|
Цытаты і правілы іх афармлення. Ц ытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.
Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”.
Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.
Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца: І сёння хвалююць мяне многія вершы Багдановіча, многія і да апошняга, выключнага па сваёй прастаце і насычанасці чатырохрадкоўя:
У краіне светлай, дзе я ўміраю……………
Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.
Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 983 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Класіфікацыя функцыянальных стыляў. | | | Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці. |