Читайте также: |
|
Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытныя часы быў фальклор. Варта асабліва пад-крэсліць, што ў часы прыняцця хрысціянства вусная паэзія ва ўсходніх славян была адзінай формай выяўлення народнай самасвядомасці, але разам з тым цесна звязвалася з паганствам, і таму царква заўсёды выступала супраць фальклору як народжанага «бесовскімі» звычаямі язычнікаў. Падрыхтаваўшы глебу для зараджэння літаратуры, фальклор, такім чынам, не мог стаць яе набыткам, асабліва на першым этапе літаратурнага працэсу, хоць часам пісьменнікі-летапісцы і ўносілі ў свае творы элементы дру-жынных сказаў і гістарычных паданняў.
Задоўга да таго, як увайсці ў летапіс, вусныя апавяданні перадаваліся з пакалення ў пакаленне, шліфаваліся, а пасля, пачутыя і перапрацаваныя летапісцам, адлюстроўваліся ў пісьмовых творах. Адным з такіх гістарычных сказаў была «Прамова Іаана Полацкага», рытара і лекара кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Гэты твор належыць да аратарскага красамоўства і вы-ступае самым старажытным з вядомых сёння помнікаў, звязаных з моўнай культурай Полаччыны. Выразнае і каларытнае апісанне розных земляў і рэлігійных абрадаў, створанае Іаанам, сведчыць, што ў X ст. у Падзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя вусных апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету.
Уплецены ў пагадовае выкладанне вусны матэрыял спрыяў пераўтварэнню летапісу з гістарыяграфічнага, юрыдычна-дзелавога ў літаратурна-мастацкі твор. стварэннем у 862 г. балгарскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, аснову якой быў пакладзены салунскі дыялект.
Яшчэ адной асаблівасцю старажытнай бел. Літаратуры з’яўляецца яе рух паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы.
Жанры:
Арыгінальная літаратура: рэлігійная літаратура (словы, казанні, малітвы), летапісы - зборы пагадовых запісаў(Полацкі летапіс не захаваўся. Есць Іпацьеўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Кіеўскі, Галіцка-Валынскі).
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 246 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Салат минский | | | Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве. |