|
Сапраўдны росквіт кніжнай паэзіі эпохі Адраджэння прыпа-дае на апошнюю чвэрць XVI ст. Галоўнае месца ў свецкай паэзіі шймалі панегірычныя жанры, гэтак званыя «эпікграмы», што суправаджалі выявы гербаў славутых магнатаў і гарадоў. \\ Жанр «эпікграм», які пашыраўся ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння, мае даўнюю гісторыю існавання. Першапачатковае развіццё ён атрымаў ужо ў антычнай літаратуры. Аўтарства нека-торых «эпікграм» прыпісваюць нават Гамеру. Самыя старажыт-ныя «эпікграмы» — гэта, як правіла, надпісы-прысвячэнні на прадметах культу — статуях, алтарах, трыножніках, надмагіль-ных помніках, напісаныя дактылічным гекзаметрам. \\ Жанраўтваральны пачатак «эпікграмы» - матыў слаўлення, захаплення, здзіўлення веліччу і значнасцю з'явы, пра якую апа-вядалася. Галоўная каштоўнасць «эпікграмы» на фамільныя гер-бы ў тым, што ў іх знайшлі найбольш поўнае выражэнне пошукі новых літаратурна-мастацкіх сродкаў. Творча пераасэнсоўваючы традыцыйныя шляхі адлюстравання рэчаіснасці, беларускія па-зты другой паловы XVI ст. асноўную ўвагу надавалі не пошуку новых тэм і прадметаў, а стварэнню арыгінальных спалучэнняў і тымі, што ўжо існавалі, выкарыстоўваючы пры гэтым падкрэс-лена мудрагелістыя сродкі мастацкага абагульнення. \\ Яны складаліся з чатырох элементаў, што размяшчаліся, як правіла, у строгай паслядоўнасці адносна адзін аднаго. Спачатку ішоў уступ-зачын, затым — зварот да памяці продкаў, цэнтральнае месца займалі тлумачэнні знакаў, «кляй-нотаў» герба і, нарэшце, завяршала «эпікграму» заключэнне-па-жаданне. Кожны з элементаў «эпікграмы» выконваў пэўную ідэ-йна-мастацкую функцыю.
Пасля М. Стрыйкоўскага А. Рымша (каля 1550 — пасля 1599) - самы вядомы сёння з паэтаў Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст., прычым вядомы як паэт беларускі. Вядомы толькі вершы на старабеларускай мове — «Храналогіі» і трох эпіграмаў на гербы беларускіх магнатаў. Нарадзіўся у вёсцы Пян-чын пад Навагрудкам, у шляхецкай сям'і герба Паўкозіч. 3 1572 цесна звязан з дваром князя К. Радзіві-ла Перуна. У 1581 г. удзельнічаў у паходзе Крыштофа ў глыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. 3 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты Біржаў — радавога ўладання Радзівілаў. Па веравызнанні паэт быў кальвіністам, але паходзіў, відаць, з праваслаўнай сям'і. Невядома, якую А. Рымша меў адукацыю. У 1581 г. у астрож-скай друкарні I. Фёдарава выдаў “Храналогію”. \\ Андрэй Рымша быў адным з самых вядомых паэтаў Бела-русі эпохі Рэнесансу і пакінуў пасля сябе вялікую спадчыну, толькі частка якой захавалася да нашага часу. Пра гэта ж свед-чыць і мастацкі ўзровень «Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Крыштофа Радзівіла» — аднаго з лепшых героіка-эпічных твораў у гісторыі беларускай літаратуры.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 682 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Мялецій Сматрыцкі. Трэнас. | | | Развіццё беларускай мемуарыстыкі. Творчасць Еўлашэўскага. |