Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята.

Канфлікт у драматргічным творы | Рэжысура спартыўных святаў | Галоўны герой прадстаўлення - маса. | Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара. | Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята. | Білет № 4 | Звычай “Кулігі”. | Архітэктоніка драматычнага твора | Арганізацыя размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята | Білет №6 |


Читайте также:
  1. Восеньскія святы беларускага народнага календара.
  2. Генэзіс свята.
  3. Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята.
  4. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.
  5. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным и пластычным архітэктурна – дэкаратыўным вырашэнні свята.
  6. Прасторавае вырашэнне свята.
  7. Работа арганізацыйнага аддзела свята.

Пачынаецца з глубокага вывучэння агульнанацыянальных элементау, якія есць у мясцовасці генезіса абрада, этымалогіі назвы і тэндэнцыі яго гістарычнага развіцця. Пры гэтым аналізе неабходна улічываць першасную гаспадарчую практычную аснову свята, а затым яго языцніцкія, хрысціянскія і савецкія напластаванні. Пры гісторыка-рэтраспектыуным аналізе неабходна раскрыць агульна-нацыянальны від абраду, уплыу на яго структуру з боку іншых культур, а так сама высвейтліць рэгіянальныя, тэрытаріяльныя месцы правядзення абраду. Робячы распрацоуку любога абрада с пачатку трэба звярнуць увагу на літаратурныя крыніцы фальклорнага і этнаграфічнага характару 19 ст., улічваючы тое, што у сучасны час праблемай №1 з’яуляецца аднауленне рэгіянальнага фальклора, то пры працы з літаратурай трэба звяртаць увагу на мясцовыя традыцыі. У гэтым накірунку патрэбна рабіць наступныя работы:

1)Паставіць мэту, вызначыць для сябе, якая гэта будзе форма увасаблення: рэстаурацыя, рэканструкцыя ці трансфармацыя; у якім месцы будзе адбывацца свята (у музеі, у закрытым памяшканні, на плошчы і.т.д.)

.2) З серыі БНТ выпісаць па выбранаму абраду песні, прыпеукі, казкі, лічылкі і г.д., рытуалы, звычаі, якія вызначаны навукоуцамі са сваей мясцовасці.

3) Правесці фальклорна-этнаграфічнае апытванне носьбітау фальклору гэтай мясцовасці у старэых жыхароу, якія яшчэ памятаюць традыцыі

.4) Прагледзіць гэты абрад у выкананні некалькіх калектывау і зрабіць аналіз сваіх назіранняу.

5) З мясцовых газет, літаратурных зборнікау, часопісау трэба выпісаць літаратурныя і музычныя творы сучасных аутарау пра гэта свята.

Такім чынам прааналізаваушы гісторыю станаулення абрада і яго сучасны стан; выпісаушы з літ-ных крыніц усе, што тычыцца вашага рэгіена па святу (абраду) мы маем поуную карціну традыцый яго развіцця у выбранай мясцовасці. Гэта дае нам магцымасць і навукова-абгрунтаваную падставу для работы над сцэнарыем абраду.

Распрацоука сцэнарыя народнага свята (абраду) уключае у сабе:

1) Высветліць, што будзе адбывацца: тыповае абрадавае, масавае ці сцэнарнае дзеянне.

2) Выявіць тое кананізаванае драматычнае русла, у рамках якога развіваецца народная традыцыя: вызначыць тэму, ідэю, структуру абрада, сцэнарна-рэжысерскі ход і кампазіцыйную пабудову, увасобіць гэта у літаратурнай аснове. Прыступаючы да распрацлукі рэжысер павінен высветліць: звышзадачу і скразное дзеянне, выявіць мастацкі вобраз у мастацка-дэкаратыуным вырашэнні, музычным і пластычным. Падзяліць на эпізоды і вызнацыць задачы выканауцау, распрацаваць мізансцэны. Вызначыць прыемы актывізацыі гледачоу, звярнуць увагу на тлумачэнне вядучымі семантыкі і сімволікі.

Пры рабоце з выканауцамі у застольны перыяд трэба:

А) дакладнае веданне усімі удзельнікамі семантыкі абрадавых дзей.

Б) выпрацоука народнага манеру спевау.

В) Мізансцэнірованне абраду згодна народных традыцый.

Г) Ппадтэкста другога плана і маналога (вызначаны згодна свята)

3)Занатаваць кампазіцыйную пабудову свята, якая была раней у гэтай мясцовасці, мясцовыя стравы, народныя гульні і забавы. Пры правядзенні (увасабленні) свята для народау сусвету – трэба улічваць традыцыі іншых народау, калі свята адбываецца у горадзе – трэба улічваць гарадскія традыцыі.

Толькі пры гэтых умовах народнае свята адначасова застанецца першародным і той жа час набудзе новыя фарбы, стане сродкамі захавання рэгіянальнай, святочнай традыцыі.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 304 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Маскі і лялькі ў свяце| Восеньскія святы беларускага народнага календара.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)