Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Адраджэнне ў Еўропе і Беларусі.

Старажытная бел. літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры. | Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве. | Еўфрасіня Полацкая. | Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча. | Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты. | Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна яна вісліцкага. | Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст. | Палемiчная літаратура. | Мялецій Сматрыцкі. Трэнас. | Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. РЫМША. |


Адраджэ́нне, Рэнеса́нс — гісторыка-культурная эпоха паміж Сярэднявеччам і Новым Часам (14–першая палова 17 ст.) у краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы

Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва. Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў. Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з’яўляецца гуманізм.

Рэнесансныя ідэі і матывы найбольш яскрава выявіліся ў творчасці выдатных мастакоў, скульптараў (Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, А. Дзюрэр, Тыцыян, Данатэла), архітэктараў (Ф. Брунелескі, Д. Брамантэ), літаратараў (У. Шэкспір, М. дэ Сервантэс, Ф. Рабле, Лопэ дэ Вега), вучоных (Г. Галілей, М. Капернік, Дж. Бруна), мысліцеляў (Т. Мор, Э. Ратэрдамскі, М. Мантэнь) і інш.

У эпоху Адраджэння культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва. Рэнесансная культура 15 – пачатку 17 ст. еўрапейскіх краін (Германія, Нідэрланды, Англія, Францыя, Іспанія, Швецыя і інш.), размешчаных на поўнач ад Італіі і Альпаў, традыцыйна называецца Паўночным Адраджэннем. Яго асаблівасцямі былі кампраміс з сярэднявечнымі традыцыямі, моцная сувязь з рэлігійнымі і нацыянальна-культурнымі рухамі (напр., з Рэфармацыяй).

Адраджэнне ў Беларусі\\ Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы. Тыповыя рысы рэнесанснай культуры (гуманізм, свабодалюбства, патрыятызм, антыдагматычнасць) выразна праявіліся ў культурна-асветніцкай, творчай дзйнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Гусоўскага, Сімяона Полацкага і інш. Расквітнела летапісанне, заняпала жыційная літаратура, былі створаны хронікі, гістарыяграфічныя творы, на старабеларускую мову перакладаліся ўзоры свецкай прозы. Пашырэнню рэнесансных ідэй паспрыяла ўзнікненне і хуткае развіццё мясцовага кнігадрукавання. \\ Літаратура пераставала быць ананімнай, цэлая плеяда літаратараў, публіцыстаў (М. Сматрыцкі, А. Волан, А. Філіповіч, А. Рымша, Л. і С. Зізаній, І. Пацей і інш.) гучна заявіла пра сябе творамі высокага мастацкага і эстэтычнага ўзроўню, напісанымі на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. З’явіліся прафесійныя паэты, атрымала развіццё мемуарная літаратура.

Паспяхова развівалася архітэктура, што знайшло адлюстраванне ў будаўніцтве шматлікіх ратуш, храмаў, палацаў, шпіталяў, дамоў цэхавых брацтваў і інш. Спачатку рэнесансныя рысы спалучаліся з элементамі готыкі (Мірскі замак, Мураванкаўская царква-крэпасць


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 246 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Майстры: Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі.| Творчасць М. Гусоускага

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)