Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

Развіццё беларускай мовы ў пачатку XX стагоддзя | Палітыка беларусізацыі ў дачыненні да беларускай мовы | Асаблівасці нацыянальна-моўнай палітыкі ў 30-х гадах XX стагоддзя | Функцыянаванне беларускай мовы ў 50-х – 80-х гадах XX стагоддзя |


Читайте также:
  1. Адраджэнне ў Еўропе і Беларусі.
  2. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ
  3. Палітыка беларусізацыі ў дачыненні да беларускай мовы

 

У нашым дынамічным высокатэхналагічным свеце асаблівую актуальнасць набываюць пытанні гуманітарнага жыцця грамадства. І сёння зразумела кожнаму беларусу, што, толькі захаваўшы сваю гістарычную памяць, нацыянальную культуру, нацыянальныя традыцыі, можна заставацца чалавекам сярод людзей і ганарыцца сваім месцам у той супольнасці, у якой наканавана жыць. Нягледзячы на тое, што ў свеце існуе больш за 3, 5 тысячы моў, нярэдка вельмі імкліва мовы знікаюць з твару зямлі. Паміранне мовы з’яўляецца стратай не толькі для саміх носьбітаў мовы, але і для ўсяго чалавецтва, таму што траціцца частка той культуры, якую ўсё чалавецтва набыло за пяпярэдні перыяд. Беларуская мова як нацыянальная мова беларусаў, аднаго з усходнеславянскіх народаў, належыць да ліку жывых нармалізаваных літаратурна-пісьмовых моў сучаснасці. На працягу многіх гадоў існавання склаўся яе слоўнік, выпрацаваліся фанетыка-арфаэпічная і граматычная сістэма, вызначыліся літаратурныя нормы функцыянавання ўсіх без выключэння яе ўзроўняў і аспектаў. Аднак многія даследчыкі адзначаюць, што з беларускай мовай ёсць пэўныя праблемы - не ў плане развіцця яе сістэмы, а ў плане яе становішча і стану ў сучасным грамадстве, яе запатрабаванасці як рэальнага сродку зносін.

Нягледзячы на тое, што зусім нядаўна родная мова была занесена ў міжнародны атлас моў у групу, дзе знаходзяцца мовы ў стане рызыкі вымірання, сёння беларуская мова – гэта адна з найбольш пашыраных пісьмовых моў свету. З 3,5 моў свету не больш за 400 з’яўляюцца высокаразвітымі. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ў ваходзіць у першую сотню гэтых моў. А гэта значыць, што яна займае сваё належнае месца і сярод славянскіх моў, і сярод моў свету.

Сёння беларуская мова з’яўляецца высокаразвітай мовай, якая можа паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця сучаснага грамадства. Нягледзячы на тое, ёсць істотныя праблемы з існаваннем беларускай мовы як сродку зносін (паніжэнне амунікатыўнай функцыі), і на пачатку XXI стагоддзя наша мова выяўляе высокую ступень жыццяздольнасці. Так, беларуская мова вузка, але прысутнічае ў афіцыйных сферах ужытку, разам з тым яна сёння рэальна запатрабаваная як сродак зносін у іншых сферах грамадскага жыцця. Феноменам яе сучаснага існавання з’яўляецца тое, што яна выяўляе тэндэнцыю да пранікнення ў новыя, актуальныя сферы. Перш за ўсё, гэта сфера інтэрнэт-камунікацыі. Асабліва моладзь, якая мае справу з гэтай сферай дзейнасці, можа бачыць, наколькі шырока беларуская мова прадстаўлена ў гэтай прасторы. Па-другое, сучасная беларуская літаратурная мова дастаткова актыўна пранікае ў сферу, дзе яе абсалютна не было дваццаць гадоў таму, - у сферу набажэнства. Сучасная нацыянальная мова гучыць і ў каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве. А гэта значыць, што яна запатрабаваная як элемент духоўнага жыцця беларускага грамадства. Такім чынам беларуская мова пашырае сваю камунікатыўную прастору.

Праблемай застаецца тое, што сёння беларускамоўным людзям не хапае беларускамоўнага асяроддзя. Але гэты аспект можна разглядаць і з іншага боку, паколькі беларускамоўны асяродак не вычэрпваецца толькі літаратурнай мовай. Нацыянальная мова прадстаўлена шэрагам іншых разнавіднасцей – народныя гаворкі, сацыяльныя дыялекты (дадатковыя сродкі зносін асобных сацыяльных, прафесійных і ўзроставых калектываў) і той варыянт беларускай літаратурнай пісьмовай мовы, якую мы назваем “тарашкевіцай” (сістэма беларускай мовы, якая функцыянавала ў 20-я гады XX стагоддзя і арыентавалася на нормы, уведзеныя Б.А. Тарашкевічам у “Беларускай граматыцы для школ”), і беларускамоўная трасянка – тая частка вуснага маўлення, якую мы можам класіфікаваць як пераважна беларускае маўленне з элементамі рускай мовы. Аднак ёсць сферы, дзе выкарыстоўваецца толькі беларуская літаратурная мова – сфера школьнага навучання, афіцыйны ўжытак, сродкі масавай інфармацыі.


Дата добавления: 2015-07-21; просмотров: 769 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Нацыянальна-моўны накірунак ў развіцці беларускай мовы ў канцы 80-х – 90-х гадах XX стагоддзя| Трасянка як лінгвістычная з'ява

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)