Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Месца “Новай кнігі” ў тв-ці А. Куляшова.

Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу. | Ліра-эпас П.Броўкі: агульны агляд. | Ліра-эпас М. Танка: агульны агляд. | Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка. | Ліра-эпас А.Куляшова: праблематыка, маст.адметнасці. | Апавяданні і аповесці І.Мележа. | Апав-ні і аповесці М.Стральцова. | Хамуціус” А.Куляшова: праблематыка,жанр.адметнасці. | Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля. | Далёка да акіяна” А. Куляшова: праблематыка, мастацкія адметнасці. |


Читайте также:
  1. зяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ.
  2. Іранскі дзёнік” П. Панчанкі: асн.праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу.
  3. Месца жанру лірычнай мініяцюры ў творчасці Брыля.
  4. Патрабаванні да месца правядзення кірмашу
  5. Раман І.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка.
  6. ыццёвы і творчы шлях А.Куляшова. Лірыка А.Куляшова I960- 1970-х гг.

“НК” стала надзвычай важным этапам у тв-ці Куляшова па значнасці праблематыкі і філас-канцэпт. завершанасці, па х-ру ідэйна-маст. абагульнення, па ўнутр.напоўненасці лірызму. У ёй паэзія захоўвае сувязь з жыццёвым вопытам паэта і нярэдка ўспрымаецца як споведзь і роздум ч-ка з канкрэтным лёсам і індывід.вопытам. Паэзія паўстае тут як адзін скразны маналог пра час, пра лёс людзей і ўсяго чал-ва, як разважанні і думкі ч-ка, які заняты карэннымі пытаннямі жыцця, жыве напружана і адказна. У гэтым маналогу яднаюцца розныя тэмы, ідэі, праблемы. Яны ўзаемна ўзбагачаюцца і дапаўняюцца, паварочваюцца ў асобных вершах рознымі сваімі гранямі і па-рознаму вычвечваюцца ў разнастайных душэў.сітуацыях. У некаторых вершах “НК” (“Сама зямля не вечна...”, “Калі з Зямлі на белай хмары ў неба...”) “касмічны” ракурс надаў асаблівую навізну і надзённасць разважанням паэта пра жыццё і смерць, яго думкам пра адказнасць ч-ка перад грамадствам і грамадства перад будучыняй. У гэтым сэнсе вельмі паказальным з'яў-ца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому...». Гэта верш-споведзь. Ён складаецца з 12 радкоў, у кожным з якіх ставяцца пытанні: ці патрэбна ч-ку маланка з громам (а якая ж без іх навальніца?), пякучая смага, моцнае пачуццё, лес, зязюля? Усё, што акружае чалавека, вартае яго ўвагі, бо ўсё гэта і ёсць жыццё, неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабрабыту, якім жыве абывацель. Ён жадае ўсе свае пачуцці перадаць людзям, захапіць імі чалав.сэрцы. Да філасоф.цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю...». Лір.герой яго ўсім на свеце абавязаны род.хаце. I самае галоўнае — ён «абавязан кожнай рыскаю, драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю» маці, якая нарадзіла і выгадавала яго. Яго карані — ад зямлі, працы, Айчыны. Сам лірычны герой з'яў-ца выразнікам сумлення ч-ка, які ў час вайны стаў салдатам, каб адстаяць незалежнасць сваёй Радзімы.

У “НК” і па сутнасці ва ўсіх творах апошніх гадоў Куляшоў застаецца верным выдатна распрацаванаму ім прынцыпу разгорнутай метафарызацыі з’яў, выяўленню перажывання на абсягу аднаго шырокага вобраз.прыпадабнення.


9. Наватарства лірыкі М. Танка ў версіфікацыйным плане.

М.Танк яшчэ ў пару творч.маладосці ўсвядоміў неабходнасць пошукаў у галіне вершаван.ф-мы дзеля лепшага, глыбейш. увасаблення паэтыч.сэнсу. Юны паэт з гонарам сцвярдж.: «У мяне кожны радок - гэта метафара». Але з часам і ў паэтыцы М.Т. змены адбываліся. Гэта пазначылася на вобразнасці, стылістыцы, эўфаніі, рытміцы яго верша. Метафара, няхай і непаўторна-індывідуал., нечаканая, стала выглядаць далёка не з кожн. яго радка. Метафарычны стыль яго ран.паэзіі часцей стаў нагадв. аўталагічны, дзе на 1-ым месцы - паэзія «слоў простых». Затое кожны ашчаджаны вобраз-троп (параў-не, метафара, эпітэт і г. д.) стаў з’яўл.там і тады, дзе ён сапраўды патрэбны, дзе без яго не абысціся. М.Т. пачаў звярт-ца да алюзій, рэмінісцэнцый, пашыр.св. уладанні белы верш. Да верасня 1939 г. назіраецца парушэнне рытміч.суладдзя сілаба-тонікі. У савец.перыяд тв-ці і да сяр.50-х гг. ХХст. да свабод.формаў верша, да верлібра М.Т. не звяртаўся (верлібр у кан.20-х-30-ягг. быў выкаранены як зах.«мода», «мёртванародж.дзіця»). Але паэт звярт-ца да рытміцы нар.-паэтыч.тонікі, да рытміч. разняволенасці традыц.сілаба-таніч. верша. Ніводны з бел. паэтаў 1-ай пал. ХХ ст. не можа параўнацца з М.Т. па важкасці метра-рытміч. рэпертуару. Апрача памераў «чыстай» сілаба-тонікі, усіх відаў танічн.верша, імітацый антыч. гекзаметраў і пентаметраў, з’яўл. трохскладовікі і двухскладовікі, радкі з цэзурамі, з пропускамі складоў на метрычна слабых і моцн. месцах у вершав.радках. У перыяд «хрушч.адлігі», М.Т.адным з перш.ва ўсёй тагачас.паэзіі звярн.да верлібра. Ён паўплыв.на адраджэнне верлібра ва ўсёй савец.паэзіі. Паэт пры ўсім наватарстве трымаўся ў св.тв-ці нац.бел. традыцый - як у змесце, так і ў ф-ме. М.Т. паважліва ставіўся і да нар.-песен.тонікі, і да купалаўска-коласаўс.трад-ый літ. сілаба-таніч.верша. Апош.прыжыц.зб.вершаў «Errata» - своеасаблівы апош.творчы запавет М.Т. (і ў галіне маст-ва вершав. слова).

23.Лірыка Куляшова:этапы эвалюцыі лір.героя…

У тв-ці Куляшова выразна акрэсліваецца 3 перыяды: рамантыка даваеннага “юнацкага свету”(1927-1941), суровы летапіс ВАв і нарэшце суч.уздымнае і пакутнае пераасэнс-не старога і стварэнне новага маст.свету(60-70-е г.). У вершах з кніг 30-33-х г. (“ Росквіт зямлі”, “Па песню, па сонца!”, “Медзі дождж ”) яшчэ не было каларытна-вызначальных штрыхоў. Праз паэтыч.кветлівасць хар-ую для маладнякоўцаў прабівалася цяга да лексічна-вобраз.абнаўлення верша, выпрабоўваліся сродкі знарочыстай празаізацыі радкоў. Пошукі вядучага плённага кірунку рассыпаліся па ўсім этапе творч.сталення- ад вершаў на рубеж. 30-х да вядомага “Юнацкага свету” 40 г. Вершы гэт.нізкі К. вылучае асобна ў аўтабіягр-іі – знайшоў свой паэтыч.голас.Гэт.вершы прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу А.К. прыцягваюць і трагіч.падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусв.вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда». У гэты перыяд (34-36 г.) на лірыку К. аказаў вялікі ўплыў Твардоўскі сваёй паэмай “Краіна Муравія”. Найбол.эстэтыч.выніковасць уздзеяння атрымалася у вершах, што склалі нізку “ Юнацкі свет ”. Пераарыентацыя на інш. арсенал сродкаў паэтыкі стала адчувальна таксама у песне-паэме “ У зялёнай дуброве ”(38-39), якую не дужа ўсхвалялі крытыкі за паварот да “добрай рэальнай прастаты”. Эпічны зрух да абвостаранага ўсведамлення страшэннага драматызму часу адбыўся на самым папярэдадні 40-х – у паэме “ Хлопцы апошняй вайны ”(40). Яе кантраснасць з творам папярэднім уражвала зваротам аўтара да працягу гал.трагіч.вобраза перш. паэмы “Крыўда”-да 10 калек. 2 гады адзялялі апошнюю перадваенную паэму К. ад наступ.“ Сцяг брыгады ”, якая як бездань паміж тым што герою уяўлялася раней і тым што адбылося рэальна. Верш “ Над брацкай магілай ” – адно з вышэйшых этэтыч.дасягненняў ваен.лірыкі. Шырыня паэтыч.асэнс-ня злучае 2 плыні – жывую непасрэднасць і філасоф.абагуленасць. Талент К. дзейсна і дасканала адточваўся на асялку трагічнага.Паэт выпрабоўваў розныея маст.падыходы яго асэнсавання. Сярод бел.паэм, што з’явіліся у ваен. Перыяд, К. “Сцягу брыгады” належыць авангарднае месца. Гэта вершынна-натхнённы помнік суров.часу. Па стр-ры яна як бы вырастае з дзённік.запісаў. Вобразы герояў, падзеі пададзены абагулена, сімвалічна. Вял.эпіч.годнасць нада паэме тое, што тут у першыню сапраўды увасоблены свет нар.жыцця. Летам 44 напісаў “ Прыгоды цымбал ”-сваеасаб.“казку жыцця” пра падзеі на акупаванай род.зямлі. У пасляваен.час А.К. таксама напіс.шмат твораў пра выдат.сыноў нашага народа. Найбол. значнымі ў гэты час кнігамі былі зб.вершаў «Камуністы», «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы «Цунамі», «Далека да акіяна», «Варшаўскі шлях». Цыкл вершаў «Маналог», прысвеч.памяці З.Астапенкі і Ю.Таўбіна, беспадстаўна абвінавач.у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатн.кіраўніка нац-на–вызваленч.руху ў 1863 г. К.Каліноўскага А.К.расказаў у драматыч. паэме «Хамуціус»(1975). Назва твора паходзіць ад падпол.мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 381 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асноўныя тэмы і матывы давераснёўскай лірыкі М. Танка.| Спавядальныя і сатырыка-выкрывальныя матывы ў лірыцы П.Панчанкі 1950-1990-х.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)