Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Драма, як род літаратуры.

Схема арганізацыйнага камітэта свята | Гука-піратэнічны спектакь на мемарыяльным комплексе. | Святочны каляндар Беларусі. | Зімовыя ігрышчы і забавы беларусаў | Арганізацыя работы дапаможных служб | Арганізацыя святочнага феерверку. | Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў. | ТЭХНАЛОГІЯ СТВАРЭННЯ ФЕЕРВЕРКА | КАШТАРЫС СВЯТА | СЦЭНІЧНАЯ ПАДЗЕЯ |


Драма (грэч. Drama літар. Дзеянне).

1) адзін з трох асноўных родаў літаратуры (побач з эпасам і лірыкай0. Адлюстроўвае жыццё ў форме дзеяння персанажаў. Вызначаецца з іншых родаў літаратуры найбольшай аб’ектыўнасцю, дзеянне разгортваецца само сабой, характары раскрываюцца ў непасрэдных сутыкненнях, без падказкі аўтара. Характэрны дынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзеяння, якое ад завязкі і да кульмінацыі нарастае і ўскладняецца, набывае большую змястоўнасць, уключае ўсё новых персанажаў. Звычайна мае востры, дынамічны сюжэт. Адметнасць драмы ў тым, што ўсе падзеі ў ёй адбываюцца ў цяперашнім часе, незалежна ад таго, прысвечаны твор сучаснасці ці мінуламу. Падзеі, як правіла, паказаны ў абвостранай, драматычнай форме. Асабліва вялікая роля належыць канфлікту – стрыжню драмы, сутыкненням, непрыміральнай барацьбе характараў. Пабудавана ў дыялагічнай форме, пазбаўлена апісальніцтва. Мова персанажаў, якой абмалёўваюцца іх учынкі і раскрываюцца характары, павінна быць выразнай, каларытнай. Драма зарадзілася з народных рытуалаў, фальклорных абрадаў, гульняў, карагодаў, калі ў іх побач з рухамі, пантамімай, танцамі пачалі выкарыстоўваць словы.абмежавана ў памерах, колькасці сюжэтных ліній, персанажах, у часе, месцы дзеяння. Драма падзяляецца на розныя жанры:трагедыя, камедыя, драма (як жанр), меладрама, трагікамедыя, вадэвіль, фарс і інш. На Беларусі драма прайшла ўсе асноўныя этапы развіцця, існуюць амаль ўсе яе жанры.

2) Адзін з асноўных і найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў. Адлюстроўвае драматычныя калізіі, вострыя супярэчнасці, якія найчасцей у творы і вырашаюцца. Займае прамежкавае месца паміж трагедыяй і камедыяй. Драма, як і трагедыя, паказвае героя ў працэсе духоўнага росту ці дэградацыі, але без падкрэсленай яго велічнасці і выключнасці, як і камедыя, паказвае больш прыватнае жыццё персанажа, але мае на мэце не высмейванне чалавечых нораваў і заган, а паказ героя ў драматычнай барацьбе. Драма па агульнай накіраванасці, ахопе і адборы жыццёвых з’яў, выкарыстанні мастацкіх сродкаў, па стылявых прыкметах падзяляецца на сацыяльную, бытавую, гістарычную, дакументальную, псіхалагічную, гераічную, лірычную, рамантычную і г. д. Як жанр драма сфарміравалася ў 2-й палове 18 стагоддзя. На Беларусі атрымала развіцце ў пачатку 20 ст. ў творчасці К. Каганца (“у іншым шчасці няшчасце схавана”, “Двойчы прапілі”), Я. Купалы (“Раскіданае гняздо”), Я. Коласа (“Антось Лата”), М. Гарэцкага (“Атрута”, “Салдат і яго жонка”). У 1920-30-я гады пашыраюцца тэматыка драмы, яе жанравыя формы. М. Чарот для п’есы “На Купалле” чэрпаў матэрыял з фальклорных крыніц, Е. Міровіч для п’есы “Кастусь Каліноўскі” – з гістарычных дакументаў, Кузьма Чорны (“Бацькаўшчына”), Якуб Колас (“Вайна вайне”, “У пушчах Палесся”), Кандрат Крапіва (“Партызаны”) стварылі шырокія палотны эпічнага гучання, хоць часам і не пазбаўлены ідэалагізацыі. Значнае месца ў беларускай драматургіі займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Ёе прысвечаны драмы “Проба агнем” і “Людзі і д’яблы” Кандрата Крапівы, “Канстанцін Заслонаў” А. Маўзона, “Брэсцкая крэпасць” і “Першы ўрок” К. Губарэвіча, “Шпачок” і “Гаўроші Брэсцкай крэпасці” А. Махнача, “Апошні шанц” Васіля Быкава, “Плач перапелкі”, І. Чыгрынава і інш. Сучасныя канфлікты знаходзілі адлюстраванне ў драме рознай мастацкай вартасці: “На крутым павароце” Губарэвіча, “Над хвалямі Серабранкі” І. Козела, “Экзамен на восень”, “І змоўклі птушкі” Івана Шамякіна, “Трывога” і “Соль” А. Петрашкевіча і інш.
Аддаецца ўвага і гістарычнай драме, з найбольш прыкметных твораў: “Званы Віцебска” і “Кастусь Каліноўскі” Уладзіміра Караткевіча, “Галоўная стаўка” Губарэвіча, “У бітве вялікай” А. Маўзона і г. д. Большасць драм атрымала сцэнічнае ўвасабленне ў тэатрах, у пастаноўках на тэлебачанні і радыё.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 733 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Арганізацыя перадсвяточнай і святочнай атмасферы.| Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)