Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці.

Адраджэнне ў Еўропе і Беларусі. | Творчасць М. Гусоускага | Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна яна вісліцкага. | Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст. | Палемiчная літаратура. | Мялецій Сматрыцкі. Трэнас. | Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. РЫМША. | Развіццё беларускай мемуарыстыкі. Творчасць Еўлашэўскага. | Баркулабаўская хроніка. | Парадыйная проза. Ліст да абуховіча. |


Читайте также:
  1. Все равно какая-то загадка в этом есть!
  2. Глава 1. Человек-загадка
  3. Давным-давно, когда Бог говорил загадками...
  4. ЗАГАДКА МАЙЯ: ЗА ПРЕДЕЛАМИ НАУКИ
  5. Загадка Паганини
  6. Загадка супергравитации
  7. Загадка Сфинкса

Напісана ў 1787 г. Галоўныя герои – селянін Дзёмка і карчмар – гавораць па-беларуску.

У творы сінтэзіруюцца старыя традыцыі і новыя, асветніцкія тэндэнцыі, адчуваецца залежнасць ад барочнай драмы – маралітэ (навучальны фінал, адсутнасць жаночых вобразаў, выкарыстанне біблейскага матыва, асобныя сцэны маюць адносна самостойны характар інтэмедый), аднак пераважаюць рысы новай літаратуры (праўдзівае адлюстраванне супярэчнасцей прыгоннай вёскі, умоў беларускага сельскага жыцця)

Галоўны герой, селянін Дзёмка, не задаволены сваім лёсам: працуе многа, а вынікі працы дастаюцца іншым. Вінаватымі з’яўляюцца пан, які не лічыць сялян за людзей, называе іх “вужавай кроўю”, і карчмар-арандатар, які ашуквае і спойвае прыгонных. На думку Дзёмкі вінаваты Адам і яго “першародны грэх”. З’яўляееца чорт (паніч): вінаваты не Адам, бо чалавек па прыродзе слабы і бязвольны. Яны спрачаюцца і вырашаюць залажыць Дзёмкіну душу за яго маўчанне на паўгадзіны (бо вельмі шмат гаворыць). Чорт тройчы спакушае, селянін тройчы парушвае сваё слова.

На першы погляд чорт перамог; па сутнасці ў маральных адносінах перамог Дзёмка, бо парушаў маўчанне дзеля дапамогі іншым. Такім чынам, Дзёмка сам сябе абвергнуў і даказаў, што лёс челавека залежыць толькі ад самога чалавека.

Такая чыста асветніцкая канцэпцыя скіравана супраць сярэдневяковай схалыстыкі (язычніцтва), якая даказвала прадвызначанасць усіх дзеянняў.

Марашэўскі бачыў у чалавеке, у яго маральным удасканаленні панацэю ад усіх сацыяльных бядот: грамадскі канфлікт “Камедыі” вырашаецца ў маральна-этычным плане.

Дваістасць пазіцыі аўтара: сімпатызуе герою, усхваляе пратэст і адначасова заклікае да паслухмянасці (Дзёмка раскаіваецца, што не слухаў пана, раіць не красці ў багатых) Абмежаванасць і супярэчлівасць Марашэўскага тлумачыцца абмежаванасцю і супярэчлівасцю асветніцкай ідэалогіі, утапічнасцю і неакрэслінасцю яе ідэалаў.

“Камедыя” напісана па канонах класічнай эстэтыкі: захавана адзінства часу, месца і дзеяння, адчуваецца рацыяналістычная зададзенасць. Героі – схемтычныя вобразы ажываюць і надаюць камізм характарам. Дзёмка – абагульнены інтэрмедыйны тып і адначасова імя, індывідуальнасць, характар.

“Камедыя” – апошні буйны твор у літаратуры пераходнага перыяду і першае праяўленне новай беларускай літаратуры (па спосабе мастацкага адлюстравання рэчаіснасці і па жывой народнай мове).


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 895 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прафесіяналізацыя тэатра. Школьная драматургія.| Социально- философские и гуманистические идеи в белорусской философии (Ф. Скорина, С. Будный).

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)