Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэхналогія стварэння феерверка

Маскі і лялькі ў свяце | Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята. | Восеньскія святы беларускага народнага календара. | СТВАРЭННЕ НУМАРУ НА АСНОВЕ ПЕСНІ, ЛІТАРАТУРНАЙ КРЫНІЦЫ, ТВОРАЎ ВУСНА-ПАЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ . | Схема арганізацыйнага камітэта свята | Гука-піратэнічны спектакь на мемарыяльным комплексе. | Святочны каляндар Беларусі. | Зімовыя ігрышчы і забавы беларусаў | Арганізацыя работы дапаможных служб | Арганізацыя святочнага феерверку. |


Піратэхнічныя дзеянні з,яуляюцца адным з самых яскравых у сістэме выразных сродкау свята. Светладынамічныя піратэхнічныя сродкі выкарыстоуваюць і як дадатковы выразны элемент дэкору асобных святочных фрагментау (тэатралізаванага шэсця, прадстаулення, канцэрта, абрадава-рытуальных дзей, спартыуных і масава-гульнёвых праграм) і як самастойнае дзеяне.

Феерверк – гэта комплекс піратэхнічных вырабаў, складзены ў пэўную мастацкую кампазіцыю. Па жанраваму рашэнню феерверкі можна падзяліць на дэкаратыўныя і тэатралізаваныя.

Дэкаратыўны феерверк – гэта мастацкая піратэхнічная кампазіцыя, якая аздабляе пэўныя святочныя дзеянні.

Тэматычны (тэатралізаваны) феерверк – гэта мастацкі асэнсаваная, вобразна-сімвалічная піратэхнічная дзея, якая адлюстроўвае пэўную падзею ў жыцці грамадства, калектыву, асобы. У тэматычных феерверках разам з піратэхнічнымі і феерверачнымі вырабамі выкарыстоўваюць дадатковыя сродкі выразнасці – музыку, пластыку, святло, слова. Тэматычныя феерверкі будуюцца па законах драматургіі, маюць сваю тэму, идэю, падзейны рад,сцэнарна-рэжысёрскі ход, кампазіцыйную пабудову і вобразнае вырашэнне ў мастацка-дэкаратыуным і музычным афармленні. Тэматычныя феерверкі ў залежнасці ад выкарыстаных відаў мастацтва набываюць розныя жанравыя адценні: літаратурна-музычная піратэхнічная кампазіцыя, музычна-піратэхнічнае шоу, гукапіратэхнічныя, светлагукапіратэхнічныя, воднаптратэхнічныя спектаклі.

Асноўным выразным сродкам мастацтва феерверкаў з,яуляюцца птратэхнічныя вырабы, якія па прымяненню і характару дзеяння падзяляюцца на наступныя группы:

1. Вырабы наземнай дзеі, якія выкарыстоўваюцца для мантажу піратэхнічных фігур: фігурныя свечкі, іскрыстыя фантаны, форсы, кітайскія колы, фальшфееры, ліставыя зоркі, бенгальскія свечкі, шлаг, імарсаў агонь, успышка.

2. Вырабы наземнай дзеі, якія выкарыстоўваюцца для імітацыі гарматных стрэлаў, выбухау снарадаў, мін, фанат і іншых гукавых эфектаў (выбуховыя пакетыі, розныя імітатары, халастыя патроны).

3.Вырабы для выкіду ў паветра згараючых піратэхнічных элементаў (змарцір

пускавых установак, ракетніц), а аксама флагаў і транспарьаў. Выкарыстоўваюццалюстікугелі (60,105, 195, 310 мм) для стварэння верхняга ўзроўню ў феерверачных прадстаўленнях.

4. Феерверкавыя ракеты рознага калібру, прызначаныя для стварэння верхняга ўзроуню ў феерверачных дзеях.

5. феерверкавыя вырабы, прызначаныя для стварэння сярэдняга ўзроўню паветранай дзеі. Найбольш распаўсюджанымі вырабамі гэтай групы з,яўляюцца піратэхнічныя буракі, каметы, рымскія свечкі, а таксама 26-мм асвятляльныя патроны.

6.Феерверкавыя вырабы вадзяной дзеі (дукер – вадзяны фантан, а таксама кварер, які пасля запальвання пачынае хутка вырцецца і скакаць, часам апускаючыся у ваду).

7. Мелкія феерверкавыя вырабы: швермер ці змейка (выраб ракетнага прынцыпу дзеяння, які ў паветры апісвае зігзагападобныя рухі, нагадваючы маланке, з громкім выбухам у канцы сваёй дзеі), пчолка (выраб, падобны на кітайскае кола, якое ў паветры круціцца і гудзіць як пчала).

8. Піратэхнічныя элементы:вогненны дождж, каляровапалымяныя, іскрыста-форсавыя і пульсуючыя зорачкі.

Асноўнымі састаунымі часткамі феерверкавых вырабаў з,яўляюцца:

- корпусныя дэталі з картону, паперы, тканіны, розных пластмас і алюмінія;

- успламяняльна-разрыўныя, выбіуныя і гукавыя зарады з дымных і бездымных порахаў, піратэхнічных саставаў тыпу фотасумесяў;

- сродкі успламянення: вогнеправодны шнур, электрауспламяняльнікі, запалкі, стапін (бавауняны шнур або з палімернай масы, скорасць гарэння якога ў некалькі разоў вышэй, чым у вогнеправоднага шнура).

У святах феерверачныя вырабы могуць быць выкарыстаны розным чанам

ДЫМАВЫЯ ЭФЕКТЫ ў выпадку, калі дзея адбываецца на вялікай адлегласці,выкарыстоуваюцца у якасці сігнала пачатка дзеі. Чорныя дымавыя воблакі, дымавыя заслоны дапамогуць стварыць трыважную атмасферу ваеннага эпізоду; лірычны настрой апаэтызаваных карцін прадстауленняпадкрэсляць беласнежныя аблокі, эфект туману.

У час дзіцячых cвят выкарыстоуваюцца аблокі вясёлкавых адценняў.

У спартыўных нумарах каляровыя дымы прымяняюць у час выступлення парашутыстаў, якія спускаюцца на парапланах і выпісваюць у небе (пря дапамозе замацаваных на нагах дымавых шашак рознага колеру) лічбы, літары, узоры арнаменту.

Часам на святах самалёты каляровымі дымамі утвараюць кампазіцыі прамалінейнага плану, якія адлюстроўваюць сімволіку дзяржауных сцягоў краін.

У вечары на плошчах і стадыёнах у час мерапрыемства дымавыя завесы белага колеру можна паставіць паветры і пры дапамозе лазерных промняў рабіць на іх мастацкія кампазіцыі.

ВЫБУХОВА-ГУКАВЫЯ ЭФЕКТЫ. Залпавая стральба або выбухі па выпадку той ці іншай падзеі (паважанее прывітаемых асоб або даніна памяці) прыдасць адчуванне ўрачыстасці, прымусіць гледачоу сканцэнтраваць увагу на значнасці дзеяння. Стрэлы прымяняюць у сцэнах дуэляу, ваенна-гістарычных прадстауленнях, імі даюць старт спартыуным спаборніцтвам.

ВОГНЕНННЫЯ ЭФЕКТЫ - элементы дэкаратыунага афармлення розных падзей: вогнішчы на развітальных святах ў дзіцячых летніках, сустрэчы з ветэранамі войн каля вогнішчаў памяці, у час правядзення турыстычных злётау, фестываляў бардаўскай песні, на народных святах каляндарнага цыклу і г. д.

Вялікую увагу надаюць агню на ўрачыстасцях адкрыцця спартыуных свят (Алімпійскія гульні)

ВОГНЕННА-ІСКРЫСТЫЯ саставы з,яўляюцца самымі распаусюджанымі і відовішчнымі.

Работа над правядзеннем феерверкаў пачынаецца пасля зацвярджэння сцэнарыя. Асаблівасці работы па арганізацыі феерверка заключаецца у тым, што яшчэ на этапе распрацоўкі сцэнарыя аўтары павінны ў яго закласці не толькі вобразна-сімвалічнае рашэнне, але і вызначыц, якія канкрэтна піратэхнічныя фігуры будуць адлюстроуваць падзейныя моманты.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 120 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў.| КАШТАРЫС СВЯТА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)