Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

РАЗДЗЕЛ 3

СОЦИАЛЬНОЕ ГОСУДАРСТВО | ЗА ВЫЖИВАНИЕ И ЭКОЛОГИЧЕСКОЕ ОБНОВЛЕНИЕ | ОХРАНА ЗДОРОВЬЯ, ФИЗИЧЕСКАЯ КУЛЬТУРА И СПОРТ | СЕМЬЯ. ЖЕНЩИНЫ И МУЖЧИНЫ. СОЛИДАРНОСТЬ ПОКОЛЕНИЙ | ОБРАЗОВАНИЕ, ВОСПИТАНИЕ, КУЛЬТУРА | БЕЛАРУСЬ В ЕВРОПЕ И МИРЕ | Белорусская социально-спортивная партия (БССП) | В ОБЛАСТИ ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКИ | СТРУКТУРА ПРАГРАМЫ | РАЗДЗЕЛ 1 |


Читайте также:
  1. ЛІТАРАТУРА ДА ТРЭЦЯГА РАЗДЗЕЛА
  2. РАЗДЗЕЛ 1
  3. РАЗДЗЕЛ 2
  4. РАЗДЗЕЛ 4
  5. РАЗДЗЕЛ 5
  6. РАЗДЗЕЛ 6

ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЭКАЛАГІЧНАЙ БЯСПЕКІ

У гэтым раздзеле разглядаюцца меры па папярэджанню:

· тых відаў чалавечай дзейнасці, якія пагражаюць жыццю, здароўю імаёмасці людзей праз пагаршэнне стану навакольнага асяроддзя;

· працэсаў хуткай і незваротнай дэградацыі экалагічных сістэм;

· пажараў і аварый, што вядуць да пагаршэння стану навакольнага асяроддзя, пагражаюць жыццю і здароўю людзей.

· пагроз жыццю і здароўю людзей з боку неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя.

· Неспрыяльныя працэсы ў навакольным асяроддзі, якія развіваюцца марудна і супраць якіх дзейнічаюць механізмы кампенсацыі, разглядаюцца ў іншых раздзелах праграмы.

· Пры вырашэнні праблем, звязаных зэкалагічнай бяспекай, мяркуеццавыкарыстоўваць у асноўным дзве тактыкі:

· бор звестак па кожнай з праблем і шырокае іх распаўсюджванне;

· канцэнтрацыя намаганняў партыі на той з праблем, якая мае найбольшую вастрыню ці для вырашэння якой склаліся спрыяльныя ўмовы. Такія праблемы мы падзяляем на наступныя:

І. Высокаатрутныя рэчавы і небяспечныя тэхналогіі. Асаблівую небяспеку ўяўляюць сабой склады састарэлых пестыцыдаў, хімічнай зброі і звычайных боепрыпасаў, радыеактыўныя рэчывы, адыходы хімічнай і металургічнай прамысловасці, месцы іх ранейшага захоўвання. БЭЗ будзе дабівацца ад урада распрацоўкі праграмы вызвалення Беларусі ад такіх рэчываў, штомесячнай публікацыі звестак аб наяўнасці і выпрацоўцы высокаатрутных рэчываў, а таксама аб выкананні дзяржаўнай праграмы па іх знішчэнню.

ІІ. Ваенная дзейнасць стала галоўнай прычынай глабальнага экалагічнага крызісу. У разгар халоднай вайны да 80 % карысных выкапняў траціліся на падрыхтоўку да ваенных дзеянняў, і пры гэтым адпаведна ўтваралася каля 80 % ад усіх атрутных выкідаў у навакольнае асяроддзе. Узброенае супрацьстаянне стала вытокам пераважнай большасці экалагічных праблем на Беларусі ад знішчэння лясоў падчас першай і другой сусветных войнаў да выбуху на ЧАЭС. Калі і далей захаваецца сучасны ўзровень выдаткаў на ўзбраенні — гадоў праз пяцьдзесят ужо не будзе чаго абараняць ці захопліваць, бо ўся Зямля пераўтворыцца ў безжыццёвую пустыню.

У сувязі з гэтым БЭЗ лічыць неабходным пераарыентаваць усе рэсурсы з ваенных на прыродаахоўныя мэты. Дзеля гэтага:

· у межах праекту «Партнёрства дзеля міру» заключыць шэраг дамоў, якія б забяспечылі найбольшую бяспеку Беларусі ад знешняй ваеннай пагрозы;

· скараціць колькасць узброеных сіл і ўзбраенняў, у першую чаргу тых, якія маюць наступальны характар;

· пераарыентаваць большую частку вайсковых фарміраванняў на вырашэнне экалагічных праблем, галоўным чынам тых, якія створаны ранейшай вайсковай дзейнасцю.

ІІІ. Аварыйна небяспечныя прадпрыемствы, такія, як буйныя жывёлагадоўчыя комплексы, халадзільныя ўстаноўкі, хімкамбінаты, ліцейныя цэхі і гэтак далей. БЭЗ лічыць, што далейшае будауніцтва такіх прадпрыемстваў на Беларусі неабгрунтавана і неэканамічна. Неабходна развіваць сетку малых і сярэдніх прадпрыемстваў з экалагічна бяспечнай тэхналогіяй, а небяспечныя прадпрыемствы пераабсталёўваць па меры іх фізічнага ізносу.

IV. Экалагічны вандалізм з боку асобных грамадзян, які праяўляецца ў высечцы ёлак пад Новы год, падсечцы бяроз і клёнаў, зборы рэдкіх кветак і іншых ахоўваемых раслін, абломванні галінак бэзу і іншых прыгожа квітнеючых хмызоў, выпальванні сухой травы, развядзенні вогнішчаў у засушлівы перыяд, руху транспарту ў лясах і парках, руху транспарту па газонах, шуму падчас гнездавання птушак, спальванні старога лісця, парушэнні лясной подсцілкі пры зборы грыбоў, сметнікі ў лясах побач з населенымі пунктамі і ўздоўж транспартных магістраляў, пашкоджанні і крадзяжы зялёных насаджэнняў.

V. Экалагічны вандалізм з боку юрыдычных асоб, калі сродкі выкарыстоўваюцца на праекты эканамічна стратныя і надзвычай шкодныя для навакольнага асяроддзя. Прыклады гэгага: бетанаванне берагоў рэк, ядзерная энергетыка, будаўніцтва свінагадоўчых комплексаў, асушэнне верхавых балот, Прыбужскае газасховішча, выраб з нафты прадуктаў харчавання, рэклама алкагольных і тытунёвых вырабаў у любым выглядзе.

VI. Стыхійныя бедствы, выкліканыя дзейнасцю чалавека, такія,якжорсткае ультрафіялетавае выпраменьванне сонца, лясныя пажары ці рэзкія змены надвор’я, прыносяць шкоду здароўю людзей, зніжаюць прадукцыйнасць сельскай гаспадаркі. Неабходна развіваць мерапрыемствы па папярэджванню аб небяспецы і па магчымасці прафілактыкі стыхійных бедстваў.

VII. Сінергетычныя працэсы ўяўляюць небяспеку, калі шматфактарны антрапагенны ўціск на прыроду як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі значна перавышае кампенсацыйныя магчымасці прыроды, і працэс разбурэння экалагічных сістэм пачынае ісці з самапаскарэннем нават тады, калі антрапагенны ўціск па той ці іншай прычыне скарачаецца.

Да такіх працэсаў у першую чаргу трэба аднесці працэс арыдызацыі клімата, ці апустыньвання Беларусі, і таксама пагрозу энергетычнага шоку пры павышэнні цэнаў на нафту.

 

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 82 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАЗДЗЕЛ 2| РАЗДЗЕЛ 4

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)