Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

Прыметнік. | Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі. | Скланенне лічэбнікаў. | Дзеяслоў як часціна мовы | Дзеепрыметнік.Дзеепрыслоўе Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. | Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў. | Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай. | Агульная характарыстыка прыслоўяў.Разрады прыслоўяў паводле значэння.Ступені параўнання прыслоўяў. | Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове. | Класіфікацыя функцыянальных стыляў. |


Читайте также:
  1. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).

Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.

Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.

Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).

Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.

Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.

23.Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

 

Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.

Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 650 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.| Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)