Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Майстры: Рыгор цамблак, Скарына, Гусоўскі.

Старажытная бел. літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры. | Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве. | Еўфрасіня Полацкая. | Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча. | Творчасць М. Гусоускага | Беларускія піьсьменнікі лаціністы эпохі Рэнесансу. Прусская вайна яна вісліцкага. | Франціск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст. | Палемiчная літаратура. | Мялецій Сматрыцкі. Трэнас. | Эмблематычная паэзія. Жанр Эпіграмы. РЫМША. |


12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”. У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\ “Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\ У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

Пахвала Вітаўту.Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літара-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту». Яна вылучаецца сярод іншых частак Белару-ска-літоўскага летапісу 1446 г. характарам зместу і вы-кладу, жанравай формай і стылем. Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваля-ванае лірычнае слова пра вялікага князя, урачысты апа-феоз велічяых вынікаў яго дзяржаўнай дзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсема-гутнага валадара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. «Яко ж бы моіцно кому нспытатн высота небесная н глубнна морская, то ж бы моіцно нсповедатн снлу н храбрость того славного господаря», — красамоўна сцвярджае ён. Аўтар гаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікі міжнародны аўтарытэт. Кіраўнікі шмат якіх дзяржаў і княстваў «во веллцей любвн жнвуіце» з ім, «крепко служахуть ему», а таксама «честь велнку н дары многн н данн прнношаху ему». Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон і пазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў «усёй Рускай зямлёю».\\«Пахвала Вітаўту» — вельмі цікавы і каштоўны пом-нік літаратуры і грамадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы XV ст. У ёй у сціслай, скандэнсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Белару-ска-літоўскага летапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэ-тым летапісным зводзе сцвярджаецца погляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца галоўным цэнтрам палітычнага аб'яд-нання ўсходнеславянскіх зямель. Гэтая канцэпцыя была ідэалагічным абагульненнем і абгрунтаваннем цэнтралі-затарскай палітыкі літоўска-беларускіх князёў Альгерда і Вітаўта на Русі.\\ Была напісана напрыканцы жыцця Вітаўта кім-та з яго паплечнікаў(1429-1430). Пазіціаніруется как князь літвы і РУСІ.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 206 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.| Адраджэнне ў Еўропе і Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)