Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў.

Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў | Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму | Нормы беларускай літаратурнай мовы. | Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай. | Прыметнік. | Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі. | Скланенне лічэбнікаў. | Дзеяслоў як часціна мовы | Дзеепрыметнік.Дзеепрыслоўе Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. | Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. |


Читайте также:
  1. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
  2. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання
  3. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ
  4. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ
  5. Лексіка паводле паходжання.
  6. Старажытная бел. літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання.Па сваёй дэрывацыйнай структуры прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. Граматычная транспазіцыя прыслоўяў праяўляецца ў тым, што яны даволі шырока могуць выкарыстоўвацца ў значэнні іншых часцін мовы: назоўнікаў, прыназоўнікаў, часціц, мадальных слоў, злучнікаў, прэдыкатываў. Семантычная транспазіцыя праяўляецца ў выкарыстанні слоў адных тэматычных груп у значэнні іншых, напрыклад, прыслоўі месца могуць ужывацца ў значэнні прыслоўяў часу.Прыслоўі шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння слоў іншых знамянальных часцін мовы з дапамогай разнастайных афіксаў: назоўнікаў, займеннікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, іншых прыслоўяў, а таксама незнамянальных слоў. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адно­сяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываец­ца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характары­зуюць дзеянне, але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў.Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў.Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

19.Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 1024 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.| Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)