Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля.

Давераснёўскія паэмы М. Танка. | Драматургія І.Мележа | Апавяданні Я.Брыля: праблемна-тэматыч.дыяпазон, маст.адметнасці. | Аповесць Я.Брыля “Мудштук і папка”: прычыны напісання, праблемнае кола. | І.Мележ: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю. | Палеская хроніка” як галоўная кніга І.Мележа. | Трагікамедыйны” этап у творчасці А.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.адметнасці. | Літ.працэс на Беларусі ў др.пал.1950-х–1960-я гг.: асн.асабл-ці працякання. | М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку. | Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка. |


Чытаючы і перачытваючы напісанае Б., адзначаеш сабе, якім багатым у падзеях, фактах, чалав.асобах, бачыць ён свет, успрымае яго. Асабліва адчуваецца, відаць гэта ў эсэ і мініяцюрах. Эсэ ў пераважнай большасці прысвечаны л-ры. Сутнасць адносін Брыля да л-ры і асобных літаратараў дастаткова акрэслена выяўлена ў эсэ «Мой Чэхаў», дзе акцэнт робіцца на першым слове. Мой Талстой, мой Гарэцкі, мой Мележ, мой Караткевіч, мой Адамовіч - для Б.гэта галоўнае. І не толькі ў плане літ-м, але і ў жыццёвым. Жыццёвае асяроддзе, жыццёвыя абставіны, асабістыя ўзаемаадносіны, побытавы план заўсёды займаюць у гэтых эсэ істотнае месца. Дзякуючы Б.мініяцюра займела статус паўнапраўнага жанру ў нашай л-ры. У тв-ці ж самога піс-ка ў апошнія гады мініяцюры займаюць галоўнае месца. Іх адрознівае глыбокі роздум, назіральнасць Б., дасканалае валоданне словам, адчув-ца вышыня, выверанасць марал. крытэрыяў. Многія ягоныя творы сёння сталі хрэстаматыйнымі. Апошняя кніга піс-ка “З людзьмі і самнасам”, у якой змешчаны мініяцюры, абразкі, эсэ. Б.у гэтым зборніку застаецца паслядоўным у сваіх маст.прынцыпах, надалей працягвае шчыра і даходліва гаварыць аб часе і аб чалавеку. Да з’явы пачварнага шчыльна ў ідэйна-філасофскай канцэпцыі зб. “З людзьмі і сам-насам” прымыкае трагічнае, як нешта, што прыводзіць да пагібелі ці нясе непамерныя страты. Трагедыя бел.народа заключаецца ў непрызнанні самога факта існавання такога этнасу пэўнымі грамадска-палітычнымі сіламі як на Усходзе, так і на Захадзе. “Пачварнае” стаўленне да беларусаў праяўляецца нярэдка на навуковым і нават побыт.узроўні. Гэта тое, пра што часцяком маўчаць газеты, палітыкі, але гавораць паміж сабою звычайныя людзі і выказвае наўпрост Б.у малой прозе. Б.проста канстатуе факты мінулага, распавядае пра нейкія сустрэчы; ягоныя мініяцюры па сваіх маст.якасцях, форме падачы матэрыялу нярэдка набліжаюцца да дзённіка, хаця падзеі, выпадкі, якія выбіраюцца для такіх твораў, настолькі незвычайныя, з’явы эстэтычныя альбо антыэстэтычныя, што самі па сабе ўжо ўяўляюць маст-ва. Майстэрства піс-ка закл-ца і ва ўменні рабіць у тэксце эстэтычны мантаж самых звычайных, на першы погляд, з’яў. Так, у мініяцюрах аўтар можа падаць публіцыстычныя па х-ру паведамленні альбо назіранні аб нейкіх падзеях, звязаць іх прысутнасцю лір.героя назіральніка, і ў выніку эстэтыч.мантажу факты паварочваюцца перад чытачом новым незвычайным бокам, напаўняюцца агул.філасоф.зместам, а твор набывае цэльнасць. Кампазіцыя можа складацца з імгненнага ўражання і разважання, з некалькіх (ці аднаго) назіранняў і каментару. Такая членная пабудова мініяцюры вельмі характэрная для дадзенага зборніка.

Унікальнай у сусв.л-ры стала і створаная Я.Брылём разам з А.Адамовічам і У. Калеснікам дакументал.аповесць «Я з вогненай вёскі…» (1975) — жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 195 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу.| Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.004 сек.)