краіны. Пры такім падыходзе становіцца вельмі простым адказ на пытанне аб вытоках крызісу і шляхах выхаду з яго.

Мы апынуліся ў галечы з-за марнатраўства натуральных рэсурсаў і вынікаў чалавечай працы, а дасягнуць прыстойнага жыцця можна толькі на шляху ашчаднасці.

Савецкі Саюз займаў 1/6 частку зямной сушы і валодаў велізарнай колькасцю самых разнастайных натуральных рэсурсаў. Іх было дастаткова, каб забяспечыць прыстойнае жыццё на працягу многіх стагоддзяў усяму насельніцтву краіны. Але неверагоднае марнатраўства ва ўсіх галінах жыцця прывяло да таго, што імперыя развалілася, а народ апынуўся ў галечы.

У недалёкім мінулым адзін за адным распачыналіся грандыёзныя праекты пераўтварэння прыроды. Дастаткова ўспомніць спробы павароту паўночных рэк на поўдзень, асушэнне палескіх балот, інстытут металічнага вадароду, Байкала-Амурскую магістраль, заводы бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Ніводны з гэтых праектаў не меў сур’ёзнага эканамічнага ці тэхналагічнага абгрунтавання.

Тым не менш нават такое марнараўтва падаецца маленькім струменьчыкам з дзіры ў бочцы побач з вялікім патокам ваенных расходаў. Падаецца, што Савецкі Саюз збіраўся ваяваць са ўсім светам і перамагчы ў гэтай вайне. Інакш нельга растлумачыць, навошта былі патрэбны 67 тысяч танкаў, 25 тысяч ядзерных боегаловак на стратэгічных ракетах і 50 тысяч тон баявых атрутных рэчываў. Усё гэта вымагала неверагодных выдаткаў, перавышаўшых палову нацыянальнага бюджэту, што як камень на шыі цягнула на дно ўсю нацыянальную эканоміку.

Марнатраўства ажыццяўлялася і на тэхналагічным ўзроуні. Пры прыняцці рашэнняў, што датыкаліся прамысловасці і сельскай гаспадаркі, галоўным крытэрыем была не эканамічная мэтазгоднасць, тая ці іншая ідэалагічная догма.

Сістэма планавання і матэрыяльнай зацікаўленасці была пабудавана такім чынам, што вынікі дзейнасці большасці прадпрыемстваў ацэньваліся ў колькасці засвоеных капіталаўкладанняў і выкарыстаных рэсурсаў. Таму кіраўнікі прадпрыемстваў і мясцовых улад часта былі вымушаны выбіраць тыя варыянты вытворчасці, якія вымагалі найбольшых капіталаўкладанняў.

Дзяржаўная палітыка непазбежна адбівалася і на псіхалогіі простых людзей. У побыт шырэй і шырэй уваходзіла прывычка марнаваць грошы. Замест таго, каб купляць багатыя вітамінамі прадукты харчавання, займацца спортам, будаваць жыллё, грамадзяне СССР ўсё больш і больш спажывалі алкаголь і тытунь, куплялі модныя, але часта зусім не патрэбныя рэчы.

Гэтакі здзек над здаровым сэнсам не мог працягвацца бясконца. Насельніцтва багацейшай натуральнымі рэсурсамі краіны апынулася ў галечы, а сам Савецкі Саюз у рэшце рэшт разваліўся.

У нашай сённяшняй краіне знішчэнне прыродных багаццяў ужо не мае тых жудасных памераў, як гэта было гадоў дзесяць-пятнадцаць таму, але агульная тэндэнцыя, на жаль, засталася ранейшай.

У кіраванні эканомікай па-ранейшаму выкарыстоўваюцца датацыі на спажыванне энергіі ізатратныя метады ацэнкі эканамічнай дзейнасці, калі кіраўнікі прадпрыемстваў матэрыяльна зацікаўлены ў марнатраўстве рэсурсаў.

Сучасныя рэсурсазберагаючыя тэхналогіі ўкараняюцца ў вытворчасць надзвычайна марудна. У той жа час, прама ці ўскосна, падтрымліваюцца буйныя жывёлагадоўчыя комплексы, буйныя мясакамбінаты і халадзільныя ўстаноўкі, якія маральна састарэлі, забруджваюць навакольнае асяроддзе і спусташаюць дзяржаўную казну.

Не бачна змен да лепшага і на бытавым ўзроўні. Па-ранейшаму насельніцтва Рэспублікі Беларусь траціць на тытунь і алкаголь ледзь не палову грошай, выдаваемых у якасці зарплаты.

Марнуюцца грошы амаль як і раней, пры тым, што сродкаў не хапаенавітаміны, лекі і больш менш прыстойнае харчаванне. Смяротнасць ужо значна перавышае нараджальнасць, а ў краіне практычна не засталося здаровых людзей.

Каб забяспечыць Беларусі будучыню, неабходна ажыццявіць шырокую праграму эканоміі дзеля здароўя нацыі. Трэба адмовіцца ад усяго лішняга, непатрэбнага, каб зменшыць уціск на навакольнае асяроддзе і знайсці сродкі на забеспячэнне здаровых умоў існавання людзей.

Трэба нарэшце зразумець, што гонка ўзбраенняў канчаткова праіграна, усвядоміць памылкі мінулага, пазбавіцца ад гігантаманіі і пераважную большасць сродкаў нацыянальнага і мясцовых бюджэтаў накіраваць на ахову здароўя. Пад гэтым трэба разумець не толькі будаўніцтва шпіталяў і забеспячэнне лекамі, але і павышэнне якасці харчавання, чысціні навакольнага асяроддзя, здаровы лад жыцця.

Шырокае ўкараненне сучасных тэхналогій дазваляе пры захаванні існуючага ўзроўню вытворчасці скараціць спажыванне рэсурсаў у некалькі разоў і практычна пазбавіцца ад шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе, вызваліць сродкі на вырашэнне сацыяльных праблем.

Але своеасаблівае супраціўленне сацыяльнага асяроддзя вядзе да таго, што эфект ад інавацый атрымліваецца значна меншым, чым уяўлялася першапачаткова. Сусветны вопыт пераконвае ў тым, што навукова-тэхнічны прагрэс вызначаецца сацыяльна-псіхалагічнымі фактарамі, узроўнем развіцця гуманітарных тэхналогій.

На ўзроўні суб’ектаў гаспадарання пазбавіцца марнатраўства, павысіць эфектыўнасць вытворчасці можна выкарыстоўваючы галоўным чынам эканамічныя механізмы. У першую чаргу неабходна адмовіцца ад затратных метадаў планавання і датацый на выкарыстанне натуральных рэсурсаў. На гэтыя мэты скарыстоўваюцца ледзь не ўсе валютныя рэсурсы краіны. Значыць, неабходна цэны на паліва і электрычную энергію падняць да іх сапраўднага кошту. Шмат хто апасаецца, што пры гэтым прыйдзецца больш плаціць за тавары і камунальныя паслугі. Але на самай справе плаціць прыйдзецца значна менш, бо зараз мы аплачваем усе выдаткі на сыравіну і энергію ў выглядзе налогаў і недаплачанай заработнай платы. Дзяржава фактычна вымушае бедных аплачваць марнатраўства багатых.

Другім крокам магло б стаць развіццё рынкавых механізмаў, каторыя ствараюць матэрыяльную зацікаўленасць у выпуску прадукцыі, патрэбнай людзям, з найменшымі выдаткамі.

Аднак асноўны накірунак развіцця дзяржавы вызначаюць звычайныя грамадзяне сваімі паўсядзённымі паводзінамі.

Змена спажывецкіх звычак здольна паступова карэнным чынам змяніць і экалагічнае становішча, і макраэканамічныя паказчыкі. Змяніць спажывецкія звычкі можна толькі дэталёва прадуманай палітыкай у галіне адукацыі, культурніцкіх праектаў, налогаў, тарыфаў і акцызаў на рэкламную дзейнасць.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што добра прадуманая палітыка эканоміі дзеля здароўя дазволіць зменшыць вастрыню сацыяльных праблем, палепшыць экалагічнае становішча і вывесці краіну з глыбокага экалагічнага крызісу.

ЧАСТКА І


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 101 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
В ОБЛАСТИ ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКИ| РАЗДЗЕЛ 1

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)