Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

РАЗДЗЕЛ 2

НАУКА, НАУЧНО-ТЕХНИЧЕСКИЙ ПРОГРЕСС И ОБЩЕСТВО | СОЦИАЛЬНОЕ ГОСУДАРСТВО | ЗА ВЫЖИВАНИЕ И ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБНОВЛЕНИЕ | ОХРАНА ЗДОРОВЬЯ, ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ | СЕМЬЯ. ЖЕНЩИНЫ И МУЖЧИНЫ. СОЛИДАРНОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ | ОБРАЗОВАНИЕ, ВОСПИТАНИЕ, КУЛЬТУРА | БЕЛАРУСЬ В ЕВРОПЕ И МИРЕ | Белорусская социально-спортивная партия (БССП) | В ОБЛАСТИ ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКИ | СТРУКТУРА ПРАГРАМЫ |


Читайте также:
  1. ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА
  2. РАЗДЗЕЛ 1
  3. РАЗДЗЕЛ 3
  4. РАЗДЗЕЛ 4
  5. РАЗДЗЕЛ 5
  6. РАЗДЗЕЛ 6

Развіццё тэхналогій ашчаднага прыродакарыстання і кіравання рэсурсамі.

Развіццё вытворчасці, выкарыстанне вялікай колькасці розных рэсурсаў, насычэнне рынку таварамі і паслугамі, вострая палітычная канкурэнцыя выклікалі з’яўленне гуманітарных тэхналогій. Яны ўяўляюць сабой сістэму з вялікай колькасцю метадаў і прыёмаў, якія дазваляюць арганізоўваць узаемадзеянне паміж людзьмі, больш дакладна ўлічваць іх запатрабаванні. Стварэнне комплексу гуманітарных тэхналогій неабходна для правядзення эфектыўнай прыродаахоўнай палітыкі, хуткага рэагавання на змены ў экалагічным становішчы, вырашэння складаных праблем пры абмежаваных выдатках. Пры развіцці сістэмы гуманітарных тэхналогій неабходна ўлічваць тыя абставіны, што інтэлектуальныя рэсурсы грамадства таксама абмежаваны.

Пры адноснай аўтаномнасці прыродаахоўных тэхналогій яны ўзаемазвязаны між сабой такім чынам, што асобныя з іх могуць сёння развівацца надзвычай хутка і стымуляваць развіццё іншых тэхналогій, тады як пры сучасным стане грамадства асобныя накірункі дзейнасці будуць развівацца надзвычай марудна. Такім чынам, для стварэння нацыянальнай стратэгіі экалагічна сбалансаванага развіцця неабходна вызначыць першачарговасць у развіцці сярод тэхналогій, што арганізуюць людзей на пераадоленне экалагічнага крызісу.

З цягам часу са зменай экалагічнага становішча і грамадскай думкі чарговасць асобных накірункаў прыродаахоўнай дзейнасці можа змяняцца. Фактычна дзеля дасягнення найбольшай эфектыўнасці ў выкарыстанні рэсурсаў і рэсурсааднаўленні неабходна пабудаваць гібкую іерархію прыродаахоўных тэхналогій. Адсутнась іерархіі вядзе да хаатычнага разбурэннэ ўсёй сістэмы, а жорсткая іерархія робіць сістэму нездольнай реагаваць на змену знешніх абставін.

На сённяшні дзень прыродаахоўныя тэхналогіі па першачарговасці могуць быць размешчаны ў наступнай паслядоўнасці:

І. Тэхналогія забеспячэння інфармацыяй непасрэднага выкарыстання. У ідэальным варыянце такая інфармацыйная сістэма павінна забяспечваць хуткае атрыманне поўных і дакладных звестак пра стан навакольнага асяроддзя як спецыялістам, так і звычайным грамадзянінам у выглядзе, найбольш зручным для ўспрыняцця. Пажадана, каб такая задача выконвалася нават тады, калі кліент сам не зусім дакладна ўяўляе, якая яму патрэбна інфармацыя. Сучасныя аперацыйныя і дыялогавыя сістэмы даюць магчымасць дасягнення такой мэты.

ІІ. Экалагічная прапаганда праз сродкі масавых зносін. Інтэнсіўныя рэкламныя кампаніі могуць абудзіць цікаўнасць грамадства да праблем аховы навакольнага асяродззя, стварыць матывацыю да канкрэтных дзеянняў. Такая дзейнасць будзе эфектыўнай толкі ў тым выпадку, калі будзе забяспечана сваечасовай і дакладнай інфармацыяй.

ІІІ. Экалагічная адукацыя будзе спрыяць укараненню культуры ашчадных адносін да навакольнага асяроддзя, зменшыць антрапагенны ўціск на прыроду дзякуючы памяншэнню памылковых рашэнняў. Экалагічная адукацыя будзе развівацца паспяхова толькі ў выпадку, калі будзе развіваццаінфармацыйнаезабеспячэнне і рэкламная падтрымка.

IV. Тэхналогія грамадскіх прыродаахоўных праектаў будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці ў шырокіх колах насельніцтва грунтоўных сістэмных ведаў аб працэсах, што адбываюцца ў навакольным асяроддзі, атрыманых праз сістэму адукацыі. Тэхналогія грамадскіх праектаў характарызуецца вельмі высокай гібкасцю і дазваляе пры даволі сціплай фінансавай падтрымцы з боку дзяржавы знаходзіць найбольш эфектыўныя шляхі вырашэння экалагічных праблем.

V. Сапраўдны экалагічны маніторынг дае магчымасць кожнаму жадаючаму атрымаць дакладную інфармацыю пра бягучы стан навакольнага асяроддзя. Сістэма экалагічнага маніторынга будуецца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадзян, і таму дзеля яе стварэння неабходна шырокая сетка грамадскіх прыродаахоўных праектаў.

VI. Тэхналагізацыя зялёнага будаўніцтва. Шырокае прыцягненне да гэтай дзейнасці грамадскасці — неабходная ўмова для таго, каб супрацьстаяць наступленню пустынь, апякаючы подых якіх мы ўжо пачалі адчуваць. Сканцэнтраваць намаганні вялікай колькасці людзей на вырашэнне гэтай задачы можна толькі абапіраючыся на развітыя тэхналогіі грамадскага праектавання і экалагічнага маніторынга.

VII. Тэхналогія экалагічнай экспертызы неабходна дзеля выбару лепшых рашэнняў пры рэканструкцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі з мэтай найбольш эфектыўнага выкарыстання натуральных рэсурсаў. Сістэму экспертыз, з аднаго боку, неабходна абараніць ад уціску з боку зацікаўленых структур, аўтараў праектаў і дзяржаўных устаноў. З другога боку, экспертыруемыя матэрыялы неабходна абараніць ад неаб’ектыўнасці экспертаў. Такія ўмовы могуць быць выкананы пры наяўнасці значнай колькасці спецыялістаў, маючых вопыт ажыццяўлення прыродаахоўных праектаў.

VIII. Тэхналогіі ўкаранення рэсурсазберагаючых тэхналогій неабходны, каб пераадолець востры недахоп энергетычных і мінеральных рэсурсаў. Неабходныя прамысловыя тэхналогіі ўжо створаны і знайшлі шырокае выкарыстанне ў найбольш развітых краінах свету. Выкарыстанне іх у нашай краіне стрымліваецца шматлікімі адміністратыўнымі, эканамічнымі, заканадаўчымі перашкодамі, кансерватыўнасцю мыслення і нягібкасцю сістэмы кіравання эканомікай. Дзеля пераадолення гэтых перашкод неабходна стварыць спецыяльную сістэму ўкаранення, якая сёння нават не спраектавана.

IX. Тэхналогія прыняцця карэктыроукі і выканання законаў з’яўляецца надзённай неабходнасцю таму, што большасць існуючых нарматыўных актаўабахове прыроды не выконваецца з-за адсутнасці механізмаў іх выканання і негатоўнасці да гэтага грамадскай думкі. Да таго ж несвоечасовыя законы прыносяць хутчэй шкоду, нараджаючы прававы нігілізм. Механізмы прыняцця і выканання законаў пачнуць працаваць толькі тады, калі будуць працаваць папярэднія тэхналогіі.

Пабудова прапанаванай іерархіі на практыцы азначае, што дадатковыя інтэлектуальныя і фінансавыя рэсурсы будуць накіроўвацца на тыя накірункі, якія на сучасны момант стрымліваюць развіццё ўсёй астатняй сістэмы.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 105 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАЗДЗЕЛ 1| РАЗДЗЕЛ 3

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)