Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля.

Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду. | Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці. | Ліра-эпас П.Панчанкі. | Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу. | Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд. | Ліра-эпас М. Танка: агульны агляд. | Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка. | Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці. | Апавяданні і аповесці І.Мележа. | Апав-ні і аповесці М.Стральцова. |


Читайте также:
  1. зяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ.
  2. Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу.
  3. К жанру социальной утопии в древнерусской литературе относится
  4. Месца “Новай кнігі” ў тв-ці А. Куляшова.
  5. Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля.
  6. Патрабаванні да месца правядзення кірмашу

Б.прызначаны ўсімі майстар лір. мініяцюры. Гэты жанр не новы ў б.літ., але Б.ўзвёў яго на недасяг.вышыню. У мініяцюры адчуваецца: абвостран. пісьменн.позіркі; лірыка пачуцц. адносіны; філас.заглыбленнасць думкі. Лір.Б. набліжаецца да байкі,навелы па наст.прыкмет.: пасля пэўнага расповеду ідзе адкрыццё. Дакладн.х-ру мініяцюр Б.дала Ю.Канэ. Яна назв.іх “мазком”, які фіксуе імгненне. Мова мініяцюр лаканічная, ёсць элементы дыялогу. Кніг у Б.шмат, больш за 10. Вядом.: “ Жменя сонеч.промняў”, “Вітраж”, “Свае старонкі”, “Сёння і памяць”, “Пішу, як жыву ” і.інш. Грунт.аналіз мініяцюр Б.зрабіла Кісліцына ў манаграфіі “Жанр у літ-ры”.
45. Аповесці Я.Брыля “Ніжнія Байдуны” і “Золак, убачаны здалёк”: праблематыка, маст.адметнасці.

Ніжнія Байдуны ”. Асн.героя, гал. дзеючай асобы па сутнасці няма. Увогуле іерархія персанажаў даволі своеасаблівая, ідэйна мэтанакіраваная. Ёсць вёска. Герой тут - народ. Назва аповесці дакладна перадае своеасабл-ць зместу твора. Піс-к, схільны да глыб.псіхалаг.і маральна-этыч.даследавання і асэнс-ня ч-ка, на гэты раз даследаваў вёску. Мастацкі свет “НБ” – гэта жывы, рэальны, унутрана блізкі аўтару свет. Мінулае піс-ка цікавіць толькі ў тым змесце і аб’ёме, у якім яно адбівалася ў свядомасці, псіхал-іі, мове ніжнебайдунцаў. Брыль звяртаецца да гісторыі, звязанай з ягонымі роднымі, далей гаворыць пра свой лёс і лёс аднагодкаў. Аповесць – твор адметны не толькі для самога Брыля, але і для ўсёй бел.літ. У піс-ка не знойдзецца твора, дзе б так арганічна зліліся ў адной апавядальнай плыні голас аўтара і голас героя ці герояў. Аўтар.голас не вылучаецца. У “НБ” ёсць аграгічнае адзінства зместу і формы, ідэй і іх маст. увасаблення – адзінства, народжанае ўнутр.далучэннем да лёсу народа.

Золак, убачаны здалёк ”. Пафасам гуманізму, глыб.роздумам, клопатам і трывогай сучасніка, які прагне дабра, міру, не прымае людской жорсткасці і варожасці, пранікнута аповесць “Золак...”, напісаная ў форме ўспамінаў пра маленства, якое таксама праходзіла ў заходнебел.вёсцы ва ўмовах сац.і нац. прыгнёту. Аўтар здолеў па-філасофску паглядзець на сябе.Сённяшняе і мінулае ў творы перакрыжоўваецца рознымі сваімі гранямі. Мосцік ад першай сусв.да Вялікай Айчын.вайны, які пракладвае піс-к, патрэбны для таго, каб сказаць: вайна жудасная і на дыстанцыі часу, яе рэха злавесна аддаецца і праз шмат гадоў, абуджаючы сумленне чал-ва сёння.

 

47.Раман «Птушкі і гнёзды»

Раману «Птушкі і гнёзды» у Брылёвым маст.летапісе 2 сусв.вайны належыць адметнае месца. Гэта твор вялікай эпіч. формы, у якім усе праяўленні фашызму паказаны менавіта знутры. Піс-к даследуе, як проста ч-к рабіўся звышчалавекам. Раман нарадзіўся, як «горкая памяць ахвяр...», як «светлая памяць сяброў...», як «трывожная дума пра тое, што будзе..». 1942—1944, 1962—1964. Раман пісаўся доўга, з перапынкамі. Гэта, бадай, самы біяграф.твор у гісторыі бел.л-ры, у ім вельмі шмат укладзена ад асабіста перажытага яго аўтарам.

Нетрадыцый-ць рамана яшчэ і ў тым, што ён паказвае вайну як трагедыю, што забірае ў чалавека ўсё, ператварае яго ў бежанца, у раба абставінаў, якім могуць пагарджаць арыйцы, заваёўнікі. Твор адкрываецца жудаснай сцэнай здзекаў з ваеннапалонных у стацыянарным лагеры. Ужо ў самым пачатку рамана сышліся жорсткасць і дабрыня, бессардэчнасць і замілаванасць тым, што было раней. I невыпадкова Брыль у загаловак рамана выносіць два словы — «Птушкі і гнёзды»: птушкі навідавоку ва ўсяго жывога, ч-ка, пільнуюцца сваіх гнёздаў, на нейкі час здраджваюць ім, але вяртаюцца з выраю. Так і людзі, схопленыя злоснымі сіламі, кінутыя, будуць ляцець у свае гнёзды. Ляцець, падстаўляючы сэрца пад кулі, але дасягаць мэты — свайго гнязда, сваёй Радзімы. У назве рамана — старадаўні вобраз-сімвал. Асн. праблемы рамана — гэта вайна і мір, ч-к і вайна, ч-к і радзіма. Раман задуманы як споведзь адной маладосці з заходнебел.вёскі. Герой у пошуках Бацькаўшчыны прайшоў праз суровее змаганне супраць заняволення радзімы Польшчаю, праз фашысцкі палон, праз партызан.змаганне за вызваленне свайго народа ад «карычневай» чумы. Таму ў цэнтры ўвагі піс-ка лес Алеся Руневіча. Алесь Руневіч — беларус не толькі па нац-ці, а па духу, па сваёй сутнасці. У героя абвострана нац.пачуццё, бо яно ганьбавалася ў Зах. Беларусі, высмейвалася і прыніжалася. Герой не толькі не хавае сваёй нацыянальнасці, а, наадварот, заўсёды падкрэслівае яе. Для яго характэрна абвостранае пачуццё справядлівасці, глыб.вера ў перамогу чалав-ці над дзікунствам, адчуванне сваёй годнасці. Піс-к паказвае, што Руневіч умее сябраваць, умее быць верным у дружбе. Гал.для яго ў сяброўстве — адзінстве ідэяў, праве кожнага ч-ка на сваю думку, на дыскусію ў пошуках ісціны. Для Алеся хар-на стойкасць х-ру, ён адольвае ўсе выпрабаванні, каб застацца самім сабою. Яго ні зламілі ні штрафныя каманды, ні турма, ні першыя няўдалыя ўцёкі з палону. Гал.герой рамена Алесь Руневіч — вязень фашысц.лагера, парабак у шматлікіх ням.баўэраў, нядаўні салдат польс.арміі, сялян.хлопец з заходнебел. вёскі, ч-к тонкай і чулай душы, вострага і дапытлів.розуму, сапраўдны інтэлігент. Герой змагаецца не толькі дома ў партызанах, але і на нябачным фронце свядомасці — гэта змаганне за сваю душу і душы сяброў, таварышаў. Скразною тэмай з'яў-ца барацьба на гэтым унутр. фронце змагання, таму і называе мастак сваю кнігу «біяграфіяй душы».

 

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 626 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Хамуціус” А.Куляшова: праблематыка,жанр.адметнасці.| Далёка да акіяна” А. Куляшова: праблематыка, мастацкія адметнасці.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)