Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці нацыянальна-моўнай палітыкі ў 30-х гадах XX стагоддзя

Развіццё беларускай мовы ў пачатку XX стагоддзя | Нацыянальна-моўны накірунак ў развіцці беларускай мовы ў канцы 80-х – 90-х гадах XX стагоддзя | Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі | Трасянка як лінгвістычная з'ява |


Читайте также:
  1. Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.
  2. Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.
  3. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
  4. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ
  5. Лічэбнік. Скланенне Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.
  6. Марфалагічныя асаблівасці

 

Нацыянальна-культурнае адраджэнне 20-х гадоў паклала пачатак нараджэнню сталінскага таталітарнага рэжыму, які канчаткова ўсталяваўся да сярэдзіны 30-х гадоў. Яго адметнымі рысамі з’яўляўся ўсеўладна-аўтарытарны характар дзейнасці партыі, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль за ўсімі сферамі жыцця, уключаючы і культуру. Цэнтралізацыя ўлады над асобай і грамадствам была даведзена да абсалюта. Сталінскі таталітарызм уяўляў сабой сістэму татальнай ідэалагізацыі, мэтай якой з’яўлялася нівеліроўка асобы, стварэнне аднамернага грамадства. Пасля смерці Леніна Сталін ад імя партыі ўзяў на сябе місію “галоўнага” тэарэтыка па нацыянальных пытаннях. Будучы дагматыкам, Сталін не пайшоў далей пануючых тагачасных уяўленняў, а застаўся верным пазіцыі “зліцця нацый”. Падрыхтаваць умовы для гэтага можна было толькі шляхам папярэдняга ўраўнавання ўзроўняў культурнага развіцця народаў. Таму, стоячы на пазіцыях зліцця нацый і культур у адну мову міжнацыянальных зносін (рускую), Сталін увёў паняцце “росту і росквіту раней прыгнечаных нацый і нацыянальных моў”. На яго думку, пасля гэтага этапу і пачнецца іх зліццё. Такая палітыка была афіцыйна прызнана ў 1930 годзе. Метад сацыялістычнага рэлізму, курс на які быў узяты бальшавіцкай партыяй, сціраў аўтарскую індывідуальнасць. Усе без выключэння творы мастацтва разглядаліся па прымітыўнай схеме: чырвоны – белы, таварыш – вораг, герой – баязлівец, перадавік – адстаючы. Абмежаванне творчых пошукаў прывяло да абмежавання патэнцыяльных магчымасцей культуры ў цэлым.

Аднак сталінскі дагмат аб нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па змесце культуры дрэнна адпавядаў рэальнаму жыццю. Яго цалкам успрымала толькі марксісцка адукаванае кола бальшавікоў. Некаторыя кіраўнікі партыйна-дзяржаўных структур клапаціліся не толькі аб сацыялістычным змесце, але і аб нацыянальнай форме, што расцэньвалася як нацыяналізм, які лічыўся галоўным класавым ворагам. У афіцыйнай палітыцы 30-х гадоў прысутнічала паняцце “нацыянальнага дэмакратызму” (“нацдэмаўшчыны”). Гэта з’яўлялася дапаможным у правядзенні масавых рэпрэсій нацыянальна-культурных сіл Беларусі, якія разгарнуліся з пачатку 30-х гадоў. Пачалася чыстка наркамата. Да сярэдзіны 1933 года было знята 14 супрацоўнікаў – найбольш адукаваных, нацыянальна свядомых людзей. У ходзе чысткі нагняталася атмасфера вакол “закончаных нацдэмаў”, “антысавецкі настроеных”, усё больш гучна раздаваліся галасы з патрабаваннямі ачысціць партыю ад “двурушнікаў”. У 1933 годзе на пленуме ЦК КПБ адзначалася, што з партыі было выключана 18% ад агульнага яе складу. Гэта былі ў асноўным прадстаўнікі інтэлігенцыі. Без партыйнага білета яны заставаліся без працы, іх перспектывай было абвяшчэнне “ворагамі народа” і арышты.

У 1933 – 1934 гадах у рэспубліцы пракацілася новая хваля рэпрэсій. Пільныя чэкісты ўсё больш выяўлялі цэлыя контррэвалюцыйныя арганізацыі. Так, “Беларускаму нацыянальнаму цэнтру” прыпісвалі мэту звяржэння Савецкай улады шляхам узброенага паўстання пры ваеннай падтрымцы Польшчы і стварэння Беларускай буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі.

Справа была пастаўлена на такі ўзровень, што на сакавік 1940 года ў сістэме ГУЛАГа налічвалася 53 лагеры з мноствам аддзяленняў, 425 выпраўленча-працоўных калоній, 50 калоній непаўналетніх, 50 “Дамоў дзіцяці”, маці дзяцей якіх аказаліся зняволенымі.

Сталінскае “вучэнне” аб нацыянальнай культуры, заканамернасцях яе развіцця так і не набыло цэльнасці і мэтанакіраванасці. Шырокае выкарыстанне ў палітычным жыцці сталінскіх установак прывяло да заняпаду беларускай мовы і культуры, вынішчэння інтэлігенцыі.

Сталінская таталітарная сістэма не ўспрымала розных падыходаў да арганізацыі школьнага навучання, якое б улічвала нацыянальныя асаблівасці. Таму пачатак 30-х гадоў характарызуецца паслядоўнымі мерамі па ўніфікацыі народнай адукацыі. На змесце навучання сквазвалася дрэннае становішча са школьнымі праграмамі і падручнікамі. З пачатку барацьбы з нацдэмаўшчынай былі забаронены падручнікі па гісторыі і літаратуры, прымаліся меры па складанні новых вучэбных планаў і прадметных праграм. Па іх ствараліся новыя падручнікі, асабліва па прадметах гуманітарнага цыкла. Павольна выцяснялася беларуская мова з агульнаадукацыйнай школы, павялічвалася колькасць рускіх школ. Далейшаму скарачэнню ўжывання беларускай мовы садзейнічала пастанова СНК СССР “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. Хоць у ёй заставалася традыцыйнай фармулёўка аб роднай мове як “аснове выкладання ў нацыянальнай школе”, з гэтага часу ва ўсіх школах руская мова пачала выкладацца з першага класа. У канцы 30-х гадоў канчаткова было знята пытанне аб рабоце вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы на беларускай мове.

Моўная палітыка ўсё больш стала насіць рысы дарэвалюцыйнай, калі ў прымусовым парадку насаджалася руская мова. Як і пазней, гэта палітыка не сустракала супраціўлення “знізу”. Нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя, голас якой у абарону мовы моцна гучаў у 20-я гады, была ў значнай частцы знішчана, а тыя, хто выжыў, павінны былі маўчаць або гаварыць пра дружбу народаў.

Узмацненню русіфікатарскай палітыкі садзейнічала прыняцце дэкрэтаСНК БССР у жніўні 1933 года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Ён тэрмінова ўводзіўся ў дзеянне з 15 верасня гэтага ж года без адпаведнага матэрыяльнага забеспячэння, падрыхтоўкі выкладчыкаў, уліку псіхалагічнай гатоўнасці людзей. Як адзначалася ў пастанове, мэтай рэформы з’яўлялася рашучае выкараненне з беларускага правапісу нацдэмакратычных уплываў і скажэнняў, разбурэнне створанага нацыяналістамі штучнага бар’ера паміж рускай і беларускай мовамі, поўнае падпарадкаванне правапісу “задачам выхавання працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”.

Трэба адзначыць, што пасля Акадэмічнай канферэнцыі 1927 года пры Інстытуце беларускай культуры была створана првапісная камісія. Яе ўзначаліў Сцяпан Некрашэвіч, Членамі камісіі з’яўляліся Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Пётр Бузук і інш. Да пачатку 1930 года камісія падрыхтавала праект “Беларускага правапісу”. Зразумела, што ў выніку разгортвання рэпрэсій ён не быў зацверджаны.

Канчатковая дапрацоўка праекта “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” праводзілася на пасяджэннях камісіі. Кожны пункт змененага правапісу прымаўся галасаваннем ў прысутнасці невялікай групы запрошаных на пасяджэнне навукоўцаў і пісьменнікаў. Гэта быў адміністрацыйна-камандны, закрыты падыход да вырашэння складанейшай праблемы, які ў далейшым адбіўся на развіцці беларускай мовы і культуры ў цэлым. Напрыклад, быў выкінуты мяккі знак паміж мяккімі зычнымі (с ь нег – снег, дз ь веры – дзверы, насен ь не - насенне), інтэрнацыянальныя словы не падпарадкоўваліся правілу акання (к о мунізм, с о цыялізм, рэв о люцыя), словы іншамоўнага паходжання, у складзе якіх было ль сталі перадавацца цвёрда (бл я нк – бланк, пл я н – план, дыпл ё м – дыплом) і інш.

Як бачна, урадавы дэкрэт 1933 года садзейнічаў значнаму ўзмацненню штучнага збліжэння беларускай мовы з рускай. Забаранялася ўжываць каля трыццаці тыповых і агульных для беларускай мовы фанетычных і марфалагічных асаблівасцей, увёўшы на іх месца асаблівасці чыста рускія, чужыя і неўжываныя дагэтуль у беларускай мове.

Праход на новы правапіс быў успрыняты грамадскасцю БССР са значнай доляй абурэння, асабліва сярод інтэлігенцыі. Аднак, каб нейтралізаваць негатыўную рэакцыю, у снежні 1933 года быў скліканы агульны сход пісьменнікаў Мінска. Пад ідэалагічным прымусам пісьменнікі не адважыліся выказаць тое, што хвалявала іх у лёсе роднай мовы. Наадварот, кожны з пармоўцаў лічыў сваім абавязкам заявіць аб асабістай падтрымцы партыйнага ўрада. Аб сутнасці рэформы, аб тым, што яна дасць беларускай культуры, наколькі яна мэтазгодная, амаль не ўпаміналася.

Такім чынам, моўная палітыка 30-х гадоў была скіравана на згортванне функцыянавання беларускай мовы як ў адукацыі, так і ўпаўсядзённым жыцці людзей. Дэкрэт 1933 года паклаў пачатак штучнаму збліжэнню рускай і беларускай моў. У беларускую мову ўводзіліся рускія словы, фанетычныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасцті рускай мовы. Так закладваўся падмурак нацыянальнага нігілізму, які ў далейшым ахапіў не адно пакаленне людзей.

 


Дата добавления: 2015-07-21; просмотров: 296 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палітыка беларусізацыі ў дачыненні да беларускай мовы| Функцыянаванне беларускай мовы ў 50-х – 80-х гадах XX стагоддзя

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)