Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Маскі і лялькі ў свяце

Сцэнарна-рэжысёрская распрацоука свята. | Канфлікт у драматргічным творы | Рэжысура спартыўных святаў | Галоўны герой прадстаўлення - маса. | Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара. | Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята. | Білет № 4 | Звычай “Кулігі”. | Архітэктоніка драматычнага твора | Арганізацыя размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята |


Читайте также:
  1. Работа рэжысёра над словам у свяце».

Маска – гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту; гэта найскладанейшы і шматзначны сімвал народнай культуры.

Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што я на заўсёды стварала своеасабліввую гульнёвую стыхію. Апранаючы маску і карнавальны касцюм, чалавек аўтаматычна ставіць сябе за рамкі пэўнага зводу правіл паводзін, імкнецца не вельмі далёка адхіляцца ад грамадскай маралі.

У Беларусі сустракаліся маскі, якія прадстаулялі зааморфных і антрапаморфных персанажаў, а таксама міфічных істот. Найбольш распаўсюджаныя зааморфныя персанажы – каза, мядзведзь, кабыла, бусел; рэдка сустракаліся – бык, воўк, ліса, заяц.

Антрапаморфныя персанажы – дзед, баба, цыган і цыганка, яўрэй і яўрэйка, афіцэр, пастух і інш.

Міфічныя істоты, што ўдзельнічалі ў традыцыйным калядным маскарадзе, былі прадстаўлены маскамі анёла, Шчодры, чорта, смерці, каляды, ведзьмы. У многіх народаў свету, у тым ліку і ў беларусаў, лялька з’яўляецца традыцыйным сродкам святочнай культуры. У беларускіх народных святах народнага цыкла са старажытных часоў лялькі ўдзельніцалі ў якасці сімвалічных персанажаў. На Каляды – каза, конь, мядзведзь; на Купалле – лялькі Мары, Марэны, Марухі і г.д.

У розныя часы лялькі ўсіх народаў на розных этапах свайго існавання з’яўляліся сімвалічным адлюстраваннем пэўных паняццяў – ляноты, смеласці, грубасці, прагнасці, дабра альбо зла, - усе яны сутыкаліся ў містэрыяльных лялечных прадстаўленнях. Увагу гледачоў заўсёды прыцягвала тое, што ў іх ддзяеннях завастраліся міфалагічныя і жыццёвыя сітуацыі.

На сучасным этапе шырока выкарыстоўваюцца ў святах лялькі малых памераў і буйнагабарытныя. Увогуле, стварэнне лялькі – гэта складаны працэс, які патрабуе высветляння, асэнсавання і вырашэння разнастайных пытанняў творчага і тэхнічнага характару ва ўзаемасувязі.

Мастацкі вобраз лялькі заўсёды абумоўлены тэмай свята (сімвалам алімпіяды-80 у Маскве стала мядзведзяня).

Буйнагабарытная лялька можа з’яўляцца ў свяце заднікам і дамінантай усяго святочнага дзеяння. Яна можа падымацца, апускацца ці танцаваць, тым самым выклікаць станоўчыя эмоцыі і адпаведную рэакцыю гледачоў. Стварэнне лялькі-сцэны – гэта адзін з перспектыўных напрамкаў асваення прасторы святочнага дзеяння. Пры распрацоўцы буйнагабарытных лялек мастак абавязкова павінен улічваць асяроддзе, у якім лялька будзе дзенічаць. Вызначаючы формы і памеры буйнагабарытнай лялькі, мастак павінен улічваць ландшафтныя і архітэктурныя асаблівасці месца дзеі.

Разлік суадносін памераў лялькі і памераў асяроддзя мае важнае значэнне. Адна і тая ж канструкцыя у розных умовах можа ўзмацніць або аслабіць успрыманне дзеі.

Пошук і адбор матэр’ялаў, з якіх лялька будзе вырабляцца, адбываюцца ў кожным канкрэтным выпадку па-свойму, пры гэтым трэба адзначыць, што цяжкавагавыя матэрыялы непрымальныя для ўжытку. У выніку творча-тэхнічнай распрацоўкі створаны лялькі, асновай якіх сталі надзьмутыя, запоўненыя геліем шары. Тэхнічныя сродкі пры стварэнні буйнагабарытнай лялькі могуць быць самыя разнастайныя.

На сучасных святах не толькі буйныя, але і лялькі меншых памераў, распрацаваныя творцамі з вялікай фантазіяй, набываюць разнастайныя якасці: яны могуць адкрываць рот, вярцець вачыма, рухаць вушамі і языком і г.д. Такім чынам, практыка прымянення ў святах лялек выяўляе паслядоўнасць этапаў работы: а)тэматычную накіраванасць лялькі і яе вобразнае рашэнне; б)асяроддзе, у якім лялька будзе дзейнічаць; в)форму і памеры лялькі; г)матэрыял, з якога лялька вырабляецца; д)спосаб дзеяння лялькі; е)інжынерныя разлікі канструкцыі; ж)тэхналогію вырабу лялькі.

Стварэнне лялькі – складаны працэс, які патрабуе ад мастака і інжынера фантазіі, выдумкі, вызначэння спосабаў яе дынамічнага дзеяння, прыдумвання розных нечаканых эфектаў.

Умелае спалучэнне традцый і наватарства, зварот да новых выразных прыёмаў дзеяння і яго тэхнічнае забеспячэнне дадуць магчымасць пры дапамозе лялькі пераўтварыць святочнае асяроддзе, адыграць вялікую ролю ў актыўным уздзеянні на эмоцыі і розум тысяч людзей, аказаць на іх выхаваўчы ўплыў.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 120 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Білет №6| Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)