Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Паэма М.Танка “Мікалай Дворнікаў”: час і эпоха, адлюстрав.у творы, маст.вартасці.

Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка. | Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці. | Апавяданні і аповесці І.Мележа. | Апав-ні і аповесці М.Стральцова. | Хамуціус” А.Куляшова: праблематыка,жанр.адметнасці. | Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля. | Далёка да акіяна” А. Куляшова: праблематыка, мастацкія адметнасці. | Асноўныя тэмы і матывы давераснёўскай лірыкі М. Танка. | Месца “Новай кнігі” ў тв-ці А. Куляшова. | Спавядальныя і сатырыка-выкрывальныя матывы ў лірыцы П.Панчанкі 1950-1990-х. |


Читайте также:
  1. Личность и эпоха, личность и гражданское общество
  2. Літаратурная крытыка М.Танка
  3. Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці.
  4. Філасафізм лірыкі М.Танка другой паловы 1960-х-1990-х гг.

Трывожна звернуты да сумлення чал-ва, таксама нібы выхаплены з яго гісторыі, з яго змагання, з культуры такія дасканалыя творы, як «Ракавіна з Кіпра», «Чылійскі сувенір», «Вернасць», паэма «Мікалай Дворнікаў» (1978). Танкаў. паэма пра Дворнікава, аднаго з кіраўнікоў заходнебел.падполля, якому суджана было стаць ахвярным змагаром інтэрнацыянал.антыфашысцкага фронту ў Іспаніі, глыбока пранікнута асабіста аўтар.дачыненнем да памятных падзей, да самой постаці героя. Паэма па духу вельмі роднасная вядомай таўлаеўскай паэме-баладзе «Таварыш». Творы гэтыя сведчаць, як блізка да сэрца прымалі іх аўтары тыя вогненныя даты змагання ў Іспаніі — як вырашальныя, кардынальныя і лёсатворныя. I хоць сёння гісторыкі могуць перачытваць іх з немалой дозай карэктывы на рэальныя блакіроўкі і супрацьстаянні сіл у свеце, з веданнем крывавых старонак па іх розныя бакі (сталінскія і гітлераўскія экспансіі, генацыды, канцлагеры), усё роўна вышыня духу, ускалыхнутасць пачуццяў, прага шукання праўды, адстойванне годнасці і чалав.права ў эстэтыч.асэнсаванні маюць бясспрэчную самакаштоўнасць. У танкаў.паэме прыцягваюць увагу маст.сродкі адлюстр-ня дзвюх арэн барацьбы — не толькі заходнебел.і іспанскай, але і менавіта рамантычна-мэтаімкнёнай, духоўнай, што нястрымана пераносіцца за Пірэнеі дзеля сутычкі са сваім антыподам. Прывабную постаць Дворнікава мы бачым у гушчы байцоў на лініі агню — у ролі камісара, потым камандзіра аднаго з падраздзяленняў інтэрбрыгады («Бой пад Альбасэта», «Эстрамадура»). Спазнаная дружба, боль цяжкіх страт, баявая ўзаемавыручка, ярасць атак. Кульмінацыя радкоў у раскрыцці героікі і трагізму — гэта той момант, калі Дворнікаў вырываецца на горны перавал («як найбольш хацелася яму з няволі вызваліць зямлі іспанскай») Трагедыя яшчэ і ў тым, што герою думалася: свая, беларуская, яго радзімна-ўсходняя зямля даўно вызвалена і ідзе непераможна да сац.раю, таго раю, які ён павінен данесці ўсім прыгнечаным народам, няхай і коштам уласнага жыцця. У паэме ролю шматзначнага маўлення адыгрываюць многія ўмоў.сцэны («Апошняя ноч»), аднак іх значнасць, бясспрэчна, была б яшчэ больш важкай, калі б аўтару твора ўдалося ў кантэкст спалучана ўвесці і ў адным вузле памяці асэнс-ць суч.веданне тагачас.трагедый, што асобнымі палосамі пацягнуліся і далей, з этапа на этап, у суч-ць. Ды не трэба скідваць з рахунку час напісання твора, час, які застойна жывіў культаўскую псіхалогію і вачыма «цэрбераў» умеў вычытваць і касаваць небяспечныя ўмоўныя падтэксты.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 349 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
П’есы А.Макаёнка сяр.1950-1960 гг.: праблематыка, жанр.адметнасці.| А. Макаёнак: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індыв.маст.стылю.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)