Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Філасафізм лірыкі М.Танка другой паловы 1960-х-1990-х гг.

Паэзія другой паловы 1950-х – 1960-х гг.: характэрныя прыкметы і асабл-ці, найбольш значныя прадстаўнікі. | Проза другой паловы 1950-х – 1960-х гг.: характ-ыя прыкметы і асаблівасці, найбольш значныя прадстаўнікі. | М.Танк: бяграфія, агляд творч.набыткаў, вызначальныя рысы індыв.маст.почырку(стылю). | А.Куляшоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю). | Сярэдняя эпічная форма ў тв-сці Я.Брыля: агляд і агульная хар-ка. | Асн.тэмы, матывы і вобразы даваен.лірыкі А.Куляшова | Паэмы А.Куляшова 1940-1950-х гг. | Лірыка П.Панчанкі: этапы эвалюцыі лір.героя, найбольш характ. матывы і вобразы на кожным з этапаў; жанр.і стылёвая адметнасці лірыкі. | П.Панчанка: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.маст.почырку(стылю). | Давераснёўскія паэмы М. Танка. |


Читайте также:
  1. А этот «другой» похож на него самого?
  2. А, может, у Маши есть кто-то другой?
  3. Альтруизм (от лат. аlter - другой) - бескорыстная забота о благе Других, даже в ущерб личным интересам.
  4. Асн.тэмы, матывы і вобразы даваен.лірыкі А.Куляшова
  5. Асноўныя тэмы і матывы давераснёўскай лірыкі М. Танка.
  6. ацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове 17 ст.
  7. ацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.

Максім Танк— паэт філасофскага складу мыслення. У яго паэзіі паглыбляецца разгляд з'яў, падзей, фактаў, жыццё ч-ка і прыроды ацэньваецца ў агул.плане, у святле так званых вечных праблемаў жыцця і смерці, узаемаадносінаў ч-ка з грамадствам і прыродай. Паэт імкнецца мысліць вершамі (формула А.Пушкіна). I мысліць імі ён вельмі арыгінальна. Так, напр., у вершы «Лес часамі...» ён дае адзнакі падобнай паэзіі: будучы глыбакадумнай, засяроджанай на галоўным у чал.жыцці, яна разам з тым застаецца поўнай сардэчнага трапятання. Прасякнутая сардэч.парывамі, сардэчным цяплом, філасоф.лірыка Танка рэдка (у асобных верлібрах) бывае халоднай, абстрактнай. Такой, якой хацеў яе зрабіць некалі рускі паэт Валерый Брусаў, калі хацеў надаць ёй вартасць навуковай.

Вершы Танка доказныя, а таму і арыентуюць чытача на ўспрыманне глыбокіх ісцін, раскрываюць перад ім лабараторыю нараджэння высокіх ідэй у свядомасці паэта. Іх кампазіцыя відавочная: тэзіс — антытэзіс — вывад. Няма ў многіх Танкавых філасофска-значных вершах і рыфмаў, і шматлікіх тропаў, і рытм свабодны, заснаваны на паўтарэнні цэлых моўных частак, фраз. Асновы філас.лірыкі ў бел.л-ры заклаў Максім Багдановіч, які заклікаў людзей глыбей зазірнуць у неба, спазнаць таямніцы Космасу і сваёй душы, з болем адзначаў, што ч-к не вечны, а таму і павінен старацца «перажыць у момант век». Яго запаветы, яго набыткі падхапілі А.Куляшоў і М.Танк.

Танк, які ў канцы 50-х — 90-я гады стаў песняром агульначалавечых, а не толькі нац.каштоўнасцей. Верш «Голас» з яго пранікнёнынымі радкамі паказвае, што паэзія М.Танка — гэта напружаны пошук ісцін, што ляжаць глыбей, далей, чым чыста чалав.узаемаадносіны, за звычайнымі фактамі і з'явамі, па той бок адкрытай, даступнай усім ісціны. «Голас»: Голас незнаёмага, голас сябра могуць закрануць толькі асобныя струны душы — здзівіць, спыніць у дарозе. Голас каханай ужо можа больш — сагрэць «сонцам лета», калі цяжка, калі страціў веру ўсябе, у сэнс жыцця. А вось толькі голас маці можа ажывіць, вярнуць з таго свету. Прытчападоб-ць, падтэкставасць, асацыятыўная вобразнасць становяцца адзнакамі філасоф.лірыкі М.Танка на суч. этапе. З праграмных твораў на вечныя тэмы - «Шчаслівы дзень». Ён змешчаны ў зб.«Дарога, закалыханая жытам». Назва зборніка — шматзначная, глыбокая: дарога ў жыце — сімвал руху наперад і хлеба, вечнасці жыцця і не меншай вечнасці набыткаў чал.працы. Верш уяўляе сабой спрэчку паміж паэтам і яго папярэднікамі. У канцы верша даецца вывад: «I гэта быў мой самы шчаслівы дзень». У 1978 г. быў напісаны Танкам і верш «Паказваюць дом паэта». У ім перад намі раскрываецца цэлы шэраг агульначал.праблем: сутнасць і прызначэнне маст-ва, жыццё і смерць, зямное і надземнае, рэальнае і фантастычнае, традыц-ае і наватарскае. Тэма першая — центральная. А вырашаецца яна не на ўзроўні дылетанцкім — мастацтва, маўляў, павінна служыць народу, паспяваць за часам, быць звязаным з жыццём і г. д.

Так, у 1960-90-я гг. выходзяць лепшыя кнiгi М.Танка, як.атрымалi высок.ацэнку крытыкi i лiтаратуразн-ва, усёй грамадска-культур.супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iнш.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 422 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратурная крытыка М.Танка| Праблемнае кола і маст.адметнасці пасляваен.лірыкі П. Панчанкі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)