Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму | Нормы беларускай літаратурнай мовы. | Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай. | Прыметнік. | Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі. | Скланенне лічэбнікаў. | Дзеяслоў як часціна мовы | Дзеепрыметнік.Дзеепрыслоўе Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. | Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. | Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай. |


Читайте также:
  1. Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.
  2. Асаблівасці нацыянальна-моўнай палітыкі ў 30-х гадах XX стагоддзя
  3. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
  4. БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ
  5. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ
  6. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.

4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.

5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага

ліку: пяць восьмых.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 448 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў.| Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)