Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ліра-эпас М. Танка: агульны агляд.

Трагікамедыйны” этап у творчасці А.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.адметнасці. | Літ.працэс на Беларусі ў др.пал.1950-х–1960-я гг.: асн.асабл-ці працякання. | М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку. | Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка. | Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу. | Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля. | Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду. | Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці. | Ліра-эпас П.Панчанкі. | Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу. |


Читайте также:
  1. Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці.
  2. Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд.
  3. Ліра-эпас П.Панчанкі.

Шырокая вядомасць М.Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў («Нарач», 1935—1937). «Нарач» пачала ўсведамляцца як сімваліч.увасабленне Беларусі. У нарачанскім рыбаку быў узбагачана адкрыты менавіта тып беларуса (Таццяна, Сымон, Прахор, Грышка). Ці думаў паэт, вырваўшыся напярэдадні 1935 г. з Лукішак, па дарозе дамоў, што Нарач неўзабаве разбушавана ўскалыхнецца і стане яго вялікім творчым лёсам. На сцяне адной з рыбацкіх хат, як прыгадвае Танк, убачыў ён загад аб забароне лавіць у Нарачы і іншых азёрах рыбу. У жанр. сэнсе «Нарач» уяўляе досыць унікальны маст.арганізм, які спалучае ў сабе на раўназначных асновах 3 розныя родавыя пачаткі л-ры: падзейна-сюжэтны, драматычны, лірычны, узнятыя на ўзровень сапраўднай эпічнасці. Уражвае сужыццё напеваў, маналогаў, драматыч. сцэн і дыялогаў, пейзажных карцін, прыпевак, плачаў. Эпічны талент М. Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах «Сказ пра Вяля» (1937) і «Каліноўскі» (1938). Эпас нар. змагання тут высвечваўся ў новых праекцыях, ужо былінна-гістарычных. У задуму твора пра непамернага волата Вяля, які павёў мужыцкія раці супроць крыўдзіцеляў, уваходзіла сутыкненне не толькі з імі, але і з хітрай «стратэгіяй» подкупу, абяцанак, карацей — выпрабаванне на «прадмет» здрады, самага каварнага з выпрабаванняў, што здаўна вяло да расчаплення адзінства народа і страты згуртаванасці. Паэма «Каліноўскі» канкрэтызавала і развівала далей тыя ідэі, якімі ў балючым роздуме жыў паэт. Постаць Каліноўскага прыйшла з блізкіх па духу нацыянальна-вызваленчых этапаў гісторыі і стала легендай ахвярнага змагання. Тое, што выбар постаці быў падказаны ідэалагіч. патрэбамі падполля, гаварыла і сапраўды аб патрэбе разабрацца і сродкамі маст. асэнсавання адказаць: чый ён, Каліноўскі, у імя чаго была яго вялікая справа? Логіка вобразаў даводзіла: гэта герой усебеларускі і «адбіваць» яго ў шчырых заступнікаў беларускасці не мела сэнсу. Эпічны талент М.Танка раскрываўся шматгранна ў заходне-беларускі перыяд. Выявіўся тады найбольш яскрава, спела, з немалой культурай маштабнага ўвасаблення эпохі. 3 шырокім ахопам часу і прасторы была задумана паэма «Сілаш», на жаль, так і не закончаная.

Была набыта немалая паэтыч.культура ў лірыцы і эпасе, якая і паспрыяла вырашэнню тых дзвюх маст.задач, што свядома ставіў перад сабой паэт. Найпершая і галоўная: паслужыць свайму народу эстэтычна, з найбол.аддачай і дзейнасцю. I другая: выхад паўнагучнага грамадзян.слова ў шырокі свет.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 116 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд.| Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)