Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Арганізацыя работы дапаможных служб

Архітэктоніка драматычнага твора | Арганізацыя размяшчэння і харчавання ўдзельнікаў свята | Білет №6 | Маскі і лялькі ў свяце | Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята. | Восеньскія святы беларускага народнага календара. | СТВАРЭННЕ НУМАРУ НА АСНОВЕ ПЕСНІ, ЛІТАРАТУРНАЙ КРЫНІЦЫ, ТВОРАЎ ВУСНА-ПАЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ . | Схема арганізацыйнага камітэта свята | Гука-піратэнічны спектакь на мемарыяльным комплексе. | Святочны каляндар Беларусі. |


Читайте также:
  1. A) Предназначенные для уборки номера распределяются между горничными только начальником вспомогательной службы.
  2. III. ПРОВЕРКА НЕСЕНИЯ СЛУЖБЫ
  3. III. ПРОВЕРКА НЕСЕНИЯ СЛУЖБЫ
  4. III. Требования безопасности во время работы
  5. III.Обсуждение работы Студенческого совета транспортной отрасли при Министерстве транспорта Российской Федерации.
  6. IV Структура и организация работы органов студенческого самоуправления
  7. IV. ЗАПИСИ о полученных на инструктажах и во время несения службы заданиях, сообщениях, приметах преступников и похищенного имущества

Дапаможныея слудбымаюць вялікае значэнне і зайамаюць адно з ключавых момантаў у сістэме стварэння і правядзення свята.

Дапаможныя службы свята:

- транспортная служба;

- служба аховы парадку;

- служба пажарнай аховы;

- медыцынская служба.

Транспортная служба: Арганізацыяй работы службовага транспарту свята павінна займацца спецыяльна вызначаная асоба — дыспетчар транспартнага руху, калі мы не маем такой магчымасці, за гэта можа адказваць: загадчык пастаноўчай часткі ці дырэктар свята. Работу дыспетчара транспартнага руху можна разбіць на некалькі этапаў:

1. Дэталёвае знаёмства са сцэнарным планам свята;

2. Сумесна з галоўным рэжысёрам і дырэктарам свята вызначае дзе існуе патрэба забеспячэння работы грузавога і пасажырскага аўтатранспарту (якія маркі машын, іх колькасць, якакя машына для якіх работ: пагрузачна-разгрузачных, мантажных работ, падвозу ўдзельнікаў і г.д.)

3. Пасля азнакамлення з планам падрыхтоўкі свята, графікам правядзення рэпетыцый і праграмай свята, складае свой папярэдні графік транспартнага руху на свяце. У гэтым графіку ён адзначае, куды, калі і ў які тэрмін павінен быць пададзены транспарт, яго колькасць і маркі аўтамашын, і за чый кошт.

4. Папярэдні графік разглядаецца на пасяджэнні аргкамітэта, у яго ўносяцца папраўкі, дапаўненні, у выпадку неабходнасці ў каштарысе свята прадугледжваюцца транспартныя выдаткі.

5. Пасля зацверджэння графіка аргкамітэтам свята, дыспетчар выстаўляе заяўкі на аўтатранспарт.

6. Пастаянны кантроль, сувязь з аўтабазамі, прыдпрыемствам, шафёрамі, арганізатарамі свята. Фіксуе сваечасовае прыбыццё аўтамашын, завярае пуцявыя лісты шафёраў.

7. Дыспетчар загадзя паведамляе ў арганiзацыю аб часе прыбыцця машыны з указаннем яе маркі і нумара з тым, каб гэтую транспартную адзінку мог сустрэць прадстаўнік арганiзацыі, які ў далейшым будзе курыраваць яе работу. У другім выпадку з шафёрам па маршруце можа быць накіраваны прадстаўнік адной са службаў.

8. Вызначае тэрміны работы аўтатранспарту, прадугледжвае у графіку яго работы перапынкі на харчаванне шафёраў і іх адпачынак.

9. Прасачыць за тым каб за пастановачнай групай быў замацаваны транспарт для экстранных патрэб Сваю работу дыспетчар здзяйсняе ў цеснай сувязі з памочнікам галоўнага рэжысёра і дырэктарам свята, службай бяспекі дарожнага руху.

Служба бяспекі дарожнага руху (ДАІ): работнікі ДАІ каардыніруюць сваю работу з дыспетчарам транспартнага руху. Наібольш характерные задачы і абавязкі:

1. Сустрэча гасцей на мяжы горада, мястэчка, наладзіць суправаджэнне. Па маршруце руху транспарта знаходзяцца на дзяжурных пастах работнікі аўтаінспекцыі, якія рэгулярна могуць паведамляць у штаб свята аб часе праходжання пэўнай машыны.

2. Рух транспарту на свяце.Месцам правядзення свят амаль заўсёды становяцца плошчы і вуліцы населенага пункта, а яны прызначаны для руху транспарту. Каб дапамагчы правядзенню свят і не парушыць работу жыццёва важных транспартных артэрый горада, мястэчка, мясцовыя ўлады павінны прыняць наступныя меры:

- распараджэнне аб перакрыцці пастамi ДАІ вуліц, праспектаў, плошчаў, дзе праходзіць свята і закрыцці праезду, акрамя службовага;

- для гарадскога, грузавога, прыватнага транспарту распрацаваць спецыяльныя аб’язныя маршруты;

- кожная адзінка службовага аўтатранспарту, якая абслугоўвае свята, павінна мець спецыяльны пропуск, завераны пячаткай ДАІ і прымацоўвацца на ветравое шкло аўтамабіля. Пропускам можа служыць афіша свята.

3. Арганізацыя работы аўтавакзаласвята. Вызначаецца спецыяльнае месца для аўтавакзала свята, улічваючы мяркуемы прыток машын, на сучаснам этапе аўтавакзал размясчаюць за межамі горада. Падзялiць аўтавакзал на ўчасткі для службовага і прыватнага транспарту. Павінны быць спецыяльныя паказальнікі да аўтавакзала і сам ён павінен быць акантованым, пры ўездз пост ДАІ. Вадзіцелі транспарту, каб не стварыць праблем рознага характару, пастаянна знаходзіцца каля машын.

4. Суправаджэнне. На свяце павінна быць забяспечана суправаджэнне машынамі ДАІ аўтакалон. Калі адбываецца феерверк, загадзя распрацоўваецца маршрут руху аўтамабіля з выбуховымi і пiратэхнічнымі сродкамі (сустрэча за горадам, суправадженне да месца мантажу, а ў дзень правядзення да месца ўвасаблення піратэхнічнай дзеі). Усе арганізацыйныя моманты гэтага суправаджэння (час, маршрут, месца) удакладняюцца з членамі аргкамітэта, адказнымі за правядзенне мерапрыемства.

Служба аховы парадку – увесь час знаходзіцца на свяце. Тры перыяды работы: падрыхтоўчы, выканаўчы, заключны. Ставіцца адзіная мэта — забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, аказаць першую дапамогу пацярпелым і арганізаваць іх выратаванне.

Служба аховы парадку патрэбны ведаць:

1. месца, час, мэту правядзення свята, прыкладная колькасць удзельнікаў;

2. участак ачаплення;

3. рэжым работы чыгуначнага транспарту;

4. распрацоўка абавязкаў нарадаў у залежнасці ад месца нясення службы;

5. выкарыстоўванне тэхнiчных сродкаў;

6. арганізацыя сувязі паміж узаемадзеючымі суб’ектамі і штабам.

7. кіраўнік штаба – начальнік міліцыі разам з галоўным рэжысёрам вызначаюць дзеі і ў якой колькасці спатрэбіцца груп міліцыі

8. За 1-2 гадзіны да прыбыцця ўдзельнікаў свята праводзіцца іструктаж усіх служб аховы;

9. За галоўным рэжысёрам свята замацоўваецца міліцыянер з перагаворн. устройствам.

Служба пажарнай аховы: Пытяннямі пажарнай бяспекі на свяце займаюцца адказныя супрацоўнікі мясцовай пажарнай аховы. У перыяд падрыхтоўкі паводзяцца шэрах правілактычных супрацьпажарных мерапрыемстваў. Інспектар пажарнай аховы праводзіць інструктаж па мантажу электрычных ліній свята, электраасвятляльнай і гуказамацняльнай апаратуры с тэхнічнымі работнікамі свята.

Асобая ўвага – пры парвядзенне вогненых, піратэхнічных дзей не павінны ўдзельнічаць дзец, даручаць толькі дарослым. Пажарная машына павінна знаходзіцца ў весь час на свяце з радыёўзмацняльнікам і мець сувязь з галоўным рэжысёрам.

Медыцынская служба: Спецыяльная служба, якую ўзначальвае галоўны ўрач мясцовай бальніцы. Задачы:

- вызначыць персанал для абслугоўвання пры штабе медыцынскага пункта свята (урач, медыцынская сястра). Трэба выдзеліць спецыяльны пакой, дзе павінны быць кушэтка і лекавыя сродкі;

- выдзеліць для кожнай зоны свята паходную аптэчку;

- машыны хуткай дапаогі павінны знаходзяцца ў весь час на спецыяльна абарудаваным месце.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Зімовыя ігрышчы і забавы беларусаў| Арганізацыя святочнага феерверку.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)