Читайте также:
|
|
Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал » (паст. 1970) адбываюцца ў гады ВАВ. Былы калгас.пастух, бацька вялік.сям'і станов-ца старастам, фашысц.паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызан.камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае ням.камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.
У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасав-ва, апалітычнасці, шкурніцтва, А. Макаёнак адмаўляецца ад традыц.сюжэтна-кампазіцый.структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбыв-ца ў пакоі камунал.кватэры былога інструктара, цяпер.старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз 20 гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.
Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна » (апубл. 1983), у якой аб'ектам аўтар. зацікаўленасці стала агульначал. праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
«Зацюканы апостал » (паст. 1971) — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агул.поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканч-ца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 199 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Спавядальныя і сатырыка-выкрывальныя матывы ў лірыцы П.Панчанкі 1950-1990-х. | | | Паэма М.Танка “Мікалай Дворнікаў”: час і эпоха, адлюстрав.у творы, маст.вартасці. |