Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трагікамедыйны” этап у творчасці А.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.адметнасці.

Сярэдняя эпічная форма ў тв-сці Я.Брыля: агляд і агульная хар-ка. | Асн.тэмы, матывы і вобразы даваен.лірыкі А.Куляшова | Паэмы А.Куляшова 1940-1950-х гг. | Лірыка П.Панчанкі: этапы эвалюцыі лір.героя, найбольш характ. матывы і вобразы на кожным з этапаў; жанр.і стылёвая адметнасці лірыкі. | П.Панчанка: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю). | Давераснёўскія паэмы М. Танка. | Драматургія І.Мележа | Апавяданні Я.Брыля: праблемна-тэматыч.дыяпазон, маст.адметнасці. | Аповесць Я.Брыля “Мудштук і папка”: прычыны напісання, праблемнае кола. | І.Мележ: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю. |


Читайте также:
  1. Апавяданні Я.Брыля: праблемна-тэматыч.дыяпазон, маст.адметнасці.
  2. Аповесць Я.Брыля “Мудштук і папка”: прычыны напісання, праблемнае кола.
  3. кола, вы и мамы!
  4. Колокола, колокольные звоны.
  5. Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці.
  6. Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля.
  7. Мне плевать, будете вы слушать или нет, я вас презираю, но для протокола, чтобы мои слова попали в печать, должен сказать.

А.Макаёнак выступіў і ў новым для бел. драм-іі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першых такіх п'ес — «Зацюканы апостал»(сатырыч.камедыя-памфлет) — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалав.х-ру любой краіны, у тым ліку і нашай. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый нар. драмы, А.Макаёнак спалучыў нізкае з узвышаным, фарсавае з трагедыйным. Падзеі тут адбываюцца ў гады ВАВ. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі. П'есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія вызначаюцца сацыяльна-паліт.накірав-цю, засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара.

У пошуках новых жанр.і кампазіцыйных форм А.Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973) (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанр.адносінах камедыі «Кашмар» (паст.пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разумных сацыяльна-палітычных узаемаадносін, гуманістычным пафасам. Дзеянне ў апошняй развіваецца ў 2 планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яў-ца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яў-ца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістыч.дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыцц.мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.

У п'есе «Пагарэльцы» (нап. 1966, апубл. 1980, паст. ў 1981), прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, А.Макаёнак адмаўляецца ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз 20 гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.

Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна» (апубл. 1983) — п'еса-прытча, у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 244 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палеская хроніка” як галоўная кніга І.Мележа.| Літ.працэс на Беларусі ў др.пал.1950-х–1960-я гг.: асн.асабл-ці працякання.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)