Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу.

І.Мележ: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю. | Палеская хроніка” як галоўная кніга І.Мележа. | Трагікамедыйны” этап у творчасці А.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.адметнасці. | Літ.працэс на Беларусі ў др.пал.1950-х–1960-я гг.: асн.асабл-ці працякання. | М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку. | Проза П.Броўкі: агляд і агул.х-ка. | Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу. | Нарысістыка, эсэістыка і дакументал.проза Я.Брыля. | Лірыка А.Куляшова ваен.перыяду. | Паэмы П.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.адметнасці. |


Читайте также:
  1. Аповесці Я.Брыля “У Забалоцці днее” і “На Быстранцы” у кантэксце л-ры свайго часу.
  2. Драма, як род літаратуры.
  3. зяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ.
  4. изначення вартості капіталу та активів з урахуванням фактору часу.
  5. Лірыка П.Панчанкі: этапы эвалюцыі лір.героя, найбольш характ. матывы і вобразы на кожным з этапаў; жанр.і стылёвая адметнасці лірыкі.
  6. Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля.

Многія з яго ваенных вершаў скідаліся на часова акупіраваную ворагам Беларусь з самалётаў — як лістоўкі. Іх і цяпер яшчэ можна сустрэць у музеях ВАВ. Дастаткова ўспомніць шырокавядомы верш «Герой» (1943) пра подзвіг салдата-пехацінца, які «лёг на змяіныя скруткі дроту», каб па яго спіне пайшлі ў атаку «дзвесце салдацкіх запыленых ботаў», і баявая задача была, такой цаной, вырашана. Вядома: калі грукочуць гарматы, маўчаць музы, аднак муза Панчанкі не толькі не маўчала — яго паэтычны дар развіваўся, і развіццё ішло ўглыб. Вайна не перашкодзіла яму стаць выдатным паэтам-інтравертам. У яго вершах часцей за ўсё немагчыма знайсці мяжу паміж сферай інтымнага і грамадзянскага. Лір.вобразы П.Панчанкі, яскрава перадаючы думкі і перажыванні аўтара, змяшчаюць у сабе свет род.зямлі, сувязь часоў і пакаленняў. У яго ваеннай лірыцы— характэрная паэтыч.з'ява таго часу! — назіраем узмацненне пачуцця гістарызму. Пра народ: «Ён, магутны, у пушчы адвечныя рушыў». Паэт звяртаецца да ёмістага нар.слова, якое ўвабрала ў сябе стагоддзі чалав.гісторыі. Лучэнне аднаго з другім выліваецца ў надзвычай арганічным лір.пафасе, які шырока ўключае тэму вечных каштоўнасцей ч-ка. У цяжкай напружанай атмасферы ваеннай рэчаіс-ці нарадзіўся пяшчотны, філігранна апрацаваны вобраз сініх касачоў — як сімвал Радзімы, мірнага жыцця і хараства (верш «Сінія касачы»). «Іранскі дзённік»—выдатная з'ява ў бел. л-ры. Загадкавы Усход здзівіў бел.паэта сваімі сац.кантрастамі. 3 Іранам (Персіяй) ён быў знаёмы да гэтага толькі па кнігах, казках «Тысячы і адной ночы», вершах С. Ясеніна (які, дарэчы, у Іране і не быў), перакладах М.Багдановіча. Паездка ў Іран абвастрыла патрыятычныя і інтэрнацыянал.пачуцці. Заслуга П. Панчаыкі ў тым, што ён убачыў Іран такім, якім ён ёсць — з яго экзотыкай, старажыт.культурай, даўнімі звычаямі і страшэннай галечай. «Іранскія» вершы насычаны арыгінальнай, сакавітай вобразнасцю, гумарам і іроніяй, як, напр., верш «Бутэлька Цынандалі», у якім перад чытачом разгортваецца стракатая карціна усход. базара. Чаго толькі тут няма: «Дываны персідскія, пярсцёнкі», копія з Гагена, ром і бром, абразы армянскія і тонкі звонкага Саадзі вершаў том, пацеркі, вясёлкавыя шалі, дарагіх гадзіннікаў гара...». Аднак усё гэта па праўдзе мала цікавіць паэта. I ў думках паэт вяртаецца ў разбураную вайной Беларусь. Перамога, якая заспела яго ў Іране, адгукнулася ў яго тв-ці шэрагам цудоў.вершаў, якія да гэтага часу здзіўляюць перажываннем незвычайнасці моманту, адчуваннем цішыні, спакою палёгкі ў жыцці салдата: «Першы раз на маім мінамёце мірна свецяцца тры дажджынкі». Фанфарны «Сон пра апошні залп», таксама напісаны ў Іране, хвалюе высокім ідэйна-эмацыянал.уздымам, патэтыкай мірных, жыццесцвярджальных пачуццяў. Дэмабілізаваўшыся з арміі, Панчанка вяртаецца ў Беларусь, перапоўнены шчасцем і прагай жыцця. Краіна ўзнімалася з руін, гаіла нанесеныя, вайной раны. Заканчэнне вайны, перамога над ворагам мацавалі веру ў доўгачаканы мір, надзею на тое, што ўжо ніхто не парушыць адноўленага натурал.ладу жыцця, заваяванага дарагой цаной шчасця.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 332 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ліра-эпас П.Панчанкі.| Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)