Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці.

Апавяданні Я.Брыля: праблемна-тэматыч.дыяпазон, маст.адметнасці. | Аповесць Я.Брыля “Мудштук і папка”: прычыны напісання, праблемнае кола. | І.Мележ: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю. | Палеская хроніка” як галоўная кніга І.Мележа. | Трагікамедыйны” этап у творчасці А.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.адметнасці. | Літ.працэс на Беларусі ў др.пал.1950-х–1960-я гг.: асн.асабл-ці працякання. | М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку. | Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка. | Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу. | Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля. |


Читайте также:
  1. амантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароуна», «Магила Льва».
  2. астацкая адметнасць драматычнай паэмы Купалы «Сон на кургане».
  3. Давераснёўскія паэмы М. Танка.
  4. Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд.
  5. Паэмы А.Куляшова 1940-1950-х гг.
  6. Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка.

«Паэма пра Смалячкова», заснаваная на дакументал.матэрыяле, апавядае пра звычайнага бел.юнака, які на вайне становіцца героем. П.Броўка ўзводзіць апісанне на ўзровень рамантычнай легенды, паэтыч.рэквіема. Пачынаецца паэма запеўкай пра асілка «з зоркімі вачыма», які прайшоў «праз полымя боек у жоўтыя дні лістапада», «гадзінамі стыў на марозе, схаваны між гурб снегавых» і, нарэшце, «паў, разганяючы хмары, бліснуўшы маланкай між іх». Пасля рамантыч.уступу ідзе апісанне жыцця Федзі Смалячкова, паказваецца яго ўзмужненне і станаўленне як асобы. Нялёгкі франтавы шлях героя, яго смерць у суровую завейную зіму апісаны рамантычнымі, яркімі фарбамі, у стылі быліннай фальклор.тв-ці. Аўтар уводзіць у тканіну твора і пейзажныя замалёўкі, асабліва выразныя ў другім раздзеле паэмы. Сярод іх па сіле лір.перажывання, высокасці грамадзянскіх пачуццяў вылучаецца паэма «Голас сэрца», прысвечаная памяці паэтавай маці, якая загінула ад рук фашыстаў у Асвенціме, арыштананая за сувязь з партызанамі. Паэма напісана на адным дыханні, «ад душы», што і перадвызначыла яе жанр. адметнасць – лір.споведзь з эпічнымі ўстаўкамі, а таксама кампазіцыю - свабодную, якая дапускае чаргаванне розных па часе падзей і эпізодаў, апісальных і спавядальных частак. Акрамя гэтага, на ўсхваляванасць, узрушанасць інтанацыі «працуюць» і рытміка-інтанацыйныя асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай паэтычнага сінтаксісу, словаўжывання. Радкі ў творы як бы наплываюць адзін на адзін, узнёслыя і ў адначассе трагедыйныя па свайму зместу. Дактылічны вершаваны памер, сумежная рыфмоўка, шматлікія паўзы ствараюць напружаную інтанацыю, якая высвечвае трывожную душэўную настроенасць паэта. Т.ч., пачаўшыся з апісання асабістай трагедыі, асабістай невымернай страты, паэма ператвараецца ў палымяны заклік да барацьбы за «мір ва ўсім свеце». Пры савец.уладзе хрэстаматыйным творам лічылася паэма «Кацярына», пабудаваная на распаўсюджаным, але даволі схематыч.сюжэце ўзыходжання сумленнага ч-ка-працаўніка да вышынь грамадскага прызнання і славы, хоць вобразна-стылявое майстэрства ў паэме даволі высокае. Цялятніцу Кацярыну выклікалі ў Маскву на нараду, дзе яна выступала з прамовай. Яе ўзнагародзілі высокім ордэнам, а калі яна вярнулася дамоў, яе чакаў сюрпрыз. На месцы старой хаты-развалюхі стаяў «новы пяцісценны дом».



Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 789 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду.| Ліра-эпас П.Панчанкі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)